Са шчырымі зычэннямі добрага здароўя, а таксама і шчасця, і поспеху ва ўсіх намаганнях!
Застаюся Ваш,
ПАСЛЯ ЎКЛАДЗЕНАГА ЛІСТА НА НАСТУПНАЙ СТАРОНЦЫ МАЕЦЦА ПРЫКЛЕЕНАЯ ВЫРАЗКА З «ВІЛЕНСКАГА ВЕСНІКА», ЯКАЯ АБВЕДЗЕНАЯ ФІГУРНАЙ РАМКАЙ, ДАДАДЗЕНЫЯ ТРЫ СЭРЦАЙКІ.
Падзенне нораваў у Вільні!
26 верасня (субота) на вуліцы Вялікай пасля абедні паліцыяй быў затрыманы адзін з самых бліскучых прадстаўнікоў маладога пакалення мясцовай шляхты, удачлівы прадпрымальнік і, што заканамерна, найзайздроснейшы жаніх – А. З.-П. Паведамляюць жахлівае: быццам бы хадзіў пан З.-П. у тлумнай кампаніі цыган у надта нецвярозым стане і цягаў за сабою жывога мядзведзя, пужаў абывацеляў.
У адказ на такое прыкрае здарэнне, што сведчыць аб суцэльнай разбэшчанасці і непавагі да грамадства, хочацца задацца пытаннем: куды толькі каціцца свет ды што мы можам у гэтых абставінах зрабіць?