..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ . Анд.... Ві.......... ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........: ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ . ..... .................. ........ ............. ........ ..рца ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........ . ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........ . ..... .................. ........ ............. ........: ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ......... ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ fee..ngs
[112] ..... .................. ........ ............. ........ . ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ......... .
НЕКАЛЬКІ НАСТУПНЫХ ЗАПІСАЎ ТАКСАМА ДБАЙНЫМ ЧЫНАМ ВЫКРАСЛЕНЫЯ І НЕ ПАДЛЯГАЮЦЬ РАСШЫФРОЎЦЫ, ДАЛЕЙ ЗАЎВАЖНЫЯ СЛЯДЫ ВЫДРАНЫХ СТАРОНАК.
* * *
Велькі, 17 верасня 1875 года, чацвер.
Вось так нехта выштукоўвае дзеля шчасця фабрыкаваны скарб, а нехта – фабрыкуе ўласна каханне. Аднак здараюцца і шчырыя рухі сэрца, што ініцыююць супаданне душаў. Ці ж не з’яўляецца ў такім выпадку каханне скарбам? А таксама ці могуць гэтыя дзве катэгорыі ўзаемна замяняць адна адну? Па шчырасці, я б зараз не адмовілася знайсці Файнава золата, каб толькі атрымалася праз гэта ў сына яго здзейсніць іншае намаганне ды быць нарэшце з adorable
[113] Рахель. Ды дзе шукаць? Да таго ж мяне трохі бянтэжыць тое, наколькі ўсё ў жыцці адносна. Розныя людзі будуць адрозна меркаваць пра адно і тое ж здарэнне. Атрымліваецца, фактаў не існуе ды ўсё залежыць ад нашых вытлумачэнняў? Цікава, раней пра гэта хтось пісаў?
ДАЛЕЙ ЗА ГЭТАЙ ЖА ДАТАЙ ТРЫ СТАРОНКІ ШЧЫЛЬНА СПІСАНЫЯ АДНАСТАЙНЫМІ ФРАЗАМІ З НЯЗНАЧНЫМІ ВАРЫЯЦЫЯМІ, НАЙБОЛЬШ ЧАСТА ЎЖЫВАЮЦЦА СЛОВЫ «ДУКАТ» І «КРЫВАВЫ», А ТАКСАМА ВЫТВОРНЫЯ АД ІХ.
* * *
УКЛАДЗЕНА ПАМІЖ СТАРОНАК ЖУРНАЛУ.
20 верасня, Менск.
Літасцівы спадар Канстанцін Мікалаевіч!
Выбачэнні вашыя з усёй шчырасцю прымаю, але ж мушу адзначыць, што ніякай крыўды на вас не трымаю і трымаць не магу, а таксама не магу сабе дазволіць і вінаваціць хаця б у чымсьці панну Пракшыну праз зразумелы Вам збег акалічнасцяў. Вядома ж, разуменне справы гонару па-за межамі ўражлівай натуры, уласцівай маладым жанчынам, але ж каб я быў чалавекам цалкам чужым і меркаваў з выключна халоднай галавой, я б ніколі і думаць не смеў бы, што меўся ў яе на мэце намер мяне пакрыўдзіць. Але ж стойваць не буду: сэрцу майму балюча.
Збіраюся ад заўтра пакінуць Менск, выпраўляюся ў Вільню, а далей, хутчэй за ўсё, рушу на неазначаны тэрмін у Эўропу – трэба паправіць некаторыя справы, якія за апошнім часам заставаліся без належнага дагляду.