Хто б мог падумаць, што разам з сапсаваным надвор’ем гэтак жа можа сапсавацца і чалавечы характар. Відавочна, для гэтага мусяць быць і іншыя падставы, як, напрыклад, першапачатковыя дадзеныя кшталту выхавання, адукацыі, вядома ж, темпераменту, стану здароўя, аднак мяркую, што надвор’е dramatically affects this mixture
[110]. Інакш немагчыма апраўдваць учарашнія паводзіны асобных прадстаўнікоў чалавечага віду. Напэўна недзе ў Эўропе пра тое ўжо напісалі не адну навуковую працу, прычым падмацаваную рознымі бясспрэчнымі аргументамі, але для мяне гэта яшчэ адзін доказ таго, наколкі немагчыма пасля сезону знаходхіцца цяпер у горадзе. Неверагодна!.. Альбо невярыгодна? (NB: спытаць у бабулі).
НА НЕКАЛЬКІХ ДАЛЕЙШЫХ СТАРОНКАХ ЗМЯШЧАЮЦЦА НЕКАЛЬКІ ЗАПІСАЎ ЗА ГЭТАЙ ЖА ДАТАЙ, АЛЕ ЗАНАТАВАНА ЗАНАДТА НЕРАЗБОРЛІВА, РАСШЫФРОЎЦЫ НЕ ПАДЛЯГАЕ.
* * *
ПЕРШЫ ЗАПІС ЗА 6 ВЕРАСНЯ 1875 ГОДА ЗМЯШЧАЕ ПУСТУЮ ТАБЛІЦУ БЕЗ ЯКІХ-НЕБУДЗЬ ВАРТЫХ ЗАЎВАГ.
Велькі. 6 верасня 1875 года, нядзеля.
Хацела б я ведаць, як фармуюцца чалавечыя сны. Што менавіта ўплывае на тыя вобразы, якія з’яўляюцца, пакуль мы адпачываем? Як адбываецца адбор найгалоўнейшага ды ці ж гэта сапраўды найгалоўнейшае альбо толькі тое, што ўразіла больш за астатняе? Аднак тады мне цалкам незразумела, якое дачыненне да ўсяго маюць those abominable mustaches
[111], бо адзінае, што зараз (а таксама і ўчора – у гэтым не можа быць ніякіх сумневаў!) займае мае думкі – дык забойства невядомага чалавека і тыя акалічнасці, якія да таго прывялі. Напэўна, тут мусіць быць нейкая ўласная логіка, калі толькі якаясь логіка магчымая ў снах. Спадзяюся, калі-небудзь будзе выдадзена грунтоўная кніга на такую тэму, з тлумачэннямі навуковымі без тых глупстваў, што зазвычай надаюць жаночым снам. Але, мабыць, проста вінны whiskey?..
ЗАПІСЫ ЗА 7 ВЕРАСНЯ 1875 ГОДА АПІСВАЮЦЬ РЭАЛЬНЫЯ ЗДАРЭННІ ДВУХ ПАПЯРЭДНІХ ДЗЁН, ЯКІЯ АМАЛЬ БЕЗ ЗМЕНАЎ УВАЙШЛІ Ў КАНЧАТКОВЫ ТЭКСТ РАМАНА.
* * *
Менск. 12 верасня 1875 года, субота.
Чым ёсць лёс?........... ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. .... . ..... .................. ........ ............. ........, ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ ............. ........ каха… ..... .................. ........ ............. ........ . ..... .................. ........ ............. ........ ..... .................. ........ ............. ........ .