Читаем Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах полностью

Даведалася панна Пракшына, што каля кандытарскай яны з Андрэем Вікенцьевічам размінуліся літаральна ў некалькі хвілін, бо калі ён прыкаціў з Міро да Вянгржэцкага, то ўбачыў, як каля парога дрыжыць спалоханы Тэдзі. Пазнаў жа ён прыгажуна па адметным шаліку, ды ў каго яшчэ ў Менску ёсць такі мілы pies. Яўгенія Канстанцінаўна жаласна завохала пры гэтых словах, нават цыган састроіў спачувальную, наколькі гэта было яму даступна, міну. Але ж Падгорскі заліваўся салаўём далей:

– Я падманіў дурылку, добра, што ён яшчэ да мяне пайшоў, а не кінуўся кудысьці ўбок. Дык вось кажу яму: дзе ж твая гаспадыня, Тэдзі? А ён скуголіць, жаліцца – ну, думаю, ясная рэч: згубіўся, небарака. Схапіў яго пад паху, завітаў да Вянгржэцкага, каб узяць тваіх улюбёных эклераў…

Тут панна Пракшына нямала засмуцілася, бо прыгадала нядаўні казус, звязаны з гэтымі пірожнымі, але ж, зазірнуўшы яму ў твар, дзявіца пераканалася, што дарагі Андрэй Вікенцьевіч, здаецца, ужо на ўсё забыўся і ніякай крыўды на яе не трымае. Вось і добра, сапраўды ж, эклеры – такая дробязь у параўнанні з сілаю іхніх feelings[108]!

Далей ён расказаў пра тое, як прыйшоў да іх у госці, памятаючы, што бабуля панны Пракшыной давала ласкавае дазваленне рабіць візіты і без папярэджванняў. Але ж варта яму было зайсці ў вітальню разам з Тэдзі, як стала ясна, што гадаванец сядзеў перад кандытарскай адзін не праз уласнае свавольства. Пакінуўшы шчанюка дома, Падгорскі разам з Міро абышлі ўсе бліжэйшыя кварталы: а раптам дзявіца ўсё ж ходзіць па вуліцах ды шукае свайго сабачку? Але безвынікова. Бацькі тым часам паслалі прыслугу да суседак, каб даведацца, ці не завітала часам Яўгенія Канстанцінаўна да каго, але ж таксама не. Адзіная паненка, якая жыве непадалёк, ды толькі Андрэй Вікенцьевіч не запомніў яе імя, сказала, што нядаўна сама заходзіла да Пракшыных, а потым спяшалася кудысьці без сяброўкі. Калі ж не ведала ўжо сям’я, што і думаць, пакаёўка ў апошняй ступені agitation[109] унесла нейкі пакунак, змесціва якога пацвердзіла горшыя асцярогі: панну Пракшыну ўзялі ў палон.

І тут Андрэй Вікенцьевіч разам з Канстанцінам Мікалаевічам вырашылі, што дзейнічаць патрэбна рашуча ды трапна. Татухна звязаўся са Снопіным, а пакуль той толькі паспеў даць зваротную тэлеграму, Андрэй Вікенцьевіч узяў на сябе пільнаванне бандытаў.

– Вядома ж, з тваёй дапамогай, Міро, – удакладніў ён, калі цыган пачаў недвухсэнсоўна хмыкаць.

Калі ж павятовы спраўнік прыехаў у Менск, Андрэю Вікенцьевічу ужо было вядома, дзе ліхадзеі схавалі яго Яўгенію, і меў на мэце выступаць у той жа час. Але Снопін яго стрымаў, запэўніўшы, што трэба ўзгадніць агульны план іх дзеянняў: колькі дакладна чалавек у бандзе, невядома, а да таго ж трэба даверыцца прафесіяналам. Ды толькі Падгорскі нічога слухаць не хацеў: уявіў ён, як уварвецца ў закінутую майстэрню з дзясятак бязглуздых паліцыянтаў, распачнуць яшчэ няздатную пальбу і, не дай Божа, зачэпіць рыкашэтам панну Пракшыну. Вось і загадаў ён сваім ахоўнікам вартаваць Канстанціна Мікалаевіча, бо той таксама чакаць арганізаванага наступу не жадаў і кідаўся адбіць дачку ўласнымі сіламі. Аднак жа Андрэй Вікенцьевіч з усёй павагай да татухнавага спрыту і добрай формы ўсё ж пераканаў пана Пракшына, што ім з Міро будзе значна прасцей дзейнічаць удвух, бо яны ў тым добра спрактыкаваныя і ўжо маюць план, як паводзіцца з бандытамі. Вось так яны і захапілі майстэрню Файна, абяззброілі бандытаў, як гэта ўжо атрымлівалася ў прапанаваных умовах, ды нарэшце знайшлі чароўную даму.

За расповедам Яўгенія Канстанцінаўна не заўважыла, што яны збочылі на Петрапаўлаўскую. Татухна іх апярэдзіў і цяпер чакаў каля параднага – відаць, не мог увайсці спакойна ў дом, пакуль не вернецца туды ягоная дачка. А панне Пракшыной стала крыху шкада, што іхняя паездка скончылася, хацелася ёй, каб дарога доўжылася і доўжылася і не пераставаў гучаць над яе вухам голас Падгорскага. Але ж на вуліцы было халаднавата, і дзявіца зноўку пачала паперхваць, дый трэба ж заспакоіць матухну з бабуляй! Яна хацела была ўжо ісці сама, але ж Андрэй Вікенцьевіч і тут яе не адпусціў, нават цераз парог унёс, быццам нявесту. Тут уся сям’я заклапацілася, пачалася спрэчка, ці ўсадзіць Яўгенію Канстанцінаўну ў фатэль альбо пакласці на канапу, нават Тэдзі прыбег ды весела падбрэхваў. Дзявіца запярэчыла, сказаўшы, што насядзелася ў няволі і ўвогуле жадае стаць на ногі, але слухаць яе ніхто не хацеў. Пагадзіліся ў выніку на першым, нападтыкалі з усіх бакоў пледаў, пасадзілі на рукі гадаванца і паслалі па доктара.

Стамлёная страхам і непакоем, з чорнымі вачыма, матухна схілілася над дачкой, закрыўшы ад усіх, і прыціснулася вуснамі да патыліцы Яўгеніі Канстанцінаўны, ціха ўсхліпваючы.

– Мама, са мной усё добра, – паставіўшы Тэдзі на падлогу, дзявіца ўсё ж такі ўзнялася, каб абняць Лізавету Яўгенаўну, а потым паскардзілася: – Вось бачыш, толькі па твары двойчы выцялі і ўсё.

Матухна замітусілася, клікаючы Агапцы, каб тая прынесла ёд і вату, але бабуля прагудзела:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Когда ты исчез
Когда ты исчез

От автора бестселлера «THE ONE. ЕДИНСТВЕННЫЙ», лауреата премии International Thriller Writers Award 2021.Она жаждала правды. Пришло время пожалеть об этом…Однажды утром Кэтрин обнаружила, что ее муж Саймон исчез. Дома остались все вещи, деньги и документы. Но он не мог просто взять и уйти. Не мог бросить ее и детей. Значит, он в беде…И все же это не так. Саймон действительно взял и ушел. Он знает, что сделал и почему покинул дом. Ему известна страшная тайна их брака, которая может уничтожить Кэтрин. Все, чем она представляет себе их совместную жизнь — ложь.Пока Кэтрин учится существовать в новой жуткой реальности, где мужа больше нет, Саймон бежит от ужасного откровения. Но вечно бежать невозможно. Поэтому четверть века спустя он вновь объявляется на пороге. Кэтрин наконец узнает правду…Так начиналась мировая слава Маррса… Дебютный роман культового классика современного британского триллера. Здесь мы уже видим писателя, способного умело раскрутить прямо в самом сердце обыденности остросюжетную психологическую драму, уникальную по густоте эмоций, по уровню саспенса и тревожности.«Куча моментов, когда просто отвисает челюсть. Берясь за эту книгу, приготовьтесь к шоку!» — Cleopatra Loves Books«Необыкновенно впечатляющий дебют. Одна из тех книг, что остаются с тобой надолго». — Online Book Club«Стильное и изящное повествование; автор нашел очень изощренный способ поведать историю жизни». — littleebookreviews.com«Ищете книгу, бросающую в дрожь? Если наткнулись на эту, ваш поиск закончен». — TV Extra

Джон Маррс

Детективы / Зарубежные детективы
Ад под ключ
Ад под ключ

О героях нашего времени спорят много. А есть ли они вообще? Что тут сказать? Какое время, такие и герои: неоднозначные. Алексею Леонидову предстоит сделать непростой выбор. Дмитрий Сажин, конечно, герой. Создал с нуля финансовую империю, разорился, получив срок, но в тюрьме не сломался, хотя она изменила его не в лучшую сторону. Но даже герою не все дозволено. И кто-то должен его остановить, когда, стремясь к своей цели, он идет по трупам. В романе «Ад под ключ» вы встретитесь с теми, кого, возможно, уже успели полюбить. С Дарьей Сажиной, ее дочерью Алисой, которая вышла замуж за Леню, бывшего начальника службы безопасности ее отца, и обе успели обзавестись детьми. И это уже не просто детектив, а криминальная сага о жизни и смерти, о любви и ненависти, о дружбе и долге. Новое детище Сажина, «БуЗа», или «Будущее за нами», — его попытка изменить мир. Который сам он видит в черном цвете. Но не все так однозначно. Поэтому развязка будет самой неожиданной…

Наталья Вячеславовна Андреева

Детективы / Прочие Детективы