Здаралася так, што дзецi бралi ўдзел у крадзяжы. Часам з дапамогай дарослых. Падрабязную гiсторыю пра ўдзел дзяцей у рабаўнiцтве запiсаў са словаў слонiмскага мешчанiна Юхна Яновiча i вознага пiсар Слонiмскага земскага суду: …Иж в него з дому скринка украдена, в которой грошей готовых осм коп, два таляри, поес сребром оправеный… иншых дробных речей немало. А так дей был в дому моем детина волопащая, которая мешкала у слесарчика за мостом, тот и скринку украл…
Дзяціна, які назваўся Янкам, апавёў дабраахвотна і без усялякага прымушэння: Ям дей тую скринку украл за направою Евхимца, слесара, который дей мене в понеделок привел до дому того Юхна и батька его барбера и вказал ми украсть скринечку малую… ям дей во второк тую скринку вкрал и отнешши до дому его, дал дотце Ждане и сыну Хведорову Иванчику, которые яко девка, так и детина… вызнали, иж тая скринка в дому батька их ест… І сапраўды, знайшлі ў хаце Хведара ў гліне пад лаваю срэбны пас, пярловы крыжык, апраўлены срэбрам, два срэбных гузіка… Пасля чаго дзеці прызналіся, што менавіта яны скрынку ададралі і спалілі, а калі паказалі, дзе схавалі грошы, дык трох коп не далічыліся. А так я порозумевши, иж тот детина, который скринку украл лет недорослый, о горло му не пойде, так и тые, которые от того детины скринку взяли лет не мели, тое лицо вернути казалом, а за тот выступ, казалом всих трох робят скарать хлостою…Таксама скардзiўся ў судзе моладзец жыдоўскі Аврама Вялікага Паўлюк на сына слонімскага мешчаніна Алехны Козчыча Цімафея, бо пазнаў на ім свой напаўзношаны баранні кажушок, які быў скрадзены ў яго два тыдні таму. Суд шукаў вiнаватага, а тым часам жыццё рушыла па сваiх каляiнах… Кагосьцi злавiлi ў садзе падчас абтрасання чужых яблыкаў, хтосьцi атрымаў кухталёў за ловене силом куров
.Дзiця можна было пакараць, аддаць у навуку цi ў заставу. Так, слонiмскi мешчанiн Давыд Падлытковiч зоставил был
чабатару Далбенку сына Максiмца за 30 грошай… А староста трэйданскi Пётра Стаброўскi аддаў пад заруку зямянiну Станiславу Сакалоўскаму хлопца-падданага разам з канём у маёнтак Дзеравенскi за 200 коп грошаў. Дарэчы, пасля ён быў абвінавачаны ў крадзяжы 300 старых талераў, лістоў на грошы, залатых чырвоных, каня з сядлом у свайго новага гаспадара.Пры куплі-продажы падданага адным зямянінам другому (за 20 коп гр.) гандлявалі апошняга разам з сям’ёй без іх ведама і жадання. Новы пан мог подданого…держать, вживат, во всем отдат, придать, даровать, заменит, заставит и водлуг уподобанья своего шафовать и куды хотеж обернуть…
Адпаведна, лёс дзяцей як асобаў не ўлічваўся наогул.Бывала, што падлеткi ўцякалi з новага месца. Ад лучнiка слонiмскага ўцёк ягоны вучань, на што апошнi падаў скаргу ў суд: …тот Давыд дал мне на науку з рук своих молодца, которого мел научить луки робить, а тот молодец за науку мел тры годы служить, а естли бы служить за науку не хотел, тогды Давыд за то пять коп грошей дати мел, а ток оного молодца луков робить навчилом… дей он втек от мене, починивши шкоды…
Два моладца Грышка і Ян уцяклi ад сваiх гаспадароў, узяўшы з сабою хорцiцу, ручнiцу, кажух барановы вялiкi і кажушок кароткi. Слугi доўга шукалi ўцекачоў, апытвалі людзей, і тыя паведамілі, иж бачыли двух на конях едучы, а за ними хортицу моруговатую бегучи…