Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

А ўжо човен вады повен, з чаўна вада свiшча.Ой, там хлопец дзеўку клiча, не голасам – свiшча.


Магутны, мяккi, як гэта ноч, тэнар пачаў з нейкiх асаблiва патаемных, глыбокiх таноў. I, здавалася, нiчога прыгажэйшага за гэтую песню не раджала глухая ноч i цiхая плынь Дняпра. А голас лёгка пералiваўся, плакаў i малiў кагось:


Няма вёслаў, вецер човен ад берага ўносiць.Выйдзi, ясачка, на бераг, кiнь любаму косу.


Лiлася, лiлася песня, i гэта было падобна на дзiва. I радасна стала ўсiм, калi хлопец выйшаў на бераг i абое пайшлi дахаты, а дзяўчына сказала:


Пi, матуля, тую ваду, што я нанасiла.Шануй, мацi, таго зяця, што я палюбiла.


Голас замоўк, але ўсiм здавалася, што ўсё яшчэ адказваюць, адгукаюцца яму i паплавы з шолахам дубоў, i Дняпро, што пялёскаўся ля берага. А Андрэй, не даючы iм апамятацца, заспяваў зноў:


Ад усходу да заходуВятры павяваюць,А там голуб галубачкуЗ слязамi шукае.А дзе ж тая галубачка,Што з намi лятала?Аддаў бы я свае жыцце,Каб мяне нахала.


I зноў мякка сарваўся, заплакаў голас:


Не я цябе, сэрца, суджу,Судзяць на нас людзi,Што з нашага каханейкаНiчога не будзе.


Песня раптам абарвалася. Алесь убачыў насцярожаныя, утаропленыя ў змрок за вогнiшчам Андрэевы вочы. Хлопец павярнуўся i глянуў туды.

Амаль за яго спiною, кронак у пяцёх ад вогнiшча, узвышаўся чалавек на вараным канi. Менавiта ўзвышаўся, бо конь быў ледзь не ў два разы вышэйшы за гэтых коней, якiх пасвiлi хлопцы. Так, ва ўсякiм разе, здавалася.

Коннiк гэты ўзнiк, як здань, быццам сама цемра спарадзiла яго якраз на тым самым месцы, дзе ён стаяў цяпер. Магчыма, мяккая трава прыглушыла конскую ступу, магчыма, хлопцы, заслухаўшыся, проста не звярнулi ўвагi i палiчылi ступу варанога за тупат сваiх коней...

Конь быў вараны. Пад iльснянай скурай пералiваўся кожны мускул. Цуглi адцягвалi маленькую галаву трохi ўбок, i дзiка бялеў у цемры бялок вока, падобны на аблупленае яйка. А коннiк сядзеў на канi, i дарожны плашч, таксама чорны, падаў з яго плячэй на крыж каня ледзь не па самую рэпiцу хваста. Доўгi чорны плашч. Як абвiслыя вялiзныя крылы.

– Добра спяваеш, хлопчык, – сказаў чалавек, усмiхнуўшыся.

Алесь бадай што перапалохана глядзеў на яго. Больш страшнага твару яму яшчэ нiколi не даводзiлася бачыць. Шырокi i загарэлы ледзь не да гарчычнага адцення, ён увесь быў папаласаваны i зрэзаны страшнымі шнарамi[8], якiя толькi нейкiм дзiвам не закранулi носа i вачэй. Тоўстага гарбатага носа i бязлiтасных блакiтных вачэй пад чорнымi брывамi. Вусы былi таксама чорныя i доўгiя, але нават яны не маглi схаваць ганарыстых, напышлiва падцiснутых вуснаў. А вось чорныя кудлы на галаве нехта густа перавiў сiвым павуцiннем. Павуцiнне ляжала цэлымi жмутамi, чаргуючыся з чорнымi пасмамi, i падала на плечы коннiка, на каўнер карычневага паляўнiчага адзення, калiсьцi багатага, а цяпер пацёртага i там-сям нават запэцканага.

Вышываныя саквы[9] , якiя носяць аўчары, былi перакiнуты спераду цераз збялелую ад часу скуру сядла. З адной саквы, ля самай рукi, што сцiскала павады, тырчала дзяржальна пiсталета, вiдаць, вельмi дарагога, панскага.

– Добра спяваеш, хлопчык, – паўтарыў чалавек.

Алесь устаў. Ужо каму iншаму, а яму не выпадае цяпер хаваць вочы толькi таму, што другi сядзiць на панскiм канi.

– Хто вы? – спытаў ён больш цiха.

Чалавек не адказаў. Проста працягнуў руку i кончыкам нагайкi прыўзняў падбароддзе хлопца.

– У зрэб’i, – сказаў ён. – Але гэта не тое. Памаўчаў i ўладна спытаў:

– Чый?

– Загорскi, – адказаў замест Алеся Андрэй,

– Гм, – усмiхнуўся чалавек, – не вывеўся, значыць, яшчэ звычай. Што ж, Загорскiя, пазней трапiце да д’ябла ў лапы.

I, жорстка ўсмiхнуўшыся, дадаў:

– Не думаў, што ў некаторых хрыбцiна ёсць... Хлопцы маўчалi, цесна прыцiснуўшыся адзiн да аднаго. Маўчаў i чалавек.

– Хто скажа, як праехаць на Раўбiчы? – сказаў ён нарэшце. – Разводдзi, дарогу там-сям залiло. Блытаў паплавамi.

Дзецi вагалiся.

Ну? – сказаў чалавек.

– I тады Алесь узняў руку.

– Туды, – сказаў ён. – Проста туды, цераз паплавы.

– Бачыце, iскра, – дадаў Андрэй, – дык гэта якраз акно ў Раўбiчавым доме.

– Акно ў Раўбiчавым доме, – пакiваў галавою чалавек. – Важна. Што ж, буду кiравацца туды... А ты спявай, хлопчык. Спяваць добра... Спявай, пакуль даюць.

Ён рушыў каня i пачаў агiнаць вогнiшча, але раптам спынiўся. I на твары яго Алесь пабачыў няўмелую i таму нават вартую жалю ўсмешку.

– Гэй, – няголасна сказаў ён, – гэта вам.

I, дастаўшы з сакваў, кiнуў да ног Алеся... змяю. Змяя варухнулася пару разоў i замерла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза