Читаем Каласы пад сярпом тваiм. Кнiга I полностью

– Добра, – сказаў Алесь, уздыхнуўшы. – Паедзем тады ўжо.

Ён зразумеў нарэшце, што ўсё гэта марна, што нiчога не зробiш, i заўтра яму давядзецца пакiнуць гэтую хату.

...Яны выехалi з двара, калi дзед залез ужо на печ, а Мiхал пайшоў спаць у адрыну. Адна Марыля цёмным высокiм ценем стаяла ля варот, быццам праводзячы хлопцаў бог ведае ў якую дарогу.

Наперадзе ехаў на мышастым Кахновым канi Андрэй. Ехаў, высока закiнуўшы галаву.

За iм на цiсавай Кахновай кабылцы, неяк бокам, па-залiхвацку, ехаў Кандрат. Кабылка няспешна трухала i часам, быццам адчуваючы вiльготны водар далёкiх паплавоў, шумна пырхала мяккiмi ноздрамi.

За старэйшымi братамi ехалi побач, нага да нагi, Павал i Алесь. Павал на сплова-стракатым жарэбчыку, Алесь на спакойнай белай кабыле. Конскiя капыты з мяккiм плясканнем паглыблялiся ў цёплы пыл вулiцы.

Вёска ўжо засыпала. Рэдка-рэдка ў якiм акне свяцiў, як памiраў, ружовы агеньчык. У схаладнелым паветры гучна разлягаўся недзе далёка сабачы брэх. З дубовых шатаў на могiлках гучаў часам неўразумелы крык дрэўнага жабяняцi-квакшы. Больш нiчога.

Хлопцы ехалi, падмасцiўшы пад сябе кажухi i сярмягi. У празрыста-сiнiм небе гарэла на захадзе Вечарнiца. Пералiвалася, як сцюдзёная кропля.

I Алесь шырока расплюшчанымi вачыма глядзеў на ўсё гэта, быццам з заўтрашняй ранiцы яму выпадала жыць зусiм пад iншым небам, без гэтай Вечарнiцы, без гэтых скупых паўночных сузор’яў, без самотных Стажараў, якiя цесна сышлiся, каб пагаманiць аб справах нябесных i зямных.

Цёмныя стрэхi вёскi засталiся за iмi. Конскiя капыты зачвякалi: табунок пераязджаў цераз вiльготны лугавы клiн каля затокi. Потым дыхнуў халаднаваты павеў з Дняпра i пачалi наблiжацца круглыя, як стагi, хмызы.

Табун спусцiўся з адхону, i конi па калена зайшлi ў ваду, а яна закалыхалася, расплылася кругамі ад iхнiх ног, зрабiла зоркi дрыготкiмi i вельмi вялiкiмi.

Цiсавая кабылка зайшла ў ваду глыбей за ўсiх i працягнула мяккую храпу да вячэрняй зоркi ў вадзе. Зорка замiтусiлася ў трывозе.

– Зараз праглыне, – шэптам сказаў Алесю Андрэй, i Алесь усмiхнуўся ўдзячна. Андрэй разумеў яго.

Конi пiлi доўга, усмак, часам адрываючыся ад вады. Чуйна слухалi вецер з зарэчных паплавоў, адпачывалi, а потым зноў прагна прыпадалi да зорак, да кругоў, якiя бясконца беглi ў змрок.

– Досыць вам, воўчае мяса, – буркнуў нарэшце Кандрат.

Падымалiся на адхон, i чуваць было, як булькоча ў пакруглелых конскiх жыватах вада.

...На лузе Алесь з Паўлам спуталi коней. Старэйшыя хлопцы нацягалi сушняку. Зыркае полымя рвалася ўжо кудысьцi ў ноч.

Яны сядзелi на шырокай касе, што ўдавалася ў Дняпро. На ёй былi там-сям раскiданы дубы з рэдкай яшчэ лiстотай. Толькi вузкi перашыек памiж касой i высокiм мацерыковым берагам быў сухi. Астатнюю частку поймы займаў мокры луг, якi цягнуўся вярсты за дзве. За iм былi, невыразныя цяпер у цемры, шаты парку, а над шатамi гарэў яшчэ, як амаль нябачная iскра, далёкi агеньчык.

– У Раўбiчавым маёнтку нехта не спiць, – сказаў Павал.

– I наша вогнiшча бачыць, – дадаў Алесь.

– Напэўна бачыць, – сказаў Кандрат, – адсюль да Раўбiчавага дому вярсты тры якiх. Замаўчалi, гледзячы на агонь.

Полымя шугала высока. Конi даўно разышлiся ад яго па касе. Толькi страляла часам у агнi вiльготная галiнка, ды ўтрапёна сакаталi жабы ў далёкай затоцы, ды на другiм беразе, у лугах, раз-пораз крычаў драч. Як палатно дзёр.

Хлопцы ляжалi вакол агню на кажухах i свiтках, ляжалi нерухома, з шырокiмi ад задуменнасцi вачыма. Толькi Кандрат не мог супакоiцца. Ды i той клаў бульбу ў прысак асцярожна i амаль бязгучна.

Маленькi, меншы за самую маленькую iскру, свяцiўся ў цемры далёкi-далёкi агеньчык. Бабухнула недзе: вiдаць, абвалiўся ў ваду бераг.

– А памятаеш, Кандрат, як бацька нас упершыню на начлег узяў? – спытаў Андрэй.

– Анягож. I собiла ж яму якраз у тую ноч.

– А што такое? – спытаў Павал.

– Ноч была, – цiха сказаў ён, – такая ж, як сёння, цёмная. I якраз на пачатку мая. Берагi ў такi час заўсёды бурацца. Мы, малыя, ляжалi на кажусе. I раптам бабухнула. Далёка, глуха, страшна. Зусiм не як бераг... I потым звон аднекуль здалёк. Узгоркi i дрэвы яго глытаюць, i таму звон рэдкi. Як на хаўтурах.

Памаўчаў.

– У тую ноч старэйшая дачка Раўбiчава нарадзiлася. Дык гэта Раўбiч з гарматы стрэлiў. Там, пэўна, весела было, а тут страшна. Надта ўжо цёмная ноч была.

Маўчалi. Вадкая барва трапятала на тварах, i тварам было горача, а патылiцы ласкава сцiскаў начны халадок.

– А цi праўду гэта кажуць, Андрэйка, што Раўбiч той – чараўнiк? – спытаў Кандрат.

– Чаму гэта? – упершыню за ўвесь вечар спытаў Алесь.

– Не ведаю, – сказаў Кандрат.

– I я чуў, – упэўнена сказаў Павал. – Бо ён вунiятам быў.

– Цю на цябе, – сказаў Кандрат. – Гэтак выходзiць, што i наша мацi чарадзейка. Яна ж таксама з вунiятаў была, аж пакуль iх ад вунii не адвялi. Сiлком адводзiлi. Каб гэта яшчэ поп убачыў, што яна дагэтуль смуткуючага[7] ў каморы хавае, дык звону было б, як на сабачае вяселле.

– Наша мацi – iншае, – сказаў Андрэй. – Ну забаранiлi малiцца як хочацца, дык яна i кiнула.

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Иван Грозный
Иван Грозный

В знаменитой исторической трилогии известного русского писателя Валентина Ивановича Костылева (1884–1950) изображается государственная деятельность Грозного царя, освещенная идеей борьбы за единую Русь, за централизованное государство, за укрепление международного положения России.В нелегкое время выпало царствовать царю Ивану Васильевичу. В нелегкое время расцвела любовь пушкаря Андрея Чохова и красавицы Ольги. В нелегкое время жил весь русский народ, терзаемый внутренними смутами и войнами то на восточных, то на западных рубежах.Люто искоренял царь крамолу, карая виноватых, а порой задевая невиновных. С боями завоевывала себе Русь место среди других племен и народов. Грозными твердынями встали на берегах Балтики русские крепости, пали Казанское и Астраханское ханства, потеснились немецкие рыцари, и прислушались к голосу русского царя страны Европы и Азии.Содержание:Москва в походеМореНевская твердыня

Валентин Иванович Костылев

Историческая проза