Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы, — гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка.
Проза о войне18+Алесь Адамовіч
Хатынская аповесць
Аб мінулым дзеля будучыні
Алесю Адамовічу споўнілася пятнаццаць гадоў, калі ён стаў падпольшчыкам, a неўзабаве i партызанам. Вайна з фашызмам — агульнанародная справа, i ў ёй удзельнічалі ўсе: мужчыны i жанчыны, старыя i дзеці,— незалежна ад таго, трымалі яны ў руках зброю ці толькі ўпарта супраціўляліся гвалтоўным загадам акупантаў, ішлі ў бой ці толькі кармілі хлебам згаладалых палонных, хавалі з рызыкай для жыцця параненых савецкіх салдат i афіцэраў. Народная, партызанская вайна — гэта калі ваююць i дзеці, гэта калі забіваюць дзяцей на вачах у маці i маці на вачах у дзяцей. Агульны цяжар лёг на плечы кожнага сумленнага чалавека. Алесь, як i яго маці Ганна Мітрафанаўна, яго старэйшы брат Яўген, яго сябры, распачаў сваё змаганне з ворагам задоўга да таго, як наладзілі сувязь з партызанамі. Амаль непрыкметна для сябе яны сталі рабіць усё тое, за што ў нямедкіх загадах абяцалі толькі адно: расстрэл. Сваё падполле, свае
Шмат чаго запомнілася Алесю Адамовічу, які ў час вайны быў у тым узросце, калі чалавек уважліва ўзіраецца не толькi ў самаго сябе, але i ў навакольнае, як бы нанава пазнаючы i свет, i знаёмых людзей. Нешта запомнілася мацней, а нешта слабей. Запомнілася, як людзі, якія раней здаваліся ціхімі i рахманымі, здзяйснялі подзвігі i станавіліся героямі. Запомнілася i тое, як