Читаем Хатынская аповесць полностью

З цягам часу ўся наша літаратура ўсё больш крута паварочвалася да калектыўнай, агульнай, народнай памяці пра вайну, i тады станавілася відавочным, што ўсю праўду пра мінулае ведае толькі народ. A. Адамовіч не мог стаяць убаку: з кожным годам радзелі шэрагі ветэранаў, меншала ўвідавочкі нешматлікая групка тых сведкаў ваекных злачынстваў, якім удалося застацца жывымі ва ўмовах татальнай, да апошняга чалавечка, вайны на акупіраванай ворагам тэрыторыі. А разам з імі ішла ў нябыт унікальная памяць пра мінулае, знікаў на вачах вопыт перажытага, які мае вялікае значэнне для будучых пакаленняў, для справы міру, які нагадваў людзям Зямлі, што такое вайна «ў яе сапраўдным абліччы» (Л. М. Талстой), што такое фашызм, які абраў сваёй зброяй этнацыд i генацыд, гэта значыць пагалоўнае знішчэнне цэлых народаў. У чалавеканенавісніцкіх планах гітлераўцаў называлася лічба сто мільёнаў славян. Што датычыцца беларусаў, то гэты «рахманы» народ, лічылі фашысты, здасца без бою на літасць пераможцаў, не акажа аніякага супраціўлення, а таму з ім можна праводзіць самыя жахлівыя эксперыменты па знішчэнні мірнага насельніцтва, набываць «вопыт», каб потым прымяніць яго да іншых народаў 25 % беларусаў планавалася анямечыць — тых, хто адпавядаў «арыйскаму тыпу», большую частку — ліквідаваць, a астатніх ператварыць у маўклівых, пазбаўленых мовы i радзімы робатаў. У выніку з агульнай колькасці 9200 беларускіх сёл i вёсак, разбураных i спаленых фашыстамі за гады Вялікай Айчыннай вайны, 4885 было знішчана карнікамі. Поўнасцю, разам з усімі жыхарамі, было знішчана 627, а з часткай насельніцтва — 4258 сёл i вёсак. Загінуў кожны чацвёрты, a ў Віцебскай вобласці — кожны трэці жыхар Беларусі. Беларусы не скарыліся, амаль паўмільённая армія партызан i падлольшчыкаў змагалася з акупантамі. Як гэта ўсё адбывалася? Якія ўрокі мінулага? Людзі прагнуць адказу на гэтыя i многія іншыя пытанні i шукаюць яго ў творах беларускіх пісьменнікаў. А. Адамовіч успрыняў гэта як сацыяльны заказ часу i разам ca сваімі паплечнікамі Я. Брылём i У. Калеснікам аб'ехаў усю Беларусь, каб запісаць страшныя апавяданні сведкаў, людзей «з вогненных вёсак». У выніку з'явілася дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…». У працэсе працы была напісана i «Хатынская аповесць», якая належыць пяру А. Адамовіча.

Чытаючы ўспаміны Вольгі Андрэеўны Мініч i іншых беларускіх жанчын, гераінь кнігі «Я з вогненнай вёскі…», міжволі прыгадваеш словы паэта Р. Барадуліна: «Успаміны — неўзарваныя міны». Многія з пісьменнікаў нават лічылі, што немагчыма ўвасобіць гэты трагічны вопыт з дапамогай вобразнага слова з яго традыцыйным імкненнем да ідэалу i хараства. Трагедыя гэтых людзей мацней за ўсё выявілася ў тым невыносным болю, які непадуладны часу i забыццю. Беларуская ваенная проза нездарма працяглы час пазбягала дакранацца гэтага болю. «Як аб перажытым народа майго расказаць, — чытаем у М. Танка, — калі найбольш трывалыя словы разлічаны толькі на цяжар матыля, а не на ўздых маці асірацелай, на звон пчалы, а не на звон дроту калючага, на майскі гром, а не на гром кананады, на кроплю расы, а не на кроплю крыві, на маўчанне зямлі, а не — попелу». Была, вядома, i боязь дэфармаваць, апошліць, заідэалізаваць гэты жывы боль людзей, боль цэлага народа, па якім фашызм асабліва моцна i асабліва бязлітасна ўдарыў. Аднак час усведамлення гэтага болю надышоў, i A. Адамовіч прыняў адказнае рашэнне выявіць гэты боль з дапамогай мастацкіх сродкаў. Ён адным з першых адчуў i зразумеў, што сёння, калі чалавецтва падышло да краю прорвы, куды спіхвае яго мілітарызм, жахлівы вопыт беларускіх «вогненных вёсак» набывае ўсеагульнае значэнне, наглядна паказвае, што чакае людзей, калі яны дапусцяць трэцюю сусветную, атамную, вайну. У гэтым сэнс дакументальных заставак з газет, якія паказваюць актуальнасць успамінаў беларускіх людзей пра вайну i яе трагедыі, неабходнасць быць пільнымі. У гэтым сэнс i маналогаў жывых людзей, запісы якіх прыводзіць у тэксце твора аўтар i якія ў шмат разоў узмацняюць сілу ўздзеяння мастадкага апавядання. Лёс галоўнага героя аповесці Флёры Гайшуна, лёс жыхароў вёскі Пераходы, з якімі жорстка расправіліся карнікі,— не выпадковасць, не выключэнне, a выяўленне агульнага лёсу народа, над якім павісла пагроза пагалоўнага знішчэння.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики