Читаем Хатынская аповесць полностью

Аўтар назваў сваю аповеець «Хатынскай», бо сама назва беларускай вёскі, дзе ў 60 я гады быў пабудаваны мемарыяльны комплекс, стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў час вайны. Жанр твора таксама адпавядаў задачы пісьменніка апавядаць пра падзею, якая заняла ў гістарычнай памяці беларусаў асаблівае месца. Як вядома, летапісныя аповесці пра Лядовае пабоішча, пра Кулікоўскую бітву таксама апісвалі драматычныя моманты славянскай гісторыі i ў многім засноўваліся на жывых успамінах відавочцаў i ўдзельнікаў. Твор А. Адамовіча складаецца з некалькіх канцэнтрычных кругоў, якія паступова набліжаюць чытача да абпальваючага болю людзей, што нясуць у сваёй душы цяжар успамінаў пра самы жахлівы момант у ix жыцці. Аўтар як бы крок за кронам падводзіць нас да тых фрагментаў агульнай панарамы вайны ў творах савецкай літаратуры, у якіх асабліва ўражліва відаць пачварнасць фашызму i антыгуманнасць вайны. Мусіць, у гэтым сэнс i таго, што галоўным героем аповесці з'яўляецца аслеплы неўзабаве пасля вайны Флёра Гайшун: ён цалкам павернуты ў мінулае, сігналы, якія ідуць у яго мозг з сучаснасці, толькі абуджаюць свядомасць гэтага чалавека, вымушаюць яго яшчэ вастрэй згадваць тое, што адбывалася з ім самім i з яго народам. Як сведчаць апавяданні з «вогненных вёсак», гэтыя людзі надзіва ярка запомнілі самы страшны міг свайго жыцця, ix памяць амаль не кранулі наступныя напластаванні падзей.

Разам з падлеткам Флёрам Гайшуном чытач назірае, як лютуюць ворагі на яго зямлі, як у душы Флёры вырастае прага помсты i жаданне ісці ў партызаны, як фашысты, даведаўшыся пра гэта, знішчаюць яго маці i малых сястрычак-блізнятак, як у адзін момант сталее герой i як на яго лбе ўзнікае рыса дачаснай даросласці, як ён сам трапляе ў лік тых, каго карнікі збіраюцца спаліць у драўлянай цэркаўцы-свірне… Характар Флёры, паводле слоў аўтара, «несіметрычны», бо герой бачыць навакольнае своеасабліва, вылучаючы ў ім пераважна трагічнае i цяжкае для асэнсавання. Але ва ўмовах катастрафічнага XX стагоддзя наўрад ці магчымы мастацкі характар, які ўвасабляў бы ў сабе паўнату рэчаіснасці, як гэта было ў літаратурных характарах, створаных класікамі, немагчымы, бо нетыповы, асабліва калі мець на ўвазе перажытае беларусамі. Менавіта таму гэта характар жывы, які заўсёды памятае пра рысу, дзе пачынаецца недазволенае, забароненае, бесчалавечнае. У адрозненне, напрыклад, ад характару партызанскага важака Касача, які спачатку захапляе падлетка, а пазней, пры большым набліжэнні i назіранні, i адштурхоўвае сваёй «жорсткасцю i халоднасцю» ці, як кажа аўтар, «вымаражанасцю». Каля гэтага чалавека «халодна» не толькі Флёру, аднак i Глашы, якая яго кахае, няўтульна i іншым героям.

Нянавісць да ворага не асляпіла Флёру, не засціла перад ім астатні свет, Яго асляпіў невыносны боль, асляпіла святло, якое б'е з глыбінь яго памяці. Менавіта таму так чула адгукаецца ў душы героя боль в'етнамскіх сялян, што гінуць у Сангмі, іншьгя драматычныя падзеі, на якія такое багатае наша стагоддзе. Менавіта таму ён так горача спрачаецца з пастаянным сваім апанентам Бокіем, што, як істы вучоны, на ўсё глядзіць чыста, рацыянальна, узважваючы з аптэкарскай дакладнасцю «за» i «супраць» i не паддаючыся простым чалавечым пачуццям спагады, літасці, жалю. Гайшун таксама імкнецца ў глыбіню падзей, да ix філасофскага асяродку, разумеючы ix агульную значнасць i павучальнасць. Ен хоча асэнсаваць, чаго больш у чалавеку, добрага ці злога, чаго можна чакаць ад людзей ва ўмовах, калі ў свеце палаюць агнішчы ваенных пажараў. Але робіць гэта не таму, што так загадвае яму яго дапытлівы розум, а таму, што гэтага вымагае яго сумленне, абвостранае памяццю пра мінулае, так патрабуе яго чулае сэрца, якому баліць. Яго чалавечнасць, мяккасць, душэўная далікатнасць прыцягваюць да сябе іншых людзей, вабяць i Глашу, якая становіцца яго жонкай. Маральны i гуманістычны крытэрый стаў асноўным у яго жыццёвых паводзінах, нягледзячы на ўсё асабіста перажытае i ўбачанае ў гады вайны. Высокая маральнасць адносін да свету, да іншых народаў заўсёды вызначала i саміх беларусаў, што i дало магчымасць ім прайсці праз усе гістарычныя нягоды, выжыць, захаваць душу жывую i застацца народам, які здольны прымаць актыўны ўдзел у вырашэнні глабальных праблем, што стаяць сёння перад чалавецтвам.

На аснове «Хатынскай аповесці» А. Адамовіча напісаны сцэнарый (сумесна з рыжысёрам Э. Клімавым) кінафільма «Ідзі i глядзі», у якім многія ідэі празаічнага твора, сюжэтныя лініі, асобныя матывы атрымалі сваё гранічнае i спецыфічнае кінематаграфічнае вырашэнне, у значнай ступені ўзмацніўшы антываенны пафас аповесці. Ужо названая тут дакументальная кніга «Я з вогненнай вёскі…», а таксама напісаная разам з Д. Граніным «Блакадная кніга», аповесць «Карнікі» ўспрымаюцца як натуральны працяг размовы, распачатай пісьменнікам у яго «Хатынскай аповесці».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики