Читаем Хатынская аповесць полностью

A хозузводаўскі Дзед усё непакоіцца, ці паспеем у два канцы, ці не спознімся. Колькі яму? Дзедам i тады ён нам здаваўся. Гаворыць — нібы гарачую бульбачку есць: сіпіць, дзьмухае, крэкча за кожным словам. I няўпэўненае смяхоццейка трапятлівага селяніна. Неяк жа здолеў, сабраў Зуёнак усіх нас, i гарадскіх i з раёна, у гэты аўтобус.

— Нічога, — абзываецца нехта (здаецца, Рыжы), — i болей нас там чакалі.

У Рыжага нават іронія прабілася ў голасе. Пасляваенная, мабыць. Раней усе з яго жартавалі, а ён толькі пасопваў аблупленым носам ды абяцаў: «Вось як дам левай!»

— A які хоць помнік? Га, Зуёнак? — пытаюць з задняга сядзення.

— Курган, школьнікі насыпалі.

— A які б ты хацеў сабе? — крычыць Косця-начштаба.

— Я нешта не падумаў пра гэта, калі хадзілі — памятаеце? — па гарэлым балоце. Як на вяроўцы хадзілі па крузе.

Мільгацяць твары ў маёй памяці, тасуюцца i ні водны не накладваецца на гэты голас з ціхім пакашліваннем.

— Хлопцам усё роўна цяпер. (Дзед.)

— Усё роўна, ды не зусім. (Стома.)

— Над такім, як у мінулым годзе, я не лёг бы.

— Зуёнак, улічы пажаданні. (Косця-начштаба.)

— Не, a помніце Чортава Калена, як хадзілі па крузе, па балоце? Расказваеш — не вераць людзі.

Хто гэта гарэлае балота, Чортава Калена, уснамінае? Голас з такім знаёмым, ласкава-хітрым пакашліваннем. Вядзмедзь, ён? Ну, вядома ж! Які ён цяпер, без кулямётных стужак цераз грудзі i на паясніцы? Вельмі нязручна насіць так патроны i непрактычна: іржавеюць, а у час бою выцягвай па аднаму, запіхвай у «магазын», у патроннік. Ужо для той, для першай сусветнай, прыдумана была зручная абойма: паставіў у паз, націснуў вялікім пальцам — i адразу пяць патронаў у вінтоўцы. Але Вядзмедзь пакорліва цягаў сваю кіношную ўкрасу, а сам шчупленькі, сутулы, у акулярах. Не каля дзяўчат, вядома, яго думкі круціліся, як у зухаватых i прыбраных у зброю i рамяні разведчыкаў, i ад'ютантаў, а каб пакармілі. Цётка адразу бачыла: чалавек ваюе! А можа, i тады кіно сядзела ў падупалых грудзях Вядзмедзя?

Неяк пайшлі мы ў кінатэатр, пачаўся фільм, i раптам смяшок у зале: «Леў… Вядзмедзь…» Глаша ціхенька ўсклікнула: «Ой, Флёра, наш Вядзмедзь Лёва дырэктар гэтай карціны!»

У кіно я звычайна з Сярожам хаджу: мы заходзім у памяшканне перад самым пачаткам сеанса, каб не мучылася публіка недаўменнем, навошта сляпому кіно.

Спачатку Сярожа пошапкам тлумачыць, што там на экране, пакуль я не ўцямлю, куды аўтары гнуць, а потым ужо я памагаю Сярожу, слухаючы фільм, як радыё. Каторыя фільмы нібы для мяне i зроблены — усё растлумачана, услых, гучна.

Але калі раптам замірае зала перад анямелым экранам, i толькі дыханне соцень людзей, як перад ускрыкам у сне, вось тады ўключаецца, загараецца мой экран. Пад раптоўныя крыкі, стрэлы з іхняга экрана я бачу сваё. Toe, чаго ніхто не бачыць.

— А вы, дзядзя, таксама партызан? — прыстае Сярожа да Сталетава, які перайшоў да кабіны i цяпер, я чую, сядзіць насупраць мяне.

— Тут усе партызаны, хлопчык, — пытанне Сталетаву не спадабалася. — А ты — піянер?

— Вядома, — Сярожа таксама абурыўся.

— Не выпацкай дзядзьку сваімі чаравікамі,— папярэджвае Сярожу Глаша. З таго імгнення, калі яна ўбачыла ў аўтобусе Касача, усё ў ёй — я па голасе адчуваю — нібы здранцвела.

— Вы таксама касачовец? — дапытваецца Сярожа. Ен калі ўжо возьмецца за сваё!..

— Э, не-е! — узрадаваўся пытанню Сталетаў.— Я з атрада імя Сталіна.

Сталетаў цяпер сядзіць тварам да Касача, яны бачаць адзін аднаго. Ці Сталетаў, як звычайна, убок i ўверх глядзіць? Вочы ў яго касаватыя.

— I бацька твой ніякі не касачовец, a імя Сталіна.

Гэта адно i тое ж: па паперах мы — атрад імя Сталіна, a ў вёсках, мусіць, i цяпер помняць касачоўцаў.

Даволі экзатычны экземпляр гэты Сталетаў, нават сярод такіх розных, як партызаны, людзей.

Спачатку, калі прывялі ў наш Замошанскі лагер злоўленага інструктара анямечаных школ, які на веласіпедзе раз'язджаў па раёне з лекцыямі пра «Гітлера-вызваліцеля», — гэта быў азызлы, бледны чалавек з вачамі, вытарачанымі, як нам тады здалося, ад страху (зламаны веласіпед на сабе прывалок). Але не расстралялі, пакінулі ў атрадзе (даказаў, што перадаў дэсантнікам пішучую машынку, нешта канцылярскае), i тады мы зразумелі, што вочы ў яго такія заўсёды. Ад прыроды i ў згодзе, як выявілася, з натурай сталетаўскай.

На змену сполаху хлынула ў Сталетава, а з яго — на нас, радасць, ды такая, што хлопцы не ведалі, куды дзявацца. Падыдзе нячутна, зачарованай хадой, стане перад Рыжым, Зуёнкам ці Вядзмедзем i глядзіць улюбёна скасавураным вокам у неба. Нібы галовы іхнія — недзе там, у вяршалінах лесу. Жывымі на неба ўзносіць!

— Ты чаго? — здзівіцца партызан з непрывычкі.

— Я?.. Нічога я… Можа, абед вам таксама прынесці. Я іду на кухню.

— А што, a прынясі! Прынясі, братка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики