Чуу я ці чытаў, што людзей, якія ведалі адзін аднаго ў абставінах асабліва пакутлівых i абразлівых для чалавека, потым не надта цягне на сустрэчы. Зрэдку — хай сабе, але не больш. Цяжка, немагчыма жыць з пастаянна раскрытай памяццю, дзе ўсё гэта схавана. Такія людзі наўрад ці сябруюць сем'ямі. Я сам ведаў двух чалавек, што перажылі Асвенцім у адным бараку. У калідоры педінстытута, у курылцы яны сустракаліся, іншы раз з падкрэсленай бесклапотнасцю звяралі лагерныя нумары на руках. (
Ды што казаць, я вось i Сярожу не ўсё стаў бы расказваць (нават калі вырасце, студэнтам стане), хаця, здаецца, хаваць, саромецца няма чаго. На сваіх студэнтах я i пераканаўся, што ёсць рэчы, якія немагчыма перадаць другім — хто не паспытаў сам чаго-небудзь падобнага.
Даведаліся мае трэцякурснікі ад некага пра выпадак ці чыталі недзе, калі камандзір у час блакады — сярод нямецкіх засад, — каб не вынішчылі атрад, быццам бы гатоў быў ахвяраваць дзіцем, якое ўсё крычала на руках у маці. Пераказалі мне — з абурэннем! Але i запытальна: як я тут выкручуся з маёй
Я не бачыў твараў маіх студэнтаў, але ўпершыню адчуў — у інтанацыях адных, у маўчанні другіх — не проста нязгоду, але варожасць. Быццам ім сама слепата мая, мае чорныя акуляры непрыемныя, агідныя. Не, яны не згаджаліся ні на якую
I дзякаваць богу! Хоць занадта многае ў жыцці паўтараецца, але праўда ўсё ж ix, хто не жадае ў такое верыць. Гэта праўда вясны, якая не хоча знаць, што паўторыцца i восень, i зіма. Гэта праўда юнацтва, якое не верыць, што ў іншых пачыналася вось гэтак жа. I блаславёнай хай будзе рака, што пачынаецца чыстай i светлай крынічкай: нават калі б крынічка ведала, што нізоўі ракі забруджаны, гэта не спыніла б яе. Рэчку можна ачысціць. Але гэта не мела б ніякага сэнсу, каб не бруіла чысціню пачатковая крынічка, падземная вада…
Вось як… А мае першае партызанскае каханне — зусім не Глаша. I Глашу я пакахаў як бы водгукам ад яго, ад Касача. Так, Касач! Хлапчукоўскае, смешнае, але з якімі парываннямі, фантазіямі, крыўдамі i paдасцямі — інакш як i назавеш гэта, калі не каханнем!
Яшчэ да таго, як прыйшоў у атрад, наслухаўся:
Хацелася стаць не проста партызанам (ix нямала праходзіла праз нашу вёску), але абавязкова — касачоўцам.
Зброю, без якой да ix не прасіся, я здабыў. А спосаб падказаў мне
Гэтым разам ён дастаў з дупла дзве гранаты-
— Што, чуў, кум, сонца? Бачыў, кум, гром?
Мяне гэта так уразіла, што ён не вытрываў i наважыў мяне даканаць. Павёў да балота, з-пад яловага пня-вываратня дастаў загорнутае ў кавалак брызенту тое, пра што я даўно марыў: іржавую, з падгнілым прыкладам, але самую сапраўднўю вінтоўку! Цяпер i дурню было зразумела, што мая перавага над ім у два гады — непаразуменне i нахабства.
— Будзе i табе, — сказаў Хведзька, палагаднеўшы, — у ix такога дабра многа.
Я не зразумеў.
— У нябожчыкаў,— раетлумачыў Хведзька. — А што?
Я міжволі паглядзеў на свае пальцы, якія неяк адразу зрабіліся ліпкія. Вось чаму дрэва на вінтоўцы чорнае, нібы абгарэлае!
Назаўтра мы выправіліся на могілкі, што ў сасонніку на пясчаных грудах. Тут закопвалі ў 41-м. Дзе забіты, там i пахаваны — кожны ў сваім акопчыку. (Баі ў нас на Палессі грымелі доўга: ужо Смаленск немцы ўзялі, а тут, у лясах, на балотах, ix стрымлівалі бронецягнікі i конніца вусатага Акі Гарадавікова — як у грамадзянскую.)
Жоўтыя пясчаныя грудкі акопчыкаў-магіл аселі, ix зацягнула верасам, як маскіровачнай сеткай. Хведзька сеў пад куст, закурыў, я стаяў перад ім з рыдлёўкамі, гатовы папрасіць:
— Ну? — спытаў ён хмура.
Я не зразумеў.
— Наняў ты мяне? Арбайтэн!