Вярнуліся аднойчы з нейкай аперацыі, а Сталетава не відно, няма ні ў нашай зямлянцы, ні поблізу. У лагеры ён, але нас быццам ужо не заўважае. Выявілася, Сталетаў ужо штабная адзінка. Пісар, а дакладней — летапісец. Пераканаў нейкага прыезджага з брыгады, што вунь як неабходна пісаць гісторыю нашых атрадаў. Фронт ужо не так далека, іншыя брыгады спахопяцца, a ў нас — калі ласка, усё гатова.
Дзіўныя вочы ў гэтага чалавека. Быццам мерку здымаюць: прыпнуць цябе да нечага нябачнага, пацягнуць крыху ўгору, як кравец выцягвае каўнер,
Што там выйшла з
— Мы тут ваюем, — апраўдваўся Сталетаў,— а нейкі там сядзіць, барадой прыкрыўся, i — калі ласка, вызваляй яго. Я б не ўсіх назад пускаў. У наша жыццё.
— Ваюем? — перапытаў Касач. — Вось i паваюй. A гісторыю пасля напішаш. Першым разам — на губу яго!
Злучыліся з арміяй: адных — на фронт, другіх — гаспадарку ўзнімаць, i раптам затрымка з тымі, каго працаваць у раёне пакінулі. Сталетаўская папка ўсплыла, a ў ёй, выявілася, такое было напісана (асабліва пра Касача, ды i пра другіх таксама), што калі хлопцаў выклікалі, ім не зачытвалі ўголас, a толькі пальцам па радках вадзілі. Не рашаліся сваім голасам зачытваць фразы, нібыта чутыя Сталетавым у атрадзе. Што ён там чуў, а што прыплёў — цяжка сказаць. Партызаны сапраўды разважалі, i часам горача i шчыра, пра тое, пра што пасля пяцьдзесят трэцяга загаварылі i сталі пісаць. Магчыма, i ў штабе нешта такое чуў. Ды ён, здаецца, перамыш'ячыў: адна смяротная доза мыш'яку — смяротная, а ад дзесяці можаш i не памерці: адразу пачынае ванітаваць, ачышчаецца страўнік. Не вяртаць жа палавіну атрада з фронту! Да кагосьці не дурнога трапіла справа: Сталетаву самому давялося апраўдвацца. Доўга пра нашага
— Э, не-е, — марудзіць Сталетаў, нібы правяраючы рэакцыю аўтобуса, — не-е, хлопчык, мы з тваім таткам партызаны, а не якія-небудзь… (
I песні пяюць ужо — дзве ці тры разам.
Сярожка доўга не здагадваўся, што ў яго бацька не такі, як у іншых. A калі дайшло да яго дзіцячага сэрцайка — зірнуў аднойчы i раптоўна зразумеў! — закрычаў, заплакаў, нібы ў гэты міг са мной усё i здарылася:
З таго часу i дня не мінала, каб Сярожка не загаварыў пра мае
Першая аперацыя — за тры гады да гэтага — не дала вынікаў. Я рашыўся зноў, на другую, дзеля Сярожы. Яны з Глашай прыходзілі да мяне ў клініку, шмат гаварылі, Сярожа ўзбуджана смяяўся. Ен быў цалкам упэўнены, што здымуць павязку — i я ўбачу яго, усё ўбачу зноў. А потым мяне адвозілі дамоў, усё з той жа цеменню: Глаша ціхутка плакала i гладзіла маю руку, Сярожа сядзеў каля таксіста, i я яго не чуў.
Больш пра мае