Читаем Хатынская аповесць полностью

Сёння Сярожа вельмі ажыўлены, вясёлы: ён едзе ў «партызаны», акрамя таго, вакол нас людзі, якім не трэба тлумачыць, хто яго татка, наадварот, можна слухаць, распытваць.

Матор глушыць галасы ў аўтобусе, мы едзем лесам, але калі дрэвы расступаюцца, адкрываецца поле, я добра разбіраю галасы нават з задніх сядзенняў. I ўсё стараюся ўявіць, хто як выглядае.

Прымушаю сябе рабіць папраўку на час: чвэрць веку мінулася, як я ix бачыў.

Я i самога сябе ўяўляю толькі таго, якім быў, калі i для мяне існавала такая рэч, як люстэрка, — бледны чалавек з набраклымі павекамі, з пабялелымі скронямі i глыбокімі складкамі-дугамі каля рота, што заўсягды стрымліваў вінаватую ўсмешку.

Глаша пайшла за такога замуж, але яна, мусіць, у нейкім іншым люстэрку мяне бачыла, не ў такім бязлітасным. У яе памяці я існую побач з яе маладосцю. Вось i з Касачом — таксама. Аднак як яна яго ненавідзіць! Ці бацца. Сябе баіцца. Не, гэта я баюся. Палахлівы i завідлівы сляпы. I няўдзячны.

Пакуль я яшчэ быў, як усе (толькі час ад часу пачыналі балець, чырванелі вочы), жыццё з Глашай у нас не надта ладзілася: тое, што нас зблізіла, тое i падзяляла, мучыла. Наша сумеснае партызанства, Касач… Не гаварылі мы, не ўспаміналі ўголас, але гэта было з намі, чулася. А калi ca мной здарылася самае страшнае (за нейкіх паўгода), Глашу як падмянілі — яе голас, яе рукі, яе дотык. I яна сама захацела, каб нарадзіўся Сярожа.

I зноў побач — Касач! Ён у нас за спіной, усю дарогу за спіной. Глаша ні на імгненне не забывае пра гэта — я адчуваю. Вунь як яна напружана маўчыць! Я сам настояў, каб ехаць на гэтую сустрэчу, калі Зуёнак нам напісаў. Глаша не хацела, а мы з Сярожам настойвалі. Я — каб адпомсціць сабе за ўсё ранейшае. Удзячнасць сляпога.

У аўтобусе гучная, вясёлая спрэчка. Мне заўжды лягчэй, калі людзі вось так захапляюцца, i тады не яны за мной, а я за імі назіраю.

— Пры ім i кормчы не рыпаўся, сядзеў у прыёмнай як міленькі. (Зуёнак.)

— Во-во, адзін перад адным! (Дзед.) У нас у вёсцы быў адзін…

— Сувораў казаў… Пра Кітай, вы знаеце, што казаў Сувораў?.. (I ён тут, Ілья Ільіч, наш камроты! Цыганская, маладая барада, абавязкова кніжка ў кішэні ці сумцы… Дзе ён браў тыя кнігі, аднаму богу ведама: у вёсках апошнія Бібліі ўжо дакурвалі!) Спіць, i слава богу! Не будзіце сабе на бяду!

— А я вам далажу, калі не ведаеце (Косця-начштаба). Яго даўно на свеце няма.

— Каго?

— Твайго кормчага.

— Чаму майго? — Сталетаў імгненна прыліпае, толькі зачапі яго. — Вазьмі сабе, знайшоўся яшчэ дабрадзей!

— А вы i не ведалі? (У Косці-начштаба не разбярэш, дзе ўсур'ёз, а дзе блазенства.) Не ведаюць, адзін Сталетаў ды мільярд кітайцаў не чулі. А каб i надалей не раскумекалі, зрабілі «кучу малу», «культурную рэвалюцыю». Паплечнікі змовіліся: маўчаць сто год. I праз кожныя дзесяць — «кучу малу»!

— Гэта ж Кітай! — падхапіў Ілья Ільіч. — Імператар, які Вялікую сцяну будаваў, аб'явіў, што будзе жыць вечна. А потым узяў ды i памёр. Цэлы год не хавалі, раз ён так аб'явіў. Пасадзілі за шырму, на трон, a чыноўнікі, міністры прыходзілі i слухалі, як ён за шырмай маўчыць, угадвалі ягоныя загады. А паху дамовіліся не чуць.

— Во! — усклікнуў Косця-начштаба. — Не тое, што наш Сталетаў!

— А што! — Сталетаў абазваўся, быццам i сапраўды мае да гэтага дачыненне. — Я не апраўдваю, але так таксама нельга: раз — i ўсе яйкі аб падлогу! Э, не-е, так таксама не робяць. Праўду кажа Зуёнак: пры ім…

— Спяём! — крычыць ужо Косця-начштаба i тут жа пачынае: «А какая встреча будет у вокзала в дни, когда победой кончится война!..»

Касач маўчыць, аднаго яго як бы не датычыць шумная спрэчка. Цікава, што ён сказаў бы i як, што ён усе гэтыя немаўклівыя гады думаў?

Адразу пасля вайны ён працаваў у райвыканкоме, потым яго зрабілі дырэктарам торфазавода, потым — саўгаса. Дзе ён зараз — не ведаю. I Глаша не ведае.

Палон, у якім ён пабываў, а магчыма, i папка Сталетава на ім усё-такі віселі. Ды i сам ён чалавек дастаткова складаны, з нечаканасцямі. На партызанскай сустрэчы я ўпершыню, але ўжо бачу (па размовах, рэпліках, па яго цяжкім маўчанні), што да яго не надта кідаюцца. Ну, а ён — тым больш. Гаваркім, кампанейскім ён ніколі не быў, гэта не Косця-начштаба. Магчыма, мае значэнне i тое, што ў памяці нашай Касач звязаны шмат з чым, што не надта хіліць да вясёлай балбатні, захавана на самым донцы памяці. Вайна ёсць вайна, але побач з Косцем-начштаба — гэта цалкам партызанская, з шумам, з анекдотамі, з памяццю пра розныя казусы вайна, а побач з Касачом успамінаецца нешта іншае, больш рэзкае, завостранае… У Касача няма гэтага нашага «касачоўскага», партызанскага шыкавання, лірыкі партызанскай, якая ў некаторых з гадамі ўсё разрастаецца. Ен вось i на сустрэчу едзе, як чужы. Старонні хто-небудзь i рашыў бы, што ён адзіны тут «некасачовец».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики