Читаем Хатынская аповесць полностью

Ранейшы наш лагер немцы разбурылі, спалілі, жылі мы ўжо ў другім лесе, спалі не ў зямлянках, а проста пад дрэвамі ці ў «райскіх шалашах» — буданах з яловай кары.

Дняваліш пад раніцу сярод гэтага часовага табара, абкружанага халодна-белымі елкамі з садранай карой, i раптоўна заўважыш, як у крайнім ад дарогі буданчыку вытыркнудца з-пад кажушка разутыя ногі i тут жа спалохана схаваюцца. Голас Касача ў буданчыку непраўдападобна дабрадушны, а Глашын смех такі раптоўна жаночы, глыбокі.

Калі Касач адлучаўся куды ў гэту пару, праводзілі яго закахана-раўнівыя вочы — мае i Глашыны. А аднойчы нашы з ёю вочы сустрэліся: Касач задумлівым трушком праехаў паўз мяне, я позіркам праводзіў яго i азірнуўся на буданчык. Глаша сядзела, абхапіўшы рукамі кажух на каленях; згубіўшы за дрэвамі Касача, натрапіла позіркам на днявальнага. Не ведаю, што мае вочы сказалі ёй: здаецца — так i быць! — дазволіў i ёй любіць камандзіра. На твары яе мільгануў спалох, i яна схавалася ў буданчыку.

Уставала «камандзірка» цяпер пазней за ўсіх. Але я разумеў, што гэта ад страху перад намі, перад нашымі ўсмешкамі, позіркамі. Усё, чаго Касач, магчыма, i не заўважаў, удвая гняло яе, як толькі наставалі раніца, дзень.

Вось прачнуўся наш лагер: кашляюць, смяюцца, закурваюць, мыюцца жоўтай, як халодны чай, балотнай вадой. Хто сухар грызе, хто высек крэсівам ці з кухні прынёс агонь i цешыцца, ратуецца ад камароў маленькім вогнішчам, а хто зброю аглядае.

Ноч скончылася, але дзень яшчэ не пачаўся — савіня пара перагукнуцца цераз увесь лагер, абгаварыць ці высмеяць кагосьці.

У камандзірскім буданчыку быццам i няма нікога. «Камандзірка» паяўляецца перад намі ўжо адзетая i прычасаная. Наўзбоч ідзе да бочкі з вадой, ціха, быццам пабудзіць каго баіцца, мыецца пад дрэвам. Часцей за ўсё ў акуратных боціках i шэрым нямецкім світэры, які не закрывае яе худзенькую шыю, але нечакана ўзялася аднекуль яшчэ i чорная сукенка — такая прасторная вузенькім плячам, такая шаўковая, недарэчная. Ей хацелася перад намі быць як мага больш дарослай, а выглядала яна ў гэтай доўгай сукенцы яшчэ больш безабароннай. I асабліва гэтая роўная i непрыемная, такая чужая жаночая бялюткасць, бель, што праступала праз чорны шоўк!

Воч не ўзніме, губы сцятыя, твар заспаны i нясвойскі — «камандзірка»! Але хто-небудзь, хто сталей, дабрэй, пакліча ці паздароўкаецца — яна ўздрыгне, уся зачырванеецца спалохана-радасна, a вузенькія прыўзнятыя плечыкі так i ходзяць, перамагаючы збянтэжанасць, няёмкасць.

Але калі Касач у лагеры, забывае яна i пра нас, i пра сябе. Бачыць толькі яго. Як трымціць цень, ловячы сонечны промень, што насцігае яго, — вось-вось пасвятлее, растане ў ім — так успыхвала, святлела яна, калі паблізу быў Касач.

Мы збіраемся на аперацыю: агульнае пастраенне атрада на парослай дробнымі хмызамі паляне. Усе стаяць, толькі мы, ездавыя, сядзім на тачанках, высока, нам усё відаць. Некалькі сваіх камісарскіх слоў гаворыць перад строем Шардыка. Як помню яго, заўсёды ён хадзіў з перавязанай рукой ці забінтаванай галавой: надта старанна адшуквалі кулі гэтае маленькае, рухавае цела. Косця-начштаба аднойчы растлумачыў, чаму так адбываецца:

— Шустры ты надта, камісар. За ўсіх усюды паспець хочаш. Пад дажджом бегчы — усе кроплі збярэш, i свае i не свае. Прывык у калгасе — ад акна да акна. Не, няхай кожны сваё сам знае!

Касач слухае камісараву прамову, апусціўшы галаву, пра нешта думаючы ці проста чакаючы, калі трэба будзе даваць агульную каманду.

Глаша з хозузводаўскімі i лёгкараненымі чакае, я бачу, як яна чакае ягонага позірку (я нават злаваў на яго часам, так яна чакала, а ён сярдзіта не заўважаў гэтага). Урэшце Касач узняў галаву i паглядзеў у яе бок. Неасцярожна доўга глядзеў, пра нешта сваё думаючы. Перавёў позірк на камісара. Але было позна ўжо: Глаша, нібы яе паклікалі, рушыла на сярэдзіну паляны. I як назнарок, на ёй тая самая сукенка — доўгая, недарэчна шаўковая.

Увесь атрад назіраў за дзіўнымі яе, зачараванымі рухамі. Камісар змоўк i з папрокам зірнуў на Касача. Косця-начштаба засмяяўся, сказаў нешта.

Я абмёр, бачачы, як Глаша ідзе на сярэдзіну паляны, не заўважаючы ні раптоўнай цішыні, ні змрочнага за ўсмешкай твару Касача. Але раптам заўважыла — нібы на вострае наступіла. Стала, агледзелася спалохана, як чалавек, што раптоўна ўбачыў сябе на крызе, якая адышла ад берага. Касач адвярнуўся, а яна пабегла ў лес.

Калі я што i любіў у ёй у тую пару, то менавіта гэтую яе закаханасць у Касача. Водгаласам, так сказаць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Генерал без армии
Генерал без армии

Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков. Поединок силы и духа, когда до переднего края врага всего несколько шагов. Подробности жестоких боев, о которых не рассказывают даже ветераны-участники тех событий. Лето 1942 года. Советское наступление на Любань заглохло. Вторая Ударная армия оказалась в котле. На поиски ее командира генерала Власова направляется группа разведчиков старшего лейтенанта Глеба Шубина. Нужно во что бы то ни стало спасти генерала и его штаб. Вся надежда на партизан, которые хорошо знают местность. Но в назначенное время партизаны на связь не вышли: отряд попал в засаду и погиб. Шубин понимает, что теперь, в глухих незнакомых лесах, под непрерывным огнем противника, им придется действовать самостоятельно… Новая книга А. Тамоникова. Боевые романы о ежедневном подвиге советских фронтовых разведчиков во время Великой Отечественной войны.

Александр Александрович Тамоников

Детективы / Проза о войне / Боевики