Яна столькі разоў, мусіць, бегала сюды плакаць, што лічыла паляну сваёй таямніцай.
Вечарам мы пакідалі лагер, каб пад раніцу акружыць гарнізон. Які — даведаемся на месцы. Але ад гэтага яшчэ мацней тое дваістае пачуццё, з якім звычайна збіраешся, ідзеш на баявую аперацыю. Ты i нехта там (яшчэ не ведаеш, дзе i хто) ужо звязаны: вам забіваць адзін аднаго. I таму, што ведаеш пра гэта, а ён яшчэ не — ты i за яго ўяўляеш: як пачуе першыя стрэлы, як спалохана ўсхопіцца… Табе самому такое знаёмае: i аглушальныя, як удар у дзверы, першыя стрэлы, i дзіўнае пачуццё палёгкі перад рэальнай нарэшце небяспекай:
Калі атрад, выстраіўшыся, слухаў камандзіра, я зноў сядзеў высока на тачанцы ззаду свайго ўзвода i глядзеў, чакаў, як Глаша падыдзе да Касача. Але ён сам пад'ехаў на кані да тых, хто стоўпіўся ля краю паляны. Нешта гаварыў, а твар у яе быў закахана бледны.
…Зусім заціх наш аўтобус, дрымота змарыла нават Косцю-начштаба. Адзін мой Сярожа не змаўкае: старанна расказвае, што цяпер за акном, міма чаго праязджаем. Раптам засмяяўся, усклікнуў:
— Ой, татка, a ў тваіх акулярах усё ўпоперак плыве… Ой, заяц, заяц! У канюшыне, глядзіце!
…У тым баі мяне кантузіла. Атрад наступаў на чыгуначную станцыю ад рэчкі i лугу, парослых кусцікамі бярозы i вольхі. Доўга чакалі світання, хаваючыся пры беразе рачулкі,— туды i нашу тачанку спусцілі. Роўна ў пяць, без страляніны, кінуліся да агародаў, над якімі, нібы крапасная вежа, цямнела цагляная вадакачка.
Наш ротны Ілья Ільіч перад самай атакай папярэдзіў:
— Трымайце каланчу пад прыцэлам. Жлобам буду, калі там не сядзяць з кулямётам. Вось, няхай пабудзе з вамі.
I кінуў нам на воз кніжку Някрасава
Мы падвярнулі коней так, каб невысокі бераг закрываў, хаваў хаця б ix, i засталіся сам-насам з вежай.
Ужо затрашчалі стрэлы — бой пачаўся. Ахінутая перадсвітальным туманам вежа раптоўна зайграла, пачала дражніцца чырвоным язычком — кулямёт! Сашка адразу распачаў з ёю дуэль. Спачатку немец нас ігнараваў, біў па наступаючых. А Сашка ніяк не мог як след злаўчыцца, загадваў мне то так, то гэтак павярнуць коней. Наш
— Хутчэй! — крычыць Сашка. — Прышые ён нас…
Страляніна то нарастае, то раптоўна ападае, але ўжо зразумела, што здарылася самае кепскае: мы ix не прыбілі з налёту, цяпер усё залежыць ад боепрыпасаў i часу — у каго болей. У нас меней…
На агародах міны кладуцца адна на адну, нам відаць чорныя вяршаліны выбухаў, топчуць, убіваюць у дол залеглых там нашых. Сашка зноў пусціў трасу куль у чорнае акенца вежы, якая з кожнай хвілінай усё больш адкрываецца, з чорнай робіцца цагляначырвонай. Адразу адчулі — ёсць, дасталі немца!
— Давай яшчэ адну, — крычыць Сашка i ад задавальнення локцем, рукавом, трэ свой узмакрэлы рабаціністы нос i стрыжаную галаву. — Я яму дам дыхту!
Я паказаў чатыры пальцы — столькі стужак засталося ў скрынях.
Бухаючы па вадзе, нехта бяжыць за кустам i… Ад'ютант Касача.
— Вы што тут? Камандзір загадаў туды, на той край… да лесу… на фланг! Давай хутчэй!
Але
— А гэта бачыў? — зароў на яго Сашка. Ен добры-добры, але заводзіцца з паўабарота. Ён у нас стары партызан, разам з Касачом прыйшоў у атрад, хапіла часу нервы растузаць! Зноў націснуў на гашэтку, i
Я паказаў Жэньку, што ў нас мала патронаў.
— Давай! Касач загадаў,— не зірнуўшы нават, крыкнуў ён i пабег. А немец зноў сыпануў, чутно, як ударыла ў кола якраз пад нагамі.
— Добра, паехалі, калі загадваюць! — крычыць Сашка.
Перазараджалі кулямёт, калі наляцеў Касач. Гэта быў ужо Касач!
— Вы што? У неба паліць? Ах вы!..
Ніколі я не бачыў так блізка гэты буйны i ў той час рэзкі твар — рэзкім яго робяць дзве глыбокія, як шрамы, баразёнкі, што спадаюць па шчоках да падбароддзя. I вочы. Асабліва вочы! — ярасныя i ўсё адно насмешлівыя; яны так бязлітасна ўбачылі мяне, нарэшце, менавіта мяне ўбачылі, прызналі.
— Ану адсюль, ах вы!..