У дзяцінстве такім жа вось чынам закаханы быў у брата сваёй аднакласніцы. Ен быў для мяне жывой копіяй, адбіткам сваёй сястры. Тыя ж вочы, той жа рот, а не бянтэжышся — глядзі, колькі хочацца. Хлапчукі здзекаваліся з бязвольнага i плаксівага сына прыезджага настаўніка, а я апекаваў яго, абараняў. Ён жа, адчуваючы незразумелую маю ад яго залежнасць, у сваю чаргу капрызіў ca мной — гэткі тыран! Але гэта рабіла яго яшчэ больш падобным на сястрычку i яшчэ больш хінула да яго. З ім я мог, быццам незнарок, назваць імя той дзяўчынкі, уголас назваць пры ўсіх, галоўнае, уголас — у гэтым была ўся справа, асаблівая слодыч.
Вось так, здаецца, i Глашу напачатку ўспрымаў. Амаль так. Але яна не заўважала патаемнай, змоўніцкай дабрыні маёй, апякунства, нашага трайнога саюзу не заўважала. Да самай сустрэчы на той паляне, дзе чырвоныя конікі разлятаюцца, пырскаюць з-пад ног.
…Гэтыя іскры, гэтыя жвавыя кропкі на чорным экране маёй слепаты — іншы раз мне здаецца, што гэта не асколачкі болю, што яны адтуль, з нашай паляны. На паляне я быў i раней, не раз шукаў свайго
А лета ўжо на сконе: вільготны i цёплы лес прапах грыбамі, чарніцамі, густой гніллю, як старая варыўня. Пастуквае дзяцел. Спачатку здаецца — далёкі кулямёт. Услухаешся — не, блізка, дзяцел стараецца. Бой будзе толькі пад раніцу. Непасрэдны мой начальнік Сашка сядзіць у лагеры, змазвае кулямёт, мой жа клопат — коні, калёсы. Нешта сур'ёзнае, калі пойдуць тачанкі. У кустах цераз паляну бачу шэрую спіну нашай прыпражной. Значыцца, i
Арэшнік спачатку завёў мяне ў цёмныя лясныя нетры, а затым вывеў, выштурхнуў на паляну, ужо ў другім яе канцы. I тут я пачуў плач: жаночы, потым дзіцячы…
Я ўжо бачу Глашу — яна ляжыць пад дубам, бачу яе дрыгатлівую, пад чорным шоўкам, вузенькую спіну, a ў самога яшчэ недаўменне: дзе ж тое дзіця, што плача? I тут яе глухое жаночае рыданне сталася дзіцячым усхліпам. Ляжыць пад дубам на цвёрдых, выступіўшых з зямлі каранях-рэбрах жанчына ў доўгай шаўковай сукенцы i захліпаецца дзіцячымі слязьмі. Боты пастаўлены ў галавах, i на ix акуратна развешаны, сушацца анучы. А босыя ногі сярдзіта ўздрыгваюць: кусаюць камары ці мурашкі.
Вочы мае прагна i спалохана разглядалі жаночую белізну, застыла праяўленую чорным шоўкам. Глаша раптам села, падціснуўшы ногі, i схапіла боты.
— А, гэта ты…
— Каня шукаю, — растлумачыў я сваё існаванне на свеце.
Як акуратна боцікі з анучамі стаялі каля яе, сплаканай!
Пасля вайны ўжо Глаша ўспамінала:
Toe, што Глаша спалоханая, заплаканая, — якая там прыгажосць! — губы распухлі, вочы патухлыя, зласлівыя, — мяне вельмі кранае. Нібы дзеля мяне паблажэла, зліняла знарок, каб мне прасцей было з ёю, лягчэй. Удзячны за такую шчодрую, добрую яе непрывабнасць (нават носам хлюпае, як хлапчук!), я стаю, разважаю наконт заўтрашняга бою. Значыцца, ніштаваты гарнізон, калі мы з тачанкамі ідзём! Гэта добра, што сілу пакажам. Даўно пра блакаду новую пагаворваюць (восень, за ўраджаем палезуць), а атрад наш на самым выступе партызанскай зоны. Трэба раскінуць, пашырыць гэты выступ…
— Я не хаджу на аперацыі,— кажа Глаша, не даслухаўшы маіх разважанняў,— я ж —
Глядзіць, нібы гэта я яе абазваў так.
— Ну i дурні!
Я ахвотна згадзіўся. Само сабой, зразумелая справа…
— Ну, i можаце цалавацца са сваім камандзірам. A ў мяне будзе дзіцятка. Вось! Хоць лопніце ўсе ад злосці!
Я спалохана скасавурыўся — нібы гэта зараз будзе. Нешта ва мне ёсць такое, у несамавітай i вялай маёй постаці, i таму Глаша мяне зусім не саромеецца.
— I правільна, — радуюся я, — гэта вы здорава прыдумалі. Вайна скончыцца, a ў вас…
Я мог бы сказаць
—
Але глядзіць так, нібы просіць яшчэ раз паўтарыць маю дурасць. А мяне прасіць не трэба.
— Будзеш мамай.