Читаем Лета трывожных дажджоў полностью

* * *Два ўзгоркі вёсачка маяГалоўнейшым і лічыць:Пагост магільны і маяк —Прыцэл картаграфічны.Стаяць упоручкі яны:Адзін — прагрэсу база,Другі — як сведка даўніны,Загадка без адказу.Як запытальнікі стаяць:Парогаў невядомыхІ адкрыцця... Не раз'яднаць,Не зблізіць іх нікому...Дзве кропкі побач. З вышыніІх сціплай — па паўсветуВідно. Адно не прамініСцяжынку ў жыце светлым.Яна выводзіць, нібы лёс,Ці, як жыццё,— на грэбень,Адкуль зямлі пакутны плёсЦячэ-ліецца ў неба...І бачыш сэнс усіх дарог,Усіх удач нязбытных:Яго данёс, яго збярогВось гэты колас жытні...Стаіш у поля на віду,A ўзбоч — крыжы, як люстрыЦі не пускаюць, ці ідуцьЗ абдымкамі насустрач?..* * *Не знаю, якою адводзіць рукойЗемлетрасенні гневу:Ці ўспомніш падставіцца правай шчакой,Калі нехта ўрэжа па левай?..На меч разбойны — праведны мечРасплата рашуча ўзнімае.Taго ж, хто з бою ўцякае прэч,Судзіць пагарда нямая.З якіх патаемных віруюць глыбіньКрывавых памкненняў загады,Адкуль імгненні, калі «не убій»Гучыць, як «чорная здрада»?..І распірае адпомсткі гром,—Здаецца, што неба трэсне...А творыцца ўсё ж дабро дабром,І песню прыводзіць песня.* * *Ці прашэпча космасам жыта,Ці пагост небыццём дыхне,—Колькі ix — невядомых, забытыхЯк у нейкім бясконцым сне...I толькі даты трымаем на ўліку,Выстаўляючы праз вякі —Гісторыяй зношаныя чаравікі,Чалавецтва чарнавікі.ЧАССпяшаўся я і не спыняў нідзеХады сваёй ля ростаняў сустрэчных,А час — ужо з наступных дзён глядзеўЧас абганяў — зацята, бессардэчна.Я думаў, што вось-вось перамагу —Адзін — у гэтай звар'яцелай гонцыІ на нябесным напішу сцягу:«Спыніся, пераможанае сонца!Спыніся ў паядынку, грозны час!..»Ды ён не чуў ні просьбаў, ні загадаў.І слухаць не хацеў... Палын-гарчакЗамест усмешкі мне на вусны падаў...Ішоў ці бег я — вынік быў адзін:Ні спрынту час не знаў, ні марафонаў,Як хлапчука, мяне за нос вадзіў,Парушыўшы людскія ўсе законы.І я міжволі хітраваць пачаў:То з пастухом перакуру дыцарку,То з трактарыстам сяду за рычаг,То да касцоў звярну з дарогі шпаркай..Мне люба тут і вольна між людзей,Ды і да працы я, сказаць, не зломак...Гляджу — і ён да нас у гурт ідзе —Мой час. І я смяюся пакрыёма.То з буслам пралячу на віражы,То з валуном памрою заімшэлым...Гляджу — а час надозіркі бяжыць,Як быццам і яму што закарцела.Прытрэцца ля мяне — i з-за пляча,Як іншапланецянін, пазірае...Вось гэтак, браце мой,— спаймаўся, час!..А зараз — i ў абгонкі пагуляем.АСЕННІ МАТЫЎБяжыць зямля з-пад лемяшоў,Як стружка з дошак дамавінных,—Памерці зернейка павінна,Каб новы парастак прыйшоў,Каб новы колас красаваў,Каб сонцам заўтрашнім наліўся,—Сядзіць на ўзмежку — смерці высеўМяшок, як мудрая сава...АБ'ЯВАПеракупшчыкі-старызнікі,Аддаю свае гады —Задарма, з адзінай рызыкай:Зноў бы вырвацца туды,Дзе ні рыфмаў, ні паседжанняў,Дзе ні рыфаў, ні віроў,Ні вымоў, ні папярэджанняў,Ні прамоў на «будзь здароў!»,Дзе суседкаю-сквалыгаюНе спайманы ў агурках,Па аблоках, як па выгане,Ходзіць хлопчык на руках...* * *Так наступаюць гарадыЗ жалезным подыхам і віскам:Стаяць здзічэлыя садыНа Ляхаўцы, у цэнтры Мінска.Іх зацвітання па вяснеДаўно ніхто не выглядае.Стаіць — мелодыяй Маснэ —Бярозак пара маладая.Ці закаханы пасадзіў,Ці хто вяселле так адзначыў,Ці хто двайнятак нарадзіў...Цяпер тут выгулак сабачы —Пустыр між дымных камяніц,Дзе робіць лукавіну Свіслач...Вынюхвае па сёння шпіцПадскварак дух, што тут завіснуў...І ўспамінаюць снегірыРасказ дзядоў чырванагрудых,Як іх кармілі на двары,—Успамінаюць, нібы дуда...А лукавіну, як пятлюПад'ёмны кран ужо гайдае...Я вас не ўцешу, хоць люблю,Бярозак пара маладая...* * *Гадзіннікі не цікаюць —Гадзіннікі ўцякаюць.І каюцца вялікія,І трыумфуе Каін.Хоць інтэграл — не інтрыганІ ў сýму свет збірае,Ды рассыпаецца курган —Гісторыя зямная.І Цыялкоўскі прадказаў:Зямлю пакінем з часам.Яна — транзітны наш вакзалНа галактычных трасах.Бягуць гадзіннікі, бягуцьІ тло перасыпаюць.І ўжо да новых зор нясуцьНаш лёс і нашу памяць...Стаў матэматыкам паэт,Паэтам — матэматык...Ды нехта ж той купіў білет,І нехта ж вінаваты?..Бягуць гадзіннікі... ЗямляНібыта ўжо ў ламбардзеЗакладзена... Ды нам здаляНе крыкнула ў пагардзе:«Няўжо вы здрадзіце? НяўжоЎсё чалавецтва — Каін?..»Не вер, Зямля, мы зберажомЦябе перад вякамі.Мы парываемся ў Сусвет,А ён — дамоў вяртае.Не — Лабачэўскі знаў сакрэт:Прамая ёсць крывая.Навошта ж — горкую ад ран —Мяняць лам хату трэба?Абмен касмічны той — абман:Не мае лепшай неба.* * *Калісьці ж была і над ТалінкайВясна. І цвіла, і гула.І кожная ў лесе прагалінкаШумела паводкай крыла.Маленні спраўлялі на чысцікахГлушцы і цецерукі.Выводзіла пушча плячыстаяНа бераг маладнякі...Дзе тая скакуха-рачулкаЗ разлівамі лотаці ўсцяж,Глыбасты на нерасце гулкімХрыбет шчупака, нібы краж?Дзе тыя віры і мачылыНад восеньскі лён-самапрад?Якою сплылі аблачынайВяснянкі i скокі дзяўчат?Куды адляцелі крыніцы,Натхненне чыё берагуць,І вокам вясёлым брусніцыГарэзна каму падмаргнуць?..Усіх прывяло асушэннеДа ладу, змагло і ўняло...Набіць абяцала кішэшоДабром, ды і тое сплыло...Дзе песціўся ветрык-гарэза —Вятроў віхрагонны алюр.Пясчаныя лысіны лезуцьЗ-пад тарфяных шавялюр.Падаўся глушэц у расстрыгі,А цецярук свой талмудІ іншыя мудрыя кнігіЗдаў у «Палессеводбуд».У СПЁКУЧакалі-зачакаліся:Смыляць нябёсы нізкія,Ад каліўца да каліўцаСухмень страляе іскрамі.Хто і куды скіроўваеХмурынкі неспадзеўныя?Плывуць, як папяровыя,Інструкцыі залеўныя...І ўсё ж, нарэшце, хлынула,Ушпарыла, зацокала!Бяжыць сухмень палынная,Ратуючыся ўцёкамі.Над парыжэлым выганам,Скапычаным каровамі,Вясёлка шлангі выгнулаІ хмары напампоўвае.Дажджынкі, як астрожнік, яЛаўлю, сабе не верачы,За крэску срэбра кожнуюХапаюся аберучкі.Смяюся — і хапаюся —Тапельцам за саломінку.З дажджом перамаўляюсяПа навальнічным слоўніку.Ліецца і струменіццаВадзіца выратоўная,П'е выган і аселіца,Звіняць капытцы поўныя!..Глыні з таго капыціка,Як брат Алёнчын некаліУ казцы,— і хоць ныцік ты,А козлікам замэкаеш!КАСМІЧНАЯ ВЕСТКАПройдзе дождж, магчыма, навальніца —Абяцае радыёпрагноз,А пакуль што — пылам шлях дыміцца,Ліст пажоўклы падае з бяроз.Перасмягла майскія прысадыКожнаю галінкай просяць піць,І ў смузе густой за даляглядамПоле абяскрылена ляціць...Хоць бярыся ды спраўляй малебен,Каб хмурынкі выпрасіць шматок,—Толькі хто ў пустым пачуе небе,Хто падасць вады — хаця б глыток?Клопаты свае, свае арбіты,Кожны сам сабе і кум і сват,Кожны — свет, замкнёны і закрыты,—Што страшней — хаос ці гэты лад?Кожны на сваіх рахунках з часам,Кожны сам сабе і міл і люб,—Халасцяк Сатурн зганяе масу,Круціць торсам кольцаў халахуп,Пазірае Марс крывавым вокам,А Венеры сняцца жаніхі,Ходзіць ноччу Месяц санцабокі,Ды і той — халодны і глухі...Хто ж табе, Зямля мая, паможа,Адгукнецца хто?..І раптам — дождж!..Травы здрыгануліся трывожна,Як пабеглі дзеці басанож.Вецер лісце спешна перакульваў,Каб ні кроплі птушкам не было...Біліся дажджыны, нібы кулі.Як ад весткі злой, трымцела шкло...Хмары не плылі, не ўдарыў звычнаГром, што быў за Перуна старэй...І Чарнобыль весткаю касмічнайСтаў каля расчыненых дзвярэй...УРОК ПАЎТАРЭННЯЗноў лічэбнік... Жывым і мёртвым —Паўтарэння зададзены ўрок...Паўтараем: «кожны чацвёрты...»І — «чацвёрты энергаблок...».Паўтараем... Настаўнік ЧарнобыльНагадаў, нібы назнарок:Той — чацвёрты — ваеннай пробыІ — чацвёрты — энергаблок...У палях, на лугах, на прысадах —Нібы водгук на кожны крок —Рэха чорнай атамнай здрады...І — чацвёрты энергаблок.На ўзбалотку гараць журавіны,Баравік залез на грудок,А ў вачах — туман з Украіны...І — чацвёрты энергаблок...І глядзіць — у чырвоных пражылкахСклератычным тварам лісток,Што скідае клён на сцяжынку...І — чацвёрты энергаблок.Чуюць Хойнікі, чуе БрагінЖураўліны крык ля аблок:Ні расінкі — адолець смагу...І — чацвёрты энергаблок.Як прадвесце сусветнай пустэчы,Як Зямлі патушаны зрок,—Гэты з цёмнымі хатамі вечар...І — чацвёрты энергаблок...Крочыць здань на хадулях ракетных...Просіць свет надзеі глыток...Б'юць у звон Чарнобыля ветрыІ — чацвёрты энэргаблок.Ён гукае: устаньце, людзі,Каб адолець ядзерны змрок,Бо інакш — не жыццё ў нас будзе,А чацвёрты энергаблок...ПЯЛЁНКІ НАД БАЛКОНАМСёння райкам прывезлі кагосьціз радзільнага дома —Я не чуў яго плачуІ ў твар не пабачыў яшчэ.Для мяне ён — сусвет неадкрыты,зусім невядомы.А ўжо стала нас болей —і мне весялей м лягчэй.Добры дзень, чалавек!Я вітаю цябе, чалавецтва,—З новым сынам вітаюці з новай дачкой.Снежны вырай пялёнакна ветры плакатна ірвецца,—Ажно боязна — быццам малоенад балконам бяжыць галячком.А пялёнкі — як выстаўка суперсучаснаяў стылі «Малевіч».Толькі белых квадратаў — не чорных —узносіцца знак.Над абстракцыяй атама,над рэальнасцю чорнай залевы,Над Чарнобылем —Ён:Як жыццё, геніяльныМастак.ЛЕТА ТРЫВОЖНЫХ ДАЖДЖОЎЛіпнёвую ноч бліскавіц паясыСвятлом абпраменьваюць рэдкім.Ігліцай нейтроннай іскрацца лясы,Чарнобылем пахнуць кветкі.Сyxoe чаканне трывожных дажджоўСтаіць на покуці ў лета.Распяты на ценях касмічных крыжоў,Бяздомна лячу над планетай.«Што я нарабіў,— праклінаю сябе,—Якія бяздонныя сілыЯ выпусціў, покуль бяздумна гарбеўНад тайнаю, як над магілай...Вазьміце, вазьміце ўсю тайну маюЗа той васілёчак у жыце...Я сам сябе — сам сябе! — не пазнаю:Я д'ябал ці бог — адкажыце...»Ды глуха глытаючы вечнасці шум,Нямко з электронным блокам,Як смерць, адзінокі, глядзіць у душуГадзіннік трынаццатым вокам...* * *Калі трымае маці на рукахСвайго малога, мне здаецца — маціТрымае чалавецтва, што ў вякахЖыве, як светлы дух у гэтай хаце.Калі ўзрывае цішу самалёт,Ламаючы бар'еры гукавыя,Здаецца, што з усіх зямных шыротГлядзяць трывожна ў неба ўсе жывыя.Калі ён сядзе з грузам дамавін,І маці зразумее, што ніколіНе выйдзе з металічнай хаты сын,І загалосіць: «Мой жа ты саколік...» —Чым гэты слёзы можна акупіць,Якім — зямным альбо нябесным — раем?,Пясок ля ямы ад слязы кіпіць,Зямля — наскрозь, навылет — прагарае.РОДНЫ МОЙ КРАЮ...І страт перажыў і пагарды сцярпеў —Не ўмесцяць Дняпро і Нарач.Над бокам — нібыта гісторыі спеў —Рыпелі турэмныя пары.То з роднай сялібы нядоля вяла,То гналі ў Сібір па этапу.Аб тым, што ты вораг, на ўзлёце крылаКляймо выбівалі сатрапы.На дзюрку апошнюю ты паяснікПадцягваў вясною нішчымнай.А над галавою —дзяржаўнай хлусніВыбухвалі бурбалкі чынна.І сын табе ў вочы не раз чужакомГлядзеў і прылюдна цураўся,А ты праклясці мог толькі маўчком,Бо мову язык забываўся.Як толькі на ніве тваёй каласкомВякоў выспявала надзея,На ўздыме, каб шлях ты адольваў паўзком,Стралялі ў спіну дабрадзеі...Ды з пылу і тла ты ўзнімаўся ізноўІ дню непражытаму верыў.І сцежку крывавую пасмы дажджоўЗмывалі на досвітку шэрым.З душою наросцеж, хапком, напаверТы ўзводзіў вышынную хату:На шыі з пятлёй трыццаць сёмы паверхВісеў над падмуркам трыццатым.«Дзе вашы магілы, бацькі і дзяды?» —У жвір, як у памяць,— лапата:Дарог абарваных шукаюць слядыНашчадкі твае ў Курапатах.Няўмольна твой лёс паўтарае віткі,Ды вочы твае з надзеяйЗ-пад хлебаробскай мазольнай рукіНасустрач сынам паглядзелі.Ты жыцьмеш, мой краю: не ўсе палягліПад сосны — хто ў крамным, хто ў зрэбным...Ты выжыць павінен, бо з гэткай зямліЎзнімаюцца зоркі на неба.ДАЛОНІДалоні — рэчышчы траншэяў,Далоні — баразён цуркі...Гляджу на вас — і век цішэе,І мазалі бягуць з рукі:Інтэлігенты ў пакаленні —Другім ці трэцім — што ад нас,Якое возьмеце памкненне,Які адкрыецца вам час,—Ці той, што мы клянём,— застойны,Дзе гераізм, як гераін,—Прэзідыумны i застольны,Дзе ўжо не верыць бацьку сын...Ці век прыдумаеце новы —3 крутой камп'ютэрнай душой?..Я веру ў розум адмысловыІ ў спрыт, засведчаны Ляўшой...Адно прашу — не забівайцеЖывых азёр, крыніц і рэк,На даланях сваіх чытайцеАповесць з назвай «Чалавек».Свой лес чытайце несмяротныУ гэтых лініях жывых,Пакуль прырода незваротнаНа згубу не скрыжуе іх.Яе катоўнікаў імёныЯ знаю,— рукі бачыў я:Па локці — у крыві зялёнай.Ды не крычу: — Віна чыя?!Бо знаю: і маёй — даволі,І я не збоку прастаяўУ барацьбе — з табою, поле,З табою, луг, рака мая...Ляціць хімічная пагоня,А я, банкрутны валадар,Я ўсцешан, як прырода сённяЎ мае атрутныя далоніХавае свой пакутны твар.
Перейти на страницу:

Похожие книги

100 шедевров русской лирики
100 шедевров русской лирики

«100 шедевров русской лирики» – это уникальный сборник, в котором представлены сто лучших стихотворений замечательных русских поэтов, объединенных вечной темой любви.Тут находятся знаменитые, а также талантливые, но малоизвестные образцы творчества Цветаевой, Блока, Гумилева, Брюсова, Волошина, Мережковского, Есенина, Некрасова, Лермонтова, Тютчева, Надсона, Пушкина и других выдающихся мастеров слова.Книга поможет читателю признаться в своих чувствах, воскресить в памяти былые светлые минуты, лицезреть многогранность переживаний человеческого сердца, понять разницу между женским и мужским восприятием любви, подарит вдохновение для написания собственных лирических творений.Сборник предназначен для влюбленных и романтиков всех возрастов.

Александр Александрович Блок , Александр Сергеевич Пушкин , Василий Андреевич Жуковский , Константин Константинович Случевский , Семен Яковлевич Надсон

Поэзия / Лирика / Стихи и поэзия