Ноч ╝ адкрытым моры далася яму цяжка - яго крыху х╕стала ╕ вадз╕ла ╝ бак╕, ╕ Стах адзначы╝, што ён-тк╕ за╝важна кульгае. Кульгаць Йорхас пача╝ пасля той дз╕кай вул╕чнай бойк╕ са стралян╕най, якую аж дагэтуль помняць ╕ прымежная Лунн╕чка, ╕ суседн╕я Гуменск ды Чэрн╕ца (у бойцы брал╕ ╝дзел прадста╝н╕к╕ ╝с╕х трох мястэчак). У той калатн╕ Вэл Йорхас ╕ злав╕╝ кулю. Вельм╕ ня╝дала. Зачап╕ла хрыбет, ног╕ паадн╕мал╕ся. Дума╝, усё, гамон. А не, праз па╝года падня╝ся ╕ як н╕чога н╕якага, засталася адно лёгкая кульгавасць, у звычайных абстав╕нах амаль непрыкметная. Турэмны лекар, канавал гэты, так на╝прост ╕ гавары╝: пашанцавала табе, в╕сельн╕к... Стах Во╝чак веда╝ гэта са сло╝ самаго Йорхаса. Мажл╕ва, то была пра╝да. А можа, ╕ не. Мел╕ся тут пэ╝ныя нестыко╝к╕. Бойка м╕ж групо╝кам╕ кантрабандыста╝, аб якой ╝ свой час п╕сал╕ ╝се газеты, адбылася пяць гадо╝ таму. А Йорхас неяк абмов╕╝ся, што ╝ Па╝ночнай Прав╕нцы╕ ён менш за два гады, а дагэтуль до╝га жы╝ на по╝дн╕. Значыць, ён альбо даты пераблыта╝ (што малаверагодна), альбо хлус╕ць. Вось тольк╕ дзеля чаго?
Спускаючыся па трапе, Стах з ц╕ка╝насцю разглядва╝ сва╕х спадарожн╕ка╝. Было ╕х няшмат. Туз╕н рабацяг з усходн╕х прав╕нцый - чарнявыя ╕ каржакаватыя, з да╝гаватым╕ залац╕стым╕ вачыма, апранутыя ╝ камб╕незоны ды падшываныя куртк╕. Прыехал╕ ╝ стал╕цу на сезонныя працы. Астатн╕я пасажыры парома был╕ рамейцам╕. Да╝галыг╕ хлюст ва ╝н╕фороме падатковай ╕нспекцы╕. Паважны спадар у футры ╕ з важкай вал╕зай у руцэ (ц╕ то купец, ц╕ то чыно╝н╕к высокага рангу). Маладая пара - ён у з╕мовым пал╕то з бабровым ка╝нерыкам, яна ╝ вязанай шал╕ ╕ футрачку, якое туга абцягвала яе пакруглелы стан. В╕даць, муж з жонкай, чакаюць на першанца. Побач дзве пажылыя манашк╕. Зграйка шкаляро╝ у суправаджэнн╕ наста╝н╕ка - пэ╝на, вяртаюцца з адукацыйнай вандро╝к╕. Людз╕ як людз╕. Звычайныя. Так╕я ж, як у Па╝ночнай Прав╕нцы╕. Тольк╕ вочы дз╕╝ныя. Ва ╝с╕х аднолькава чорныя, як асмалк╕, ╕ нейк╕я нежывыя, плоск╕я, быццам намаляваныя вуглем. Намад...
Вэл Йорхас так╕ ж, як усе яны. З асмалкам╕ замест вачэй. ╤ з 'цв╕ком' у галаве. Нацыя шаленца╝. З ╕м╕ ╕ гутарыць трэба, як з вар'ятам╕ - асцярожненька, абм╕наючы вострыя вуглы, ╕ крый Божа спрачацца, доводз╕ць штосьц╕. Тольк╕ так з ╕м╕ можна паразумецца. Стаху гэтага н╕хто не тлумачы╝, сам дапетры╝. А Йорхас яму не сябар. Проста па збегу акал╕чнасцей яны апынул╕ся ╝ адным ча╝не. Па вял╕к╕м рахунку, Стах амаль н╕чога не ведае пра чалавека на ╕мя Вэл Йорхас. Кантрабандыст з Лунн╕чк╕. Быццам бы. Намалява╝ся, кал╕ сябры 'Еднасц╕' пачал╕ рыхтаваць замах на Намесн╕ка. Тады яны ездз╕л╕ ╝ Лунн╕чку за св╕нцовым╕ стрыжням╕. Набыць ╕х можна было ╝ кантрабандыста╝. Вузк╕я цыл╕ндры ╝ тры далон╕ да╝жынёй. Давол╕ важк╕я, але ╝весь цяжар тут ад св╕нцу, з якога яны зроблены. Спрасаваны самерытавы пыл, запаяны ╝ цыл╕ндры, сам па сабе амаль н╕чога не важыць. А м╕ж тым аднаго такога стрыжня дастаткова, каб забяспечыць электрычнасцю цэлы квартал. Самерытавым пылам с╕лкуюцца г╕ганцк╕я фабрык╕. На ╕м працуюць самаходныя эк╕пажы, паветраныя карабл╕ ╕ ваенная тэхн╕ка. А яшчэ з яго можна зраб╕ць начыннё для 'пякельнай машынк╕' ╕ к╕нуць яе пад колы эк╕пажа, ╝ як╕м будзе ехаць Намесн╕к. Альбо закласц╕ пад трыбуну, з якой ён люб╕ць глядзець на парады. Гэты прысуд вынесл╕ яму сябры 'Еднасц╕'. Ад ╕мя народа Семгалена. М╕ка Венд не проста гвалта╝н╕к ╕ братазабойца. В╕льск╕ Астрог помн╕ць, як заб╕вал╕ Дзяржаву. Ахм╕стрыньчык сам падп╕са╝ указ. Амаль тры сотн╕ семгальца╝ за адну ноч. Пал╕тык╕ ╕ аф╕цэры. Паэты ╕ ф╕лосафы. Акадэм╕к╕ ╕ багасловы. ╤м стралял╕ ╝ патыл╕цу, а потым валакл╕ па кал╕дорах, падчап╕╝шы на крук╕, ╕ каменная падлога была сл╕зкая ад крыв╕. Карале╝ства Семгален спын╕ла тады сваё ╕снаванне. А цяпер надышо╝ час адплаты. Яны добра падрыхтавал╕ся. Але ╝ нейк╕ момант усё пайшло ╝ глум. Тайная Канцылярыя мела свайго паведамляльн╕ка ╝ 'Еднасц╕'. Стах ужо ведае, хто гэта бы╝. В╕таш Скурка. Тутэйшы. Яны вучыл╕ся ва ╬н╕верс╕тэце Славеснасц╕, на адным факультэце. В╕таш выгляда╝ значна маладзейшым за свае гады, ╕ гэта яго страшна раздражняла. Ён нават адпусц╕╝ вусы ╕ бародку, каб надаць сабе самав╕тасц╕. Хадз╕╝ у фарс╕стым, бутэлечнага колеру сюртучку з медным╕ гуз╕кам╕, а свае рэдкаватыя валасы намашчва╝ брыльянц╕нам. Стах яму давяра╝. Яны разам ездз╕л╕ ╝ Лунн╕чку да кантрабандыста╝. А пасля бойн╕ на плошчы Стах хава╝ся ╝ ягоным доме. Пакуль не прыйшл╕ жандары. ╤ з ╕м╕ людз╕ Намесн╕ка. В╕таш Скурка ╕х прывё╝. Ц╕кава, ён ацале╝ падчас той стралян╕ны? Магчыма. В╕таш к╕ну╝ся на вул╕цу, як тольк╕ найм╕ты Ахм╕стрыньчыка схап╕л╕ся за парабелумы. Пасля гэтага Стах яго больш не бачы╝, н╕ жывым, н╕ мёртвым.