Я ╝потайк╕ з╕рнула на брата, як╕ мо╝чк╕ стая╝ ля дзвярэй, ╕ змярцвела ад жаху. Ён п╕льна глядзе╝ на размаляваны куфар. Ян не так ужо часта быва╝ ╝ гэтым доме, але ён, вядома, памята╝ пра 'лядо╝ню'. ╤ ён не мог не за╝важыць, што вял╕зны куфар ссуну╝ся са звыклага месца ╕ зараз ста╕ць на╝прост над дошкай, якая закрывае ╝ваход у падмосце. Але Ян н╕чога не сказа╝. Скончы╝шы з ператрусам, стражн╕к╕ сышл╕, пак╕ну╝шы мяне пасярод разгромленай кватэры. Сыходзячы, брат нават не з╕рну╝ на мяне. Не╝забаве за сцяной пачу╝ся жаночы лямант ╕ п'яныя выкрык╕. Пача╝ся вобшук у суседзя╝. Муж усётк╕ бы╝ дома. Зараз сп'яну палезе ╝ бойку са стражн╕кам╕. ╤ канечне, атрымае ╝ зубы. Шчыра кажучы, гэтая думка мяне ╝зрадавала.
Кал╕ ╝сё сц╕шылася, я адсунула куфар ╕ дапамагла ╝цекачу выбрацца з падмосця. Святла я не запальвала. Пражэктар на вул╕цы згас. Рамеец сядзе╝ на падлозе, прывал╕╝шыся сп╕най да сцяны, вочы яго был╕ прыплюшчаны, як у смяротна стомленага чалавека. Я ма╝чала. Чакала, пакуль ён сам загаворыць.
- Чорт, у вас там вада ╝н╕зе, - сказа╝ ён нарэшце. - Крын╕цы размываюць фундамент. Як вы жывяце на такой ям╕не?
- Кал╕сьц╕ жыл╕ ╝ нармальным доме. Ды выгнал╕, - адказала я.
Ён пама╝ча╝.
- А зваць цябе як? - спыта╝ ён, з╕рну╝шы на мяне.
- Л╕та, - сказала я.
- Л╕та, - ён прымружы╝ся, быццам нешта прыгадваючы. - Ага. Смешныя ж у вас ╕мёны.
- А вашыя гучаць, як лаянка, - прамов╕ла я абыякава.
Ён не╝разумела ╝тароп╕╝ся на мяне. Потым хмыкну╝.
- Добра, Л╕та. Пайду я. Ты ╕ так падста╝ляешся.
Ён падня╝ся на ног╕, нак╕ну╝ куртку ╕ рушы╝ да выхаду. Я яго не затрымл╕вала. Чым хутчэй ён сыдзе, тым лепш.
- Госпадзе, стольк╕ людзей... - прамов╕ла я вельм╕ ц╕ха.
Ён аз╕рну╝ся.
- Што?
- Стольк╕ людзей, - па╝тарыла я. - Пад кул╕, пад нож. ╤ гэта яшчэ не скончылася.
Ён стая╝ на парозе, трымаючыся за дзвярную ручку, глядзе╝ на мяне.
- Л╕та, кал╕ для цябе гэта важна... - сказа╝ ён павольна. - Там, на праспекце, кал╕ ╝сё пачалося... У нато╝пе был╕ агенты Канцыляры╕. У цыв╕льным. Гэта яны пагнал╕ людзей на Тры╝мфальную. Хтосьц╕ хаце╝, каб распачалася бойня. Тыя, на плошчы, гэтага не ведал╕. Н╕ тыя, хто страля╝, н╕ тыя, каго расстрэльвал╕. Гэта цябе суцешыць?
- Не, - сказала я коратка. - Але дзякуй тебе...
- Вэл, - прагавары╝ ён. - Вэл Йорхас. Няма за што.
Потым ён сышо╝. Я не думала, што кал╕-небудзь убачу яго зно╝.
Наступныя некальк╕ дзён я чакала, што за мной прыйдуць. Я ╝здрыгвала кожны раз, кал╕ па вул╕цы праязджа╝ закрачаны фургон альбо ведамасная машына, пафарбаваная ╝ чорнае са срэбрам. Колеры Тайнай Канцыляры╕. Я чакала, што да мяне падыдзе Шпег ╕ ╝зя╝шы мяне пад локаць, скажа: "Нам трэба задаць вам некальк╕ пытання╝". Я чакала. Але н╕чога не адбывалася. За мной не прыходз╕л╕. Ян мяне не выда╝. Мне здавалася, што гэтае здарэнне трох╕ збл╕з╕ла нас з братам. У нас з'яв╕лася агульная таямн╕ца. У мяне не было магчымасц╕ пагутарыць з ╕м. Ян больш не прыходз╕╝. Ён не прыйшо╝ нават у дзень Другога Аб'я╝лення, як╕ святкуецца ╝сярэдз╕не вясны. В╕давочна, ён пазбяга╝ сустрэч са мной. Мы з ╕м пабачыл╕ся тольк╕ напачатку лета. Потым была Гарматная плошча ╕ нашы ╝цёк╕.
Зацiшша. Мроi
Перад св╕таннем неба над морам пасвятлела, змян╕╝шы колер чорнага аксам╕ту на адценне густа-с╕няга чарн╕ла, разведзенага вадой. Над хвалям╕ ╝ досв╕тнай марознай смузе заззяла К'ай╕-Нуб - прадвесн╕ца Сонца, а на кра╕ стэпу на ╝сходн╕м узбярэжжы Парф╕равага мора згасл╕ вогн╕шчы ксайлахск╕х вандро╝н╕ка╝, змо╝кл╕ мерныя ╝дары гонга╝ ды рэзк╕я гук╕ варварск╕х горна╝, зробленых з прасв╕драваных костак стэпавых яка╝. Сц╕хл╕ гартанныя выкрык╕ шамана╝-ведзьмако╝, што нястомна, з ночы ╝ ноч, наводзяць чары на Вял╕к╕ Горад. Але ╕х праклёны праносяцца скрозь цемру над воднай безданню ╕ разб╕ваюцца аб мураваныя сцены Царгорада, быццам стрэлы са шкляным╕ наканечн╕кам╕. Кольк╕ праклёна╝ абрынута на цябе, Горад З╕хатл╕вы, але ста╕ш ты нязломна, непах╕сна, быццам скала...
Пасажырская палуба была пустая. Каля абледзянелых парэнча╝ стаял╕ только два чалавек╕ - акрамя ╕х, жадаючых палюбавацца з╕мн╕м морам не знайшлося. Адз╕н з вандро╝ца╝, малады чалавек гадо╝ дваццац╕ пяц╕, бы╝ апрануты ╝ ношаны авечы кажух ╕ семгальскую шапачку з фарбаванага лямцу. Яго светла-шэрыя вочы ╕ круглявае абл╕чча з шыракаватым╕ скулам╕ сведчыл╕ аб па╝ночным паходжанн╕. Друг╕, гадо╝ на дваццаць старэйшы, выгляда╝ больш самав╕та - ╝ цыв╕льным шынял╕ з чорнай во╝ны ╕ цыв╕льнай жа фуражцы з лакаваным брылём, у як╕х любяць фарс╕ць таксама шкаляры ╕ кантрабандысты. Яго трохкутны твар ╝ аблямаванн╕ цёмных валасо╝ бы╝ шэры, як вапна (пэ╝на, наступствы до╝гага падарожжа па моры), а вочы ён ме╝ чорныя, як аскепк╕ базальту.