Читаем Напісанае застаецца полностью

З’яўляецца Кат з трыма куфлямі піва.

Iахім. На якую халеру мне той станок?

Кваліфікатар (адзін куфаль піва бярэ сабе, другі аддае Іахіму). Даносы множыць будзеш. (Чокаецца з Катам і Іахімам.) Zum Wohl!..[4]

Iaxiм (мнагазначна). Zum Wohl!..

VI

У келлі Нунцый i Maнyэлa. З’яўляецца Кваліфікатар.


Кваліфікатар. Святы айцец, можа, запросім госця з вашага дазволу?

Нунцый. Дарагому госцю мы заўсёды рады. Пагуляй, Мануэла.

Кваліфікатар выходзіць.

Мануэла (капрызна). Вось так заўсёды… А я ніколі не бачыла русінаў. А гэты яшчэ і вершы піша…

Нунцый. Гэты не піша вершаў. Гэты горш…

Мануэла. Усё роўна!

Нунцый (настойліва). Мануэла!!!

Мануэла. Вы не любіце мяне, святы айцец!..

Нунцый хоча выправадзіць Мануэлу, але яна гарэзліва хаваецца за шырмай. З’яўляюцца Кваліфікатар і Скарына.

Кваліфікатар. Францыск Скарына Рус, у навуках вызваленых і лекарстве доктар. (Выходзіць.)

Нунцый. Рады, вельмі рады! Я так многа чуў пра вас… А толькі што ад душы пасмяяўся. Мне расказалі, як вас да мяне запрасілі. (Рагоча.) Рукі назад, мяшок на галаву і ў госці. Тысячу прабачэнняў. Вы ведаеце, калега, у гэтай Германіі страшэнна цяжка працаваць. Без загаду ніхто пальцам не паварушыць. А варта нешта папрасіць, выконваюць як загад. I так ужо перастараюцца, што за галаву схопішся. Выслужваюцца, варвары. Іншы раз просіш правесці з ерэтыком душавыратавальную размову, а яны яму рукі і ногі вырываюць. Сядайце, калега, будзьце як дома і забудзьцеся пра стражнікаў. Запэўніваю вас, вы ў надзейным месцы…

Скарына. Даруйце, з кім маю гонар?..

Нунцый (падае руку). Нунцый. Апостальскі нунцый Папы Рымскага.

Скарына не заўважае рукі Нунцыя, і той паказвае на Мануэлу, якая выходзіць з-за шырмы.

А гэта мая пляменніца Мануэла.

Скарына. Вельмі прыемна. Мне сёння шанцуе на прыгожых пляменніц…

Нунцый. I ўсё ж мая радасць большая. Я толькі што пагартаў вашы цудоўныя кнігі. (Бярэ адну з кніг, разгортвае, чытае.) «Всяко писание Богом водъхненое полезно ест ко учению и ко обличению, исправлению и ко наказанию правды. «Да совершен будеть человек Божий и на всяко дело добро уготован», — яко святый апостол Павел пишеть…

Псалтырь же сама едина вси тые речи в собе замыкаеть и всех тых учить и все проповедуеть, — суть бо в ней псалмы, якобы сокровище всих драгых скарбов, всякии немощи, духовныи и телесныи, уздравляють, душу и смыслы освещають… чювствіе в молитвах дають, людей в приязнь зводять, ласку и милость укрепляють, бесы изгоняють, ангелы на помощь призывають…

Псалом ест ангельская песнь, духовный темъян, вкупе тело пением веселить, а душу учить…» (Пасля паўзы.) Якія высокія словы! Якія мудрыя мыслі! (Любуецца кнігай.) Якая тытанічная праца! За такі подзвіг можна аб’явіць святым, а можна… і на кастры спаліць… Вы ведаеце, калега, я ўсё больш пераконваюся, што мы з вамі жывём у такі час, калі фарміруецца абсалютна новы тып асобы — прадпрымальнай, актыўнай, вальнадумнай. Нейкае ўсеагульнае адраджэнне духу чалавека ад шматвяковай спячкі. Ці вы так не лічыце, калега?

Скарына (стрымана). Чаму ж?..

Нунцый. Асоба вызваляецца ад схаластыкі, пошласці, пасрэднасці. У шэрагу краін амаль адначасова ўспыхнулі цэлыя сузор’і Богам адзначаных талентаў. А побач з гэтым — сутыкненні саслоўяў, дзяржаў, рэлігій, якіх занадта многа. Іншы раз проста страх бярэ! Праўда, некаторыя лічаць, што гэтыя сутыкненні якраз і ёсць крыніца сапраўднага прагрэсу. Я хацеў бы даведацца ў вас…

Скарына. Даруйце, але я таксама хацеў бы даведацца, адкуль у вас мае кнігі?..

Нунцый. Хіба я вам не сказаў? Ведаеце, калега, людзі гнюсныя і подлыя грэшнікі. У мяне не толькі вашы кнігі. У мяне і данос на вас. Больш таго, мне толькі што перадалі запіс вашай размовы з Лютэрам… Які мярзотнік, га? Шукае любую шчыліну, каб пралезці са сваім бязглуздым вучэннем. А вы малайчына! Я, бадай што, далажу пра вас яго святасці Папе.

Скарына. Лепш, калі вы не будзеце рабіць гэтага.

Нунцый (здзіўлена). Не разумею… Папа — надзвычай абаяльны чалавек, сапраўдны вучоны, вялікі філосаф і мудрэйшы дыпламат нашай бурнай эпохі. Чаго варта адно яго жаданне прыняць усіх людзей зямлі Рускай у адзінства і згоду рымскай царквы! Пры гэтым, заўважце, яго святасць не просіць ніякага прыбытку і толькі хоча хвалы Боскай і злучэння ўсіх хрыставерных пад скіпетрам Рыма.

Скарына. Дык у чым жа справа, калі нам задарам такое шчасце надарылася: хоць нагбом жлукці, хоць на хлеб намазвай?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Скрытый смысл: Создание подтекста в кино
Скрытый смысл: Создание подтекста в кино

«В 2011 году, когда я писала "Скрытый смысл: Создание подтекста в кино", другой литературы на эту тему не было. Да, в некоторых книгах вопросам подтекста посвящалась страница-другая, но не более. Мне предстояло разобраться, что подразумевается под понятием "подтекст", как его обсуждать и развеять туман вокруг этой темы. Я начала с того, что стала вспоминать фильмы, в которых, я точно знала, подтекст есть. Здесь на первый план вышли "Тень сомнения" и "Обыкновенные люди". Я читала сценарии, пересматривала фильмы, ища закономерности и схожие приемы. Благодаря этим фильмам я расширяла свои представления о подтексте, осознав, что в это понятие входят жесты и действия, поступки и подспудное движение общего направления внутренней истории. А еще я увидела, как работает подтекст в описаниях, таких как в сценарии "Психо".После выхода первого издания появилось еще несколько книг о подтексте, но в них речь шла скорее о писательском мастерстве, чем о сценарном. В ходе дальнейших размышлений на эту тему я решила включить в свою целевую аудиторию и писателей, а в качестве примеров рассматривать экранизации, чтобы писатель мог проанализировать взятую за основу книгу, а сценарист – сценарий и фильм. Во втором издании я оставила часть примеров из первого, в том числе классику ("Психо", "Тень сомнения", "Обыкновенные люди"), к которым добавила "Дорогу перемен", "Игру на понижение" и "Двойную страховку". В последнем фильме подтекст был использован вынужденно, поскольку иначе сценарий лег бы на полку – голливудский кодекс производства не позволял освещать такие темы в открытую. Некоторые главы дополнены разбором примеров, где более подробно рассматривается, как выглядит и действует подтекст на протяжении всего фильма или книги. Если вам хватает времени на знакомство лишь с тремя примерами великолепного подтекста, я бы посоветовала "Обыкновенных людей", "Тень сомнения" и серию "Психопатология" из сериала "Веселая компания". Если у вас всего полчаса, посмотрите "Психопатологию". Вы узнаете практически все, что нужно знать о подтексте, и заодно посмеетесь!..»

Линда Сегер

Драматургия / Сценарий / Прочая научная литература / Образование и наука