Кат.
З такімі, як ты, будзеш прадбачлівы. А Кваліфікатар хоча ўсё іх багацце сабе заграбці. Трэба перашкодзіць злодзею. А я тым часам з ерэтыкоў прызнанне выб’ю. I золата і грошы папалам падзелім.Iахім.
Па руках.Кат.
Па руках будзе, калі дасі добры задатак.Iахім.
Крыўдзіш недаверам.Кат.
Не першы дзень ведаю.Iахім.
Трымай! (Фрау Маргарыта, вы часам не ведаеце, дзе доктар Скарына схаваў золата і грошы, перш чым спыніцца ў маёй карчме?
Маргарыта.
Золата і грошы? Якое золата? Што гэта вы гаворыце?!Iахім.
Не я гавару, фрау Маргарыта. Кат святога судзілішча расказвае. Доктар Скарына і ваш муж зараз у яго. А заутра на касцёр, абодвух. Хоць аднаго можна было б выратаваць. Выбірай каторага і гавары, дзе золата!Маргарыта
(Іахім.
Усё адно не будзе табе даравання, бо ў думках сваіх пры жывым мужы з каханым пралюбадзейнічала. А у святой Кнізе Левіт сказана: калі чалавек пралюбы садзеіць з мужняю жаной, то памруць пралюбадзей і пралюбадзейка.Маргарыта.
Чысты ён, як анёл! Мой грэх! Я люблю, а ён і не ведае!Іахім.
Табе я мог бы даць індульгенцыю на адпушчэнне грахоў, калі б сказала, дзе золата, і паднялася ў мой пакойчык… Палюбіўшы трэцяга, выратуеш аднаго з двух… Дык паднімешся?..Маргарыта
(Iахім.
Вось і добра. Іахіму многа не трэба, але ён любіць па згодзе.Маргарыта
(Кат
(Іахім.
Колькі сябе памятаю, пакуль сабяруся, абавязкова нехта перашкодзіць.Кат.
Доўга збіраешся…Іахім
(Кат
(Iахім.
Калі Кваліфікатар, то канцы абодвум. Знікні! (Іахім
(Гуcoўcкi.
Што пажадана, пытаешся?.. Хачу бачыць тваіх пастаяльцаў!Iахім.
Nicht verstehe[15].Гусоўскі.
Wo sind die Mieier aus Weissrutenia?[16]Iaxiм.
Sie sind abgefahren… Sie haben Schreck bekommen und sind abgelaufen[17].Гусоўскі.
Збеглі?.. Перапалохаліся i збеглі?.. Гэта Францыск ад мяне збег?! Вазы і коней пад паветкаю кінуў, а сам збег?!Мсціславец.
Прыкідваецца ён! Інквізіцыяй нас палохае. (Маргарыта
(Мсціславец.
I, відаць, добра ведае, дзе зараз дзядзька Юрась з настаўнікам Францыскам.Іахім.
Сказаць дакладна, дзе яны, не магу, але пашукаць можна.Гусоўскі.
Як пашукаць?! Дзе пашукаць?! Чаму іх трэба шукаць?!Маргарыта.
Юрый ноччу некуды знік…Мсціславец.
А настаўнік Францыск ад Лютэра не вярнуўся.Гусоўскі.
Пётр! Маргарыта! З маімі хлопцамі… і хутчэй адсюль!.. А ён мне зараз усё скажа. Дзе мае сябры?! (Iахім.
Вялікі рэфарматар Марцін Лютэр сілу набраў, папісты і інквізіцыя яе яшчэ не страцілі, імператар і курфюрсты сваю ўладу трымаюць. У кожнага турмы, кожны сваіх ворагаў у любы час і ў любым месцы хапае…Гусоўскі.
Дзе іх шукаць?!