Нунцый
(Тое, што я зараз скажу, не для дзявочага вуха, а я наважыўся быць з вамі шчырым. Справа ў тым, што пасольства яго святасці да вялікага князя Васілія поспеху пакуль не мела. Даўні і закляты вораг Рыма Максім Грэк дрэнна ўплывае як на князя, так і на мітрапаліта. Таму Максіма вам давядзецца ўзяць на сябе. Я лічу, што вам гэта не будзе ўжо цяжка… А калі не ўправіцеся словам, мы дапаможам справай…
Скарына.
Мяне здзіўляе ваша прапанова, бо вы не можаце не ведаць, што мы з Максімам Грэкам у дружбе даўняй… і адзінай веры служым.Нунцый.
А вы мяне радуеце тым, што не хаваеце сваёй здрады каталіцкай царкве.Скарына.
Не бачу сэнсу хаваць, калі вы маеце запіс маёй гутаркі з Лютэрам.Нунцый.
Безумоўна… (Скарына.
Вы, святы айцец, арыгінальна частуеце сваіх гасцей. Тым больш што гаворка ідзе аб вялікай палітыцы яго святасці.Нунцый
(Гм… Колькі ні сустракаю русінаў, ні адзін не падобны на другога.
VII
Кат
(Скарына.
Мёдам напаіце, ножкі папарце…Кат.
Дзякую. Шанцуе на дактароў… Гэта — кола. Ерэтыка прывязваю да слупа, колы падганяю так, каб зуб’е рвала яму скуру. Я кручу, ён раве нема, пан Кваліфікатар задае пытанні… Тут і да вас адзін доктар быў. Памёр яшчэ да спалення. Слабы трапіўся. Гэта ў нас адначасова і дыба і кол. Тут я катую асабліва зацятых. Вяроўкі з паясамі накідваюцца на рукі, ногі і паясніцу. Я падцягваю за вяроўкі, пан Кваліфікатар задае пытанні, ерэтык скрыгоча зубамі, але маўчыць. Тады я падсоўваю яму кол пад мяккае месца, паволі адпускаю вяроўку. I вы б пачулі, якімі гаваркімі становяцца зацятыя… А мёд з чым даваць малому?..Скарына.
Лепш з малаком.Кат.
Правільна. Той доктар таксама раіў, калі мая Берта хварэла. Смех, дый годзе — яна ачуняла, а ён памёр… Гэта калода. Сюды мы закоўваем з рукамі і нагамі. Тады-сяды падстаўляем пад пяткі вось гэту жароўню… На сценах — дробязь, хіба акрамя вунь тых ціскоў. Імі я заціскаю самае далікатнае, што ёсць у мужчыны. Хіба і ўсё. (Скарына.
Есць, ды я з сабой не ўзяў. Не ведаў, што з вамі спаткаюся.Кат.
Шкада. А тут у нас пацыент. (VIII
Іахім.
Guten Morgen, Frau Margarita. Guten Morgen, mein junger Freund Peter[5].