Іахім.
Пашукаць, канешне, можна, толькі на тое грошы вялікія трэба. Хто за так жыццём рызыкаваць будзе?..Гусоўскі
(грозна). Яшчэ адно слова пра грошы і…Iахім.
Канешне, заколеце, хіба я не ведаю… Толькі Іахіма яшчэ ніхто не заколваў насмерць. А сябры вашы калі не ў Лютэра, то ў Нунцыя. Дзе ж ім яшчэ быць.Гусоўскі
(апускае шпагу). Ну, глядзі… (Выходзіць.)Iахім.
Іахім заўсёды мае справу з сур’ёзнымі людзьмі.IX
Пакой Лютэра. Вечар. Эльза рыхтуецца да сну і раптам заўважае Гусоўскага.
Эльза
(перапалохана). Хто вы?!Гусоўскі
(становіцца на калена). Сеньёра, дзеля ўсіх святых не палохайцеся!Эльза
(крыху спакойней). Не падыходзьце, я закрычу!Гусоўскі.
Лепш не трэба. Я паўгода шукаю з вамі сустрэчы. Я не магу больш без вас! Я люблю вас, сеньёра! Гэтыя маністы…Эльза нямее ад захаплення, а Гусоўскі тым часам устае з калена і надзявае ёй на шыю дарагі падарунак.
А калі скажаце, дзе доктар Скарына, я і другой нізкі не пашкадую.
Эльза
(даверліва і таямніча). Сюды можа ўвайсці Марцін… мой дзядзя.Гусоўскі.
Дзядзя выступае перад народам, а гэта надоўга.Эльза
(азірнулася). I ўсё ж нам лепш… Калі ёсць трэцяя нізка…Гусоўскі.
Я згодзен… Асцярожнасць не пашкодзіць.Абодва знікаюць за парцьерай.
X
Суд інквізіцыі. За сталом Інквізітар, Біскуп, Сенатар. Перад сталом Кваліфікатар і Пісар. Нунцый ходзіць за плячыма ў суддзяў.
Кваліфікатар
(дакладвае). Следства пацвердзіла ўсе абвінавачанні, якія ўваходзяць у склад ерэтычных палажэнняў. Абодва падсудныя наведалі ерэтычную Прагу, мелі зносіны з ерэтыкамі, сустракаліся з адступнікамі Томасам Мюнцэрам і Марцінам Лютэрам. Абодва абвінавачваюцца ў святатацтве і друкаванні кніг.Нунцый
(перапыняе). Хацеў бы напомніць святому судзілішчу словы яго святасці Папы: «Мы патрабуем, каб народы вечна заставаліся пакорлівымі ўладзе свяшчэннікаў і цароў. Неабходны кастры. Перш за ўсё трэба знішчыць вучоных. Трэба пакласці канец кнігадрукаванню». Славянскаму, як вы разумееце, кнігадрукаванню.Кваліфікатар
. Злачынствы, што зрабілі падсудныя, дазваляюць святому судзілішчу адлучыць іх ад царквы, а гарадскому суду (глядзіць на Сенатара) трынаццаць разоў спаліць на кастры.Сенатар.
У нас і пасля аднаго спальвання не ўваскрасаюць.Нунцый.
Толькі ўлічыце, што Скарына мне патрэбен не толькі асуджаны, але і крыху жывы. Ды паўстануць ерэтыкі перад святым судзілішчам! Ды збудзецца суд праведны!..Кат і два стражнікі прыводзяць Скарыну і Адверніка. Пад іх прымусам падсудныя апускаюцца на калені.
Заслона
Дзея другая
XI
Суд інквізіцыі.
Інквізітар.
Прозвішчы?..Скарына.
Францыск, сын Скарынін.Інквізітар
(Адверніку). Тваё?..Адвернік.
Не вялікі гонар знаёміцца. Так што не будзем тыкацца, разам свіней не пасцілі.Біскуп.
Скарыся, раб Божы, Гасподзь міласэрны!Інквізітар.
Трэба думаць не пра міласэрнасць Боскую, а пра паслушэнства яму. (Кату.) Дапытваць да таго часу, пакуль не з’явіцца жаданне пазнаёміцца. (Кваліфікатару.) Зачытайце пастанову святога судзілішча.Кваліфікатар
(зачытвае). «Мы, Боскай міласцю Інквізітар святога судзілішча, уважліва вывучыўшы матэрыялы справы, узбуджанай супраць ерэтыка, які не хоча назваць імя свайго, і ўлічваючы, што ён блытаецца ў сваіх адказах…»Адвернік.
Блытаюся? Я ж яшчэ нават імя свайго не назваў…Кваліфікатар
. «…што ён блытаецца ў сваіх адказах і што маюцца дастатковыя доказы яго віны, жадаючы пачуць праўду з уласных вуснаў яго і з тым, каб больш не зневажаліся вушы суддзяў, пастанаўляем і рашаем прымяніць да зацятага ерэтыка катаванне».Скарына
(да прысутных). Спыніцеся, малю вас!Адвернік.
Кінь, Францыск, прыніжацца. Хіба не бачыш, як чорныя крумкачы паленага мяса чакаюць?Стражнікі бяруць Адверніка пад рукі, а ён знянацку б’е іх ілбамі адзін аб аднаго і шпурляе на стол святога судзілішча. Кат апускае ланцуг на галаву Адверніка.
Скарына
(падхоплівае Адверніка). Юрый!Адвернік.
Нічога, братка. Жылі мы з табой адным жыццём, а смерць у кожнага будзе свая.