«Ну, далей у нас пачнецца гонка – спачатку да Ньюхэйвена, а адтуль – у Д’еп…»
– Холмс і Ўотсан выправіліся на паўднёвы захад, дзе з Ньюхэйвена маглі паромам трапіць у Д’еп (Францыя). Дарога з Ньюхэйвена ў Д’еп істотна даўжэйшая за дарогу з Дуўра ў Кале.Лэйк
– горад у Швейцарыі ў даліне ракі Рона, аточаны маляўнічымі гарамі. Перавал Гэмі вядзе ад яго да Інтэрлакена і вёскі Майрынген. Дойл быў аматарам лыжнага спорту і добра ведаў лыжныя курорты Швейцарыі і Нарвегіі.Даўбен
– маленькае высакагорнае возера, міма якога праходзіць перавал Гэмі.Englischer Hof
– ангельскі двор (ням.). У часы Дойла Майрынген быў папулярным месцам адпачынку сярод ангельцаў. Сам Дойл спыняўся там некалькі разоў. Цяпер у Майрынгене знаходзіцца музей Шэрлака Холмса.Разэнлаў
– маленькая вёска ў аднайменнай цясніне, дзе ў часы Дойла падарожнікі спыняліся адпачыць падчас вандровак у гарах.Райхенбахскі вадаспад
– адзін з найбуйнейшых альпійскіх вадаспадаў, які складаецца з некалькіх асобных каскадаў. Там усталяваная шыльда ў памяць пра «смерць» Шэрлака Холмса.«Яна правяла зіму ў Давас-Плацы і акурат ехала да сяброў у Люцэрн, калі ў яе пачаўся крывацёк…
» – жонка Дойла пакутавала на туберкулёз, і таму гэтая хвароба часта з’яўляецца ў творах пісьменніка. Давас-Плац – раён курортнага гарадка Давас, дзе зімой дагэтуль лечацца людзі з хваробамі лёгкіх. Люцэрн – горад у Швейцарыі, размешчаны ў цэнтры Швейцарскага плато.