Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў ліпені 1893 году ў Strand Magazine
.
«Аркадыя»
– тытунёвая сумесь; у 1890 годзе Джэймс Мэцью Бары згадаў яе ў кнізе «Мая лэдзі Нікацін». Сумесь стварыў граф Крэйвен.
Одлэршат
– горад у Хэмпшыры; паміж Олдэршатам і НордКэмпам размешчаны Олдэршацкі ваенны гарадок, заснаваны ў 1854 годзе, падчас Крымскай вайны, каралевай Вікторыяй і прынцам Альбертам.
«…Палкоўніка Каралеўскага манстэрскага палка…»
– Каралеўскія манстэрскія стралкі, ці Каралеўскі манстэрскі фузілёрны полк – рэгулярны пяхотны полк брытанскай арміі. Сфармаваны ў Ірландыі (Манстэр – ірландская правінцыя) у 1881 годзе ў выніку аб’яднання двух палкоў былой Ост-Індскай кампаніі, гісторыя якіх сягае 1652 году. Фузілёры – у XVII стагоддзі пяхотныя салдаты французскага войска, узброеныя крамянёвымі ружжамі (фузеямі).
Крымская вайна
(таксама Усходняя вайна) 1853–1856 гадоў – вайна паміж Расійскай імперыяй і кааліцыяй у складзе Брытанскай, Французскай, Асманскай імперыяў і Сардзінскага каралеўства. Найбольшага напружання дасягнула ў Крыме.
Паўстанне сіпаяў
(таксама Індыйскае народнае паўстанне, Першая вайна Індыі за незалежнасць) 1857–1859 гадоў – паўстанне індыйскіх салдат супраць жорсткай каланіяльнай палітыкі ангельцаў. Паўстанне паклала канец уладзе Брытанскай Ост-Індскай кампаніі – улада над Індыяй перайшла да ангельскай кароны. Ядром паўстання былі сіпаі – наёмныя салдаты каланіяльнай Індыі, якіх набіралі з мясцовага насельніцтва.
«…палкоўнік увесь гэты час займаў вілу пад назвай «Ля Шын» за паўмілі ад Норд-Кэмпа»
– ад франц. La Chine, «Кітай».
Бхурці
– выдуманы горад у Індыі.
Сікхі
– народ у Індыі, што спавядае сікхізм; у нацыянальным складзе яго пераважаюць пенджабцы.
Джэймс Джордж Сміт Ніл
(1810–1857) – брытанскі генерал шатландскага паходжання, што служыў у Індыі і загінуў падчас Паўстання сіпаяў. Меў кепскую славу жорсткага чалавека, што без разбору забіваў мясцовае насельніцтва падчас ваенных дзеянняў.
«Вы знойдзеце гэтую гісторыю ці то ў Першай, ці то ў Другой кнізе Царстваў…»
– гісторыі пра Урыю Хэтэяніна, якога цар Давід адправіў на смерць, каб забраць яго жонку Вірсавію, прысвечаны раздзел 11 Другой кнігі Царстваў.Пастаянны пацыент
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў жніўні 1893 году ў Strand Magazine
.
«Эцюд у пунсовым»
– гл. каментар да апавядання «Кардонная скрынка».
«Ці не жадаеце трохі прагуляцца па Лондане?..»
– два абзацы, пачынаючы са словаў «Я не ўпэўнены, у які дакладна дзень гэта адбылося…» і заканчваючы «…ці не жадаеце трохі прагуляцца па Лондане?», з’явіліся ў першым выданні апавядання ў часопісе Strand – гэтая версія апавядання лічыцца цяпер кананічнай, друкуецца ў сучасных брытанскіх выданнях і змяшчаецца ў гэтым зборніку.
Аднак у сувязі з тым, што апавяданне «Кардонная скрынка» ў першае брытанскае і наступныя амерыканскія выданні зборніка «Нататкі пра Шэрлака Холмса» не трапіла (гл. каментар да «Кардоннай скрынкі»), Дойл урывак з гэтага твора, дзе гаворыцца пра героя Эдгара По і дзе Шэрлак Холмс разгадвае думкі доктара Ўотсана, перанёс з нязначнымі праўкамі ў апавяданне «Пастаянны пацыент». Таму ў другой версіі «Пастаяннага пацыента» (таксама вельмі распаўсюджанай) замест гэтых абзацаў ідзе тэкст, які пачынаецца словамі «Здарылася гэта адным душным дажджлівым кастрычніцкім днём»
. Далей ідзе даслоўна ўзяты фрагмент з апавядання «Кардонная скрынка», ад сказа «Мы прыспусцілі шторы, а Холмс скурчыўся на канапе, чытаючы і перачытваючы ліст, атрыманы з ранішняй поштай» да сказа «Завяраю вас, дарагі Ўотсан, усё гэта даволі павярхоўна, і я б не прыцягваў да гэтага вашай увагі, калі б аднойчы вы не выказалі пэўны недавер» (увесь фрагмент можна прачытаць у апавяданні «Кардонная скрынка»). Далей ідзе сказ: «Але вечар прынёс лёгкі ветрык. Ці не жадаеце трохі прагуляцца па Лондане?» Пасля гэтага разыходжанняў у дзвюх рэдакцыях больш няма.