«Рэджыналд Масгрэйв вучыўся ў адным каледжы са мной…»
– многія даследчыкі спрачаюцца, у якім з універсітэтаў – у Кембрыджы ці Оксфардзе – вучыўся Шэрлак Холмс. Аднак Дойл ніколі не ўдакладняў гэтую акалічнасць.
Сезон палявання на фазанаў
– з кастрычніка па студзень.
«Вельмі ўражлівая, як любая іншая валійка…»
– магчыма, стэрэатып пра бурны нораў валійцаў, жыхароў Ўэльса, адлюстроўвае стаўленне ангельцаў да валійскіх бунтаўнікоў, якія супраціўляліся распаўсюджанню ангельскага валадарства і ангельскай мовы.
Пытанне «Якібыў месяц?»
і адказ «Шостыад пачатку» з’явіліся толькі ў апошніх выданнях апавядання.
Джэнтры
– дробнае і сярэдняе ангельскае дваранства.
«Праз такую позу твар чалавека быў у трупных плямах…»
– пасля заканчэння сардэчнай дзейнасці кроў пад дзеяннем сілы цяжару пасіўна перамяшчаецца ў тыя ўчасткі цела, якія размешчаныя ніжэй за астатнія.
«Мне не давялося рабіць персанальнае выроўніванне, як яго называюць астраномы…»
– калі два чалавекі назіраюць за адным нябесным целам з розных пунктаў, іх вымярэнні будуць трохі адрознівацца, і такое адрозненне, выкліканае рознымі прычынамі (месцазнаходжанне, якасць прыбораў, вастрыня зроку), астраномы ХІХ ст. называлі «персанальным выроўніваннем» (the personal equation).
Карл І
(1600–1649) – ангельскі кароль, панаванне якога скончылася Ангельскай рэвалюцыяй, калі каралю супрацьстаяў парламент на чале з генералам парламенцкай арміі Оліверам Кромвелем. Скончыў жыццё на эшафоце. Карл ІІ – яго старэйшы сын і спадкаемец, які ўзышоў на трон у 1660 у выніку Рэстаўрацыі.
«Гэтая змятая і бясформенная дыядэма калісьці вянчала галовы ўладных Сцюартаў…»
– маецца на ўвазе карона ХІІІ ст., якая першапачаткова належала Эдуарду І. Мяркуецца, што пасля страты караля Карла І яе знішчылі. Існуе меркаванне, што згадка пра продаж кароны дому Масгрэйваў у канцы апавядання высмейвае продаж карабля «HMS Foudroyant», які належаў каралеўскаму флоту (гэтую тэму Дойл ужо закранаў у вершы 1892 году).Райгецкія сквайры
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў чэрвені 1893 году ў Strand Magazine.
«Падзеі вакол Нідэрландска-Суматранскай кампаніі…»
– гэтая справа так і не была апісаная доктарам Ўотсанам.
«Холмс ляжыць хворы ў гатэлі “Дзюлонг”…
» – калі ў Ліёне некалі і быў гатэль з такой назвай, сёння ад яго не засталося следу.
«…забралі ўсяго толькі томік няшчаснага Поўпава Гамэра…»
– паэт Аляксандр Поўп (1688–1744) пераклаў на ангельскую мову «Іліяду» і «Адысею» Гамэра. Сярэднія і вышэйшыя класы Англіі зазвычай трымалі дома шматтомны збор перакладаў Поўпа, і красці адзін том з яго было бязглузда.
«…замест таго каб ламануць дзве суседнія хаткі…»
– у каментарах да гэтага апавядання на сайце Стэнфардскага ўніверсітэта даследчыкі пішуць: «Дойл любіў крымінальны слэнг і прыпраўляў ім свае апавяданні пры любой магчымасці».
«Я заўсёды лічыў, што ў ягоным вар’яцтве ёсць метад…»
– парафраз словаў Палонія з трагедыі Ўільяма Шэкспіра «Гамлет» (акт ІІ, сцэна 2). Пар.: «У гэтым вар’яцтве ёсць свая паслядоўнасць» (пераклад Ю. Гаўрука).
«…цудоўнага старога будынка ў стылі каралевы Анны з высечанай датай бітвы пры Мальплаке над перамычкай…»
– вытанчаны і раскошны стыль каралевы Анны развіваўся ў Англіі ў перыяд кіравання названай каралевы (з 1702 да 1714), але гэта быў хутчэй стыль унутранага аздаблення, чым архітэктурны. «Стылем каралевы Анны» таксама называецца стыль пабудовы цагляных дамоў, што фармаваўся ў 1870-я гады, але паколькі Дойл згадвае «дату бітвы пры Мальплаке» (бітва пры Мальплаке адбылася ў 1709 годзе, падчас вайны за гішпанскую спадчыну), дом Канінгемаў мусіць быць пабудаваны ў стылі ангельскага барока, што панаваў у Англіі на той час.
«Яна выходзіла на пляцоўку насупраць больш пышнай лесвіцы, якая вяла з хола…»
– у ангельскіх дамах звычайна было дзве лесвіцы: адна – парадная, для гаспадароў і іх гасцей, другая – «чорная», для прыслугі.
«У справе ён [рэвальвер] прыдасца…»
– у часы Холмса дактыласкапія і балістыка былі не вельмі развітыя. Рэвальвер мог «прыдацца», каб высветліць, ці з яго (альбо з любога іншага рэвальвера такога тыпу) была выпушчаная куля, але дакладная ідэнтыфікацыя была па-за магчымасцямі тагачаснай навукі.Скурчаны чалавек