Чарлз Джордж Гордан
(1833–1885) – адзін з самых знака мітых брытанскіх генералаў ХІХ стагоддзя. Ключавая фігура аблогі Хартума.
Генры Ўорд Бічэр
(1813–1887) – амерыканскі рэлігійны дзеяч, прапаведнік, брат пісьменніцы Гарыет Бічэр-Стоў. У 1863 годзе прыязджаў у Англію з мэтай паўплываць на рабаўласніцкія і антыдэмакратычныя настроі, асабліва моцныя ў краіне ў той перыяд.
Кройдан, Пэндж
– былыя гарады, цяпер буйныя раёны Лондана.
Лестрад
– інспектар Лестрад упершыню з’яўляецца ў аповесці «Эцюд у пунсовым», з апавяданняў – у «Кардоннай скрынцы». Прозвішча французскае і перадаецца ў адпаведнасці з французскім вымаўленнем. Поўнае імя інспектара ў творах пра Шэрлака Холмса ні разу не называлася, толькі ў «Кардоннай скрынцы» мы бачым першую літару імені – «G». Стваральнікі серыяла «Шэрлак» на BBC далі Лестраду імя Грэгары.
Асадка з пляскатым вастрыём, імаверна «джэй»
– від стандартнай асадкі з выявай літары «J» мае простае, практычнае, шырокае вастрыё. Такая асадка выкарыстоўвалася для штодзённых патрэбаў.
«Эцюд у пунсовым»
– першая аповесць пра Шэрлака Холмса (1887).
«Знак чатырох»
– другая аповесць пра Шэрлака Холмса (наступная пасля «Эцюду ў пунсовым»), якую Артур Конан Дойл апублікаваў у 1890 годзе. Аповесць названая паводле таямнічай пазнакі, з якой звязаная загадка ў творы.
Докі Альберта, ці докі Роял-Альберт
– докі ў партова-прамысловай зоне Лондана на ўсходзе і паўднёвым усходзе горада (неафіцыйная назва ўсяго раёна – Доклэндс) па абодва берагі Тэмзы. Докі Альберта пабудаваныя ў 1880 годзе.
«На жаль, апроч вялікага вострага нажа…
» – калі гэта прылада забойства, то яна не адпавядае апісанню, пададзенаму раней: «Іх адрэзалі тупым інструментам – непадобна, што гэта рабіў студэнт». Адна з магчымых недакладнасцяў Дойла.Жоўты твар
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў лютым 1893 году ў Strand Magazine
.
Брыяравая люлька
– гл. каментар да апавядання «Срэбны Месяц».
Гросвенарская сумесь
– згадак пра такую тытунёвую сумесь спецыялісты нідзе не знайшлі, аднак у час напісання апавядання існавалі тысячы розных тытунёвых сумесяў, таму цалкам магчыма, што сумесь пад такой назвай сапраўды была. Любая тытунёвая крамка магла мець спецыяльна распрацаваныя сумесі для кожнага кліента паводле яго густаў і пажаданняў.Біржавы клерк
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў сакавіку 1893 году ў Strand Magazine
.
Харэя
(харэічны гіперкінэз, вядомы таксама як «скокі святога Віта») – сіндром, які вылучаецца хаатычнымі, рэзкімі і мімавольнымі рухамі, падобнымі да нармальных мімічных рухаў і жэстаў, але адрознымі ад іх па амплітудзе і інтэнсіўнасці. Часта нагадваюць гратэскны танец.
«Брытанскі медыцынскі часопіс»
(British Medical Journal) – адзін з найстарэйшых у свеце медыцынскіх часопісаў, які выдаецца з 1840 году і дагэтуль (з 2014 году пад назвай The BMJ).
«Знак чатырох»
– гл. каментар да апавядання «Кардонная скрынка».
«…Аднак гэтай вясною яны збанкрутавалі праз венесуэльскую пазыку…»
– апавяданне выйшла напярэдадні Венесуэльскага крызісу 1895 году, таму, хутчэй за ўсё, маецца на ўвазе пазыка венесуэльскага ўраду на будаўніцтва чыгункі.«Глорыя Скот»
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў красавіку 1893 году ў Strand Magazine
.
Барк
– вялікі марскі грузавы карабель з касымі парусамі на кармавой мачце і з прамымі – на астатніх. Колькасць мачтаў на барку – тры ці больш.Рытуал Масгрэйваў
Апавяданне было ўпершыню надрукаванае ў траўні 1893 году ў Strand Magazine
.
Патроны Боксера
– такія патроны часцей за ўсё прызначаныя для вінтоўкі, а не рэвальвера.
«…пачынае ўпрыгожваць процілеглую сцяну дзірачкамі ад куляў, што ўтвараюць патрыятычныя ініцыялы V.R.»
– ад лац. Victoria Regina, «каралева Вікторыя».
«Вось запісы пра забойцаў Тарлетана, а вось – пра справу Вамберы, гандляра віном, і пра прыгоду старой рускай жанчыны, і яшчэ – пра алюмініевую мыліцу, вось поўная справаздача пра кульгавага Рыкалеці і яго гнюсную жонку…»
– ніводная з гэтых справаў не была апісаная доктарам Ўотсанам.
«Эцюд у пунсовым»
– гл. каментар да апавядання «Кардонная скрынка».