Читаем Навелы полностью

– У вас жа іх сотні, – здзівіўся Леон Ларан. – Што вы? Калі я заходжу да вас, вы мне ў некалькі хвілін расказваеце цалкам першы акт і амаль заўсёды выдатна. Сюжэт! Вам толькі трэба сесці за стол і запісаць тое, што вы мне ўжо расказалі… Гэта ж вельмі проста! І я абяцаю вам наперад, што сыграю ўсё, што вы для мяне напішаце.

Крысціян Менетрые задумаўся:

– Ну добра. Здаецца, у мяне ёсць ідэя. Вы не ведаеце, як турбуе мяне зараз пагроза вайны, колькі сіл я прыкладаю, і між іншым дарэмна, каб звярнуць увагу французаў на яўныя намеры вар'ятаў, што кіруюць Германіяй…

– Я чытаў вашы артыкулы ў «Фігаро», – пацвердзіў Леон Ларан. – Здорава і карысна… Але злабадзённы спектакль, разумееце…

– Я ж вам не прапаную п'есу пра нашу сучаснасць. Не! Я хачу зрабіць перамяшчэнне. Вы помніце становішча афінцаў у момант, калі Філіп, цар македонскі, абвясціў, што яму не хапае жыццёвай прасторы, і заняў, адзін за адным, некалькі дробных грэчаскіх гарадоў. «Сцеражыцеся! – папярэджваў Дэмасфен афіцэраў. – Сцеражыцеся! Калі вы не заступіцеся за Чэхаславакію, ён і вас праглыне праз некаторы час!» Але афінцы былі даверлівыя, легкадумныя, а Філіпу памагала «пятая калона»… Дэмасфена спасцігла няўдача… І вось аднойчы прыйшла чарга да Афін… Гэта ўжо змест другога акта.

– Здорава! – бліснуў вачыма Леон Ларан. – Выдатна? Вось ён, наш сюжэт! Пачынайце работу!

– Не спяшайцеся. Не адразу. Мне трэба перачытаць дзесяткі кніг. Але я выразна бачу вас у ролі Дэмасфена на трыбуне. Вы ж, мабыць, будзеце іграць Дэмасфена.

– Ну вядома.

Узрадаваная Клер аж да пяці гадзін раніцы слухала дыскусію наконт п'есы. І калі госць нарэшце развітаўся, галоўныя эпізоды былі ўжо намечаны. Крысціян нават знайшоў бліскучую канцоўку. Пасля розных ускладненняў высветлілася, што толькі раптоўная смерць Філіпа цудам ратуе Афіны ад гібелі. Але Дэмасфен не верыў у трываласць цудаў, не спадзяваўся на ласку нябёс, а заклікаў афінцаў адважна абараняць свой горад. «Так, – гаварыў ён, – гэта праўда… Філіп Македонскі памёр… Але як завецца сын Філіпа?» І нехта з натоўпу адказваў: «Аляксандр…»

– Дасканала! – сказаў узрушаны артыст. – Дасканала! Я іх чую… Я ўжо вымаўляю гэтыя словы… Менетрые, калі вы праз месяц не напішаце гэту п'есу, вы не драматург.

Роўна праз месяц п'еса была гатова. Сёння мы ведаем, што твор гэты ў поўнай меры апраўдаў надзеі Клер і Ларана. Аднак, калі Леон Ларан, пасля трыумфальнай чыткі ў тэатры, з'явіўся да Менетрые, каб дамовіцца аб размеркаванні роляў, тэрмінах і рэпетыцыях, ён быў стрыманы і на выгляд заклапочаны. Крысціян, вельмі чуллівы, як і ўсякі мастак, калі справа датычыцца яго творчасці, адразу зразумеў, што акцёр нечым не задаволены.

– Не, – заявіў ён Клер, калі выйшаў Ларан, – не, настрой у яго няважны… Чаму? Ён мне не сказаў. Ён мне нічога не сказаў. Але тут нешта ёсць… І не тое, што яму не падабаецца п'еса. Наадварот, ён яшчэ раз пахваліў сваю ролю ў сцэне сустрэчы з кіраўнікамі, і гэта было шчыра. Толькі ён нешта ўтойвае… А што? Не магу здагадацца.

Клер усміхнулася:

– Крысціян, вы – геній, я ў захапленні ад вашага таленту, але вы наіўны як дзіця ў справах элементарных адносін між людзьмі… Нават не бачыўшы Ларана, я магу запэўніць вас, што ведаю прычыну. У вашай п'есе ёсць…

– Што там ёсць?

– Лепей сказаць, няма. У вашай п'есе, дарагі мой, няма ролі для Элен Месьер… Вось і ўвесь сакрэт. Ва ўсякім разе я вас папярэдзіла.

Крысціян з нецярплівасцю пачаў тлумачыць:

– Адкуль там можа ўзяцца роля для Месьер? Сімпатычная актрыса, цудоўная ў п'есах Мюсэ і Марыво, што яна можа рабіць у палітычнай трагедыі?

– Ах, мой любы, як вы блытаеце пытанні! Справа не ў тым, што можа рабіць Элен у палітычнай трагедыі, а ў тым, каб Леон Ларан мог спакойна жыць са сваёй каханкай.

– Элен Месьер – каханка Леона Ларана?

– Вы што, з неба зваліліся, мой друг? Яны жывуць разам ужо чатыры гады.

– Не ўсё ж мне ведаць. І прычым тут мая п'еса? Вы думаеце, што Ларан хацеў бы?..

– Я думаю, што Ларан не толькі хацеў бы, а нават будзе патрабаваць ролі для Месьер. І яшчэ дадам, што не прадбачу асаблівых цяжкасцей, каб яго задаволіць. Варта ўключыць персанаж, які…

– Ні за што!.. Гэта парушыць кампазіцыю твора.

– Добра, Крысціян… Пагаворым як-небудзь потым.

І такая размова адбылася, бо Ларан прыходзіў змрочны, марудзіў з пастаноўкай, спасылаючыся на складанасць увасаблення, на раней узятыя абавязкі і розныя іншыя перашкоды. У Крысціяна, які гарэў жаданнем хутчэй пабачыць сваю п'есу на сцэне, таксама пачалі здаваць нервы.

– Слухайце, мой друг, – звярнулася да мужа Клер, – вы не будзеце пярэчыць, калі я адна пабуду з Ларанам? Мне ён адважыцца даверыць тое, што яго мучыць, і я вам абяцаю справу ўладзіць… Вядома, пры ўмове, што вы напішаце ролю.

– Але як? Не магу ж я перайначваць закончаны твор, і тым болей твор мастацкі, для таго, каб…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза