Читаем Навелы полностью

– Тата! Тут ёсць мне таварыш!.. Жан-Луі Дзюжарык… Цераз тры купэ… з мамай.

– Што? Едзе вучыцца?

– Ага, але не ў тую школу, куды я, а ў нейкую манастырскую.

– Шкада, што не да пана Бензо, вас было б там двое французаў. Ну, але зрэдку вы зможаце пабачыцца… А пакуль што ідзі да яго, гуляйце разам і не дурэйце.

Бертран Шміт любіў дзяцей, але не цярпеў, каб яны адрывалі яго ад работы. Ален, заўважыўшы, што бацька паглыбіўся ў сваё, каб не замінаць яму, паспешна выйшаў. Цягнік набіраў хуткасць. Пан Шміт час ад часу кідаў безуважны позірк на двух хлапчукоў, якія хадзілі паводдаль у калідоры. Кожнаму з іх было гадоў па дванаццаць. За вокнамі праносіліся ўзгоркі, рэчкі і безупынна мільгалі тэлеграфныя слупы. Праз гадзіну Ален вярнуўся, маркотны і ўзрушаны:

– Тата, ты ведаеш, што мне сказаў Жан-Луі? Што яго вельмі крыўдзяць у школе. Што старэйшыя вучні злыя… Адбіраюць у яго ўсё – кнігі, цукеркі – і, калі ён не даецца, б'юць яго кулакамі, прыціскаюць да сцяны і душаць.

– А чаму ён не абараняецца?

– Бо ён сярод іх адзін француз, адзін… Ён так прасіў, каб мама не пасылала яго ў манастырскую школу, а пакінула дома, у Парыжы, але яна не хоча, бо выйшла замуж другі раз за палкоўніка Кірыліна, расейца, у якога страшэнна закахалася… і Жан-Луі ў доме лішні.

Шміт са здзіўленнем зірнуў на сына:

– Хто табе гэта расказаў?

– Жан-Луі.

– Жан-Луі не павінен гаварыць пра сваіх бацькоў такім тонам.

– Якім тонам, тата? Ён мне сказаў, што вельмі любіць сваю маму, што яна таксама яго любіла і, калі яго тата памёр, даглядала яго вельмі добра… Але ж цяпер яна закахалася.

– Не ўжывай слоў, якіх не разумееш… Хто такая? Што за мадам Дзюжарык?

– Што ты, тата! Яна цяпер не мадам Дзюжарык, а мадам Кірыліна. Яна вельмі прыгожая… Хочаш, я цябе праводжу ў яе купэ? Гэта блізка.

– Ну добра, добра, малыш.

– Як ты думаеш, тата, калі ў пана Бензо ёсць старэйшыя вучні, яны будуць мяне біць?

– А ты дай ім здачы. Наколькі я ведаю, пан Бензо чалавек энергічны і ўмее трымаць дысцыпліну ў сваёй школе… Ідзі да свайго сябра, гуляйце.

У Дзіжоне Шміт выйшаў на перон і ўбачыў свайго сына з таварышам. Жан-Луі быў худзенькі зграбны хлопчык з вялікімі вачамі, сумнымі і глыбокімі.

– Тата, пазнаёмся. Гэта Жан-Луі.

Бертран Шміт паспрабаваў даць яму некалькі парад:

– Калі старэйшыя цябе не ўзлюбілі, не ўцякай ад іх, а старайся пасябраваць… Не думаю, што яны такія ўжо нягоднікі.

– Хто? Гэтыя дзецюкі? – прамовіў Жан-Луі. – Яны нападаюць на мяне, як звяры… Калі што скажаш не па-іхняму, б'юць і гоняць прэч…

Паравоз даў гудка, і Ален прыбег у вагон да бацькі.

– Ты ведаеш, тата, што мне гаварыў Жан-Луі на пероне, калі ты падышоў да нас? Ён гаварыў: «Які я няшчасны! Чым ехаць у гэту праклятую бурсу, лепш кінуцца пад цягнік. Але ў мяне не хапае смеласці… Ален, зрабі мне паслугу, штурхні мяне пад колы, а мая спадчына няхай застанецца табе». Ведаеш, у яго пасля смерці бацькі ёсць спадчына, багатая… Але я не згадзіўся.

– Я думаю… Твой гэты прыяцель, відаць, крыху чокнуты…

– Няпраўда, ён зусім не чокнуты. Ведаеш, тата, ён кажа, што, каб яго мама ўяўляла сабе, як яму там кепска жывецца, вечныя бойкі са старэйшымі, як ён плача ўночы, лежачы ў ложку, яна б не адважылася зноў пасылаць яго ў такую школу.

– Праводзь мяне да гэтай дамы.

Мадам Кірыліна была жанчына красы надзвычайнай. Ціхім, мілагучным голасам яна выказала некалькі цікавых, крыху журботных думак наконт дзяцінства. Бертран як сеў, так і застаўся.

Увайшоў праваднік, узяў чатыры білеты і запрасіў пасажыраў к сталу. Яны снедалі разам. Дзеці моўчкі слухалі, як бацькі ўспаміналі назвы розных кніг, пералічвалі імёны кампазітараў… Хлопчыкі адчувалі сябе забытымі. Часам Жан-Луі паглядаў на Алена, і яго вочы, здавалася, гаварылі: «Бачыш, вось яна якая…» Падняўшыся з-за стала, Бертран машынальна зайшоў у купэ мадам Кірылінай, а дзеці выскачылі гуляць у калідор.

– У нашых сыноў шмат агульнага, – прамовіла яна. – Спадзяюся, што ім можна будзе там пабачыцца.

Ён хвіліну вагаўся.

– Даруйце, – сказаў ён, – што ўмешваюся не ў сваю справу, але дзяціная шчырасць не тоіць сакрэтаў… Я выпадкова даведаўся, і мой абавязак… Вы, мабыць, не ўсведамляеце, які настрой у вашага сына… Ён прызнаўся майму… Даруйце, я не знаходжу слоў… Дзіця, вядома…

Мадам Кірыліна была агаломшана. За акном вагона пачалі вырысоўвацца горы, замест камяніц пайшлі драўляныя хаткі, замест дубоў – кашлатыя елкі, у люстраныя рэчкі ўліваліся шумныя патокі.

– Божа мой! – прашаптала яна. – Гэта жахліва… Беднае дзіця… Я адчувала, што ён не любіць гэтай школы, але думала, што ён лянуецца, не хоча вучыцца… А самае галоўнае, рэўнасць… Ён ненавідзіць майго мужа, і без усякай прычыны, бо што я магу зрабіць адна ў доме? Нават і яму будзе потым моцная апора.

– Безумоўна, – сказаў Бертран. – Але ж ён яшчэ малы… Не разумее.

Яе вочы напоўніліся слязамі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Новая Атлантида
Новая Атлантида

Утопия – это жанр художественной литературы, описывающий модель идеального общества. Впервые само слова «утопия» употребил английский мыслитель XV века Томас Мор. Книга, которую Вы держите в руках, содержит три величайших в истории литературы утопии.«Новая Атлантида» – утопическое произведение ученого и философа, основоположника эмпиризма Ф. Бэкона«Государства и Империи Луны» – легендарная утопия родоначальника научной фантастики, философа и ученого Савиньена Сирано де Бержерака.«История севарамбов» – первая открыто антирелигиозная утопия французского мыслителя Дени Вераса. Текст книги был настолько правдоподобен, что редактор газеты «Journal des Sçavans» в рецензии 1678 года так и не смог понять, истинное это описание или успешная мистификация.Три увлекательных путешествия в идеальный мир, три ответа на вопрос о том, как создать идеальное общество!В формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Дени Верас , Сирано Де Бержерак , Фрэнсис Бэкон

Зарубежная классическая проза