Читаем Ноч Цмока полностью

— Зразумела, дзякуй. А як жанчына? Яна не была замужам. А жанчына ж статная, на твар — прыгожая. Характар, як вы кажаце, роўны, спакойны. Чаму яна не была замужам? У яе быў мужчына, не ведаеце? Прыходзіў да яе хто?

— Ой, тут і не ведаю, як казаць, — замарудзіла з адказам медсястра.

— Кажыце, як ёсць, — супакоіў-падахвоціў я. — Для нас самая нязначная дробязь можа стаць важным фактам. Кажыце, як думаеце, калі не ведаеце.

— Дык не было ў яе мужчыны, дакладна, — з уздыхам, асцярожна пачала Ганна Антонаўна. — Як прыйшла была пяць гадоў таму, то пыталіся ў яе часам, жартавалі: давай табе хлопца знойдзем. А потым. не ведаю, ці казаць. Заўважыла я аднойчы, выпадкам, як яна глядзела на адну медсястру, калі пераапраналіся, на змену прыйшоўшы.

— Як глядзела?

— Ды так вось. Як мужчыны глядзяць, — зноў уздыхнула Гана Антонаўна. — А пасля і нашы ўсе пагаворваць сталі, што. ну, цікавіцца Насця жанчынамі. Дык з ёй трошкі асобна сталі трымацца. Бо дзіка ж. Пасля прывыклі, ды яна і не прыставала ні да кога. з нашых, не заўважалі. Але вось як пераапранацца, дык з ёй неяк і саромеліся. Адна яна заставалася.

Жаночы голас праз селектар перапыніў нашу размову:

— Віктар Паўлавіч, тут Святлана Мікалаеўна чакае.

Галоўурач запытальна павярнуўся ў мой бок, і я паспешліва кіўнуў:

— Запрасіце.

Святлана Мікалаеўна — як я зразумеў, загадчыца аддзялення — зайшла ў кабінет. Глыбока пасаджаныя вочы і выразныя цёмныя кругі з адвіслымі складкамі пад вачыма надавалі яе твару стомлены, нават непрыгожы выгляд. Больш за тое, мільганула думка: жанчына толькі выйшла з запою. Але пастава яе, тое, як яна прысела на крэсла — упэўнена, але не з нахабнай самаўпэўненасцю, — а больш яе ўважлівы, прафесійна-дапытлівы позірк падказвалі мне, што паўкружжы пад вачыма — ад захворвання, магчыма, нешта з ныркамі. Ці сапраўды, ад стомы. Пасля таго, як я запісаў дадзеныя, асцярожна спытаў наконт цікавасці Насці Грыцук да жанчын.

— Так, я ў курсе яе сэксуальнай арыентацыі. Але Насця выключна сціплая ў гэтым плане. Яна — дастаткова разумная маладая жанчына.

— Была, — паправіў нехаця галоўурач.

— Так, была, — нечакана ціха пагадзілася загадчыца аддзялення і зірнула на мяне: — У Насці Грыцук не было ворагаў, я дакладна ведаю. Сяброў блізкіх не было таксама, але і ворагаў, хто б пайшоў на смертазабойства, не было. А што яе знайшлі, як тут кажуць, цалкам аголенай на полі — тое ўвогуле з вобласці ірэальнага.

— На жаль, рэальнасць, — паправіў я доктарку. — Мне трэба будзе паразмаўляць з кожным работнікам вашага аддзялення. Няўжо ў вашай санітаркі не было хоць якой сяброўкі, якой бы яна больш-менш давярала, з кім дзялілася сваім набалелым?

— Яе сяброўкі — у інтэрнэце, — упэўнена адказала Святлана Мікалаеўна. — Некалькі разоў я бачыла, як яна там бавіла час, карыстаючыся сваім тэлефонам. Звярнула ўвагу: у яе быў самы сучасны тэлефон. Яна мне пра тое сама казала, калі я пацікавілася. Шукайце там яе сяброў…

Мабыць, сакратаркі не было на месцы, бо дзверы асцярожна прыадчыніліся, галоўурач зірнуў на іх і тут жа запрасіў:

— Заходзьце, Раіса Ананьеўна…

Загадчыца гінекалагічнага аддзялення, невысокая жанчына перадпенсійнага веку, зайшла і разгублена агледзела прысутных, затрымаўшы позірк на мне.

— Следчы пракуратуры, — патлумачыў ёй галоўурач.

— Я тады скажу, усё адно яму даложаць, — нібыта сама сабе прамовіла жанчына, быццам набіралася смеласці, бо разумела: выдае прафесійную тайну. Аднак у навіне, якую прынесла ўрач, было нешта вельмі істотнае для яе самой, для кіраўніцтва і калектыву бальніцы, што здавалася больш важкім, чым правілы невыдавання.

Яна не стала сядаць і пасля кароткай паўзы прамовіла:

— Мяне выклікалі. Анатаміравалі нашу санітарачку. Дык вось. Насця Грыцук нарадзіла сама больш за трое-чацвёра сутак да сённяшняга дня. Маса маткі больш за 600 грамаў, невялікія разрывы яшчэ не зацягнуліся.

Яна абвяла позіркам усіх прысутных у кабінеце, і ў ім чыталіся выразныя асуджэнне і абвінавачанне.

Войкнула, не ўтрымаўшыся, старшая медсястра. Галоўурач нечакана густа пачырванеў, устаў і ціха спытаў, і было бачна, што спакойныя словы даюцца яму з цяжкасцю:

— Святлана Мікалаеўна, як так магло здарыцца? Я падпісваў паўтара месяцы таму яе заяву на два тыдні адпачынку без утрымання — у яе вельмі слабы бацька, так Насця патлумачыла ў заяве. А пасля ў яе быў планавы адпачынак. Цяжарнасць. Яна павінна б была стаяць на ўліку ды і. Як не заўважылі?

Я назіраў за тварам загадчыцы аддзялення, на якім акрамя ўвагі да субяседніка нічога не адбілася. Яна адказала спакойна і ўпэўнена:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика