Читаем Ноч Цмока полностью

— Як чалавек здаровы — ён з усяго смяяцца можа. А як прыцісне, калі стане не да смеху — пабяжыш, папаўзеш хоць да ведзьмака, хоць да чорта лысага. Кажу праўду: так скруціла было — ні халеры не дапамагала. На хуткай прыехалі, праверылі: апендыцыту — няма, тэмпературы — няма, панос не ганяе. Ляжы, цярпі, будзем назіраць незразумелую клінічную карціну! Ага, уляжыш. Мяне зяць у машыну закінуў — і паехалі. Зміцер. ну, вядзьмак, бацька вось забітай, мне адвару нейкага даў папіць, бы з грушак. А пасля на печ загнаў. І кажа: злазь, галавой і рукамі наперад.

— Як? Спаўзаў?

— Ну так, спаўзаў. З печы — на палок, з палка — на падлогу, тады ўжо ўстаў.

 — І як? — першы раз за ранне ўсміхнулася тонкімі сухімі вуснамі Тамара.

— Ды пайшоў, як нованароджаны, — бы нехаця закончыў Тумар, і зірнуў на Тамару: — Не верыце?

— Чаму тут не верыць? — паціснула плечукамі Тамара. — Мая бабця свайго сына, майго дзядзьку так лячыла. Нескладанае вядзьмарства. Так лечаць, калі пуп надарвеш. Цяпер ужо і не ведаюць мужыкі, як тое і дзе — пуп надарваць. А раней. Так, давайце бліжэй да справы. Вядзьмак не ўцячэ ад нас. Адна-адзінюткая рана, ніякіх сінякоў, драпінаў. Голая. З’явілася ноччу. Значыць, шукаем мужчыну. І думаем, чым такім маглі ўдарыць. Давай, Тумар, кажы найперш пра яе каханка.

— Не скажу, — паморшчыўся Тумар, бы ад кіслага. — Не было ў яе каханка.

— Такая жанчына вабная — і каб кавалера не было?

— Ды яна мужык мужыком была! — адчайна выгукнуў Тумар прызнанне, быццам сам быў вінаваты. — На косы яе гляньце — пад хлопца падстрыжаная. Яна такой і хадзіла, як мужык апраналася. Калі яшчэ зусім дзеўкай была, дык адно з дзяўчатамі сябравала. Тады ўжо на яе паглядалі з насцярогай, маткі дзяўчатам казалі, каб з ёй не сябравалі. Пару разоў было, хлопцы да яе спрабавалі падысці-пад’ехаць на гулянках, дык дарэмна. Не, я колькі за ёй назіраю.

 — І з чаго ты за ёй назіраць стаў? — перапыніла Тамара.

— Ды. — не разгубіўся Тумар, — цікава ж. То чытаеш, кіны глядзіш, дык там усе гэтыя. ненармальнасці толькі ў гарадскіх бываюць. А тут вось — хутар забіты, лес вакол, і такое.

— Прырода не выбірае: горад ці вёска, — умяшаўся старшы аператыўнік.

— Значыць, маем актыўную лесбіянку.

 — І трэба шукаць сяброўку…

 — І сябровак не было ў яе, — цяпер ужо са шкадаваннем паведаміў Тумар.

— Цураліся яе. Хоць вось са мной яна была вельмі паважнай. Разумніца.

— Трэба капаць сярод знаёмых.

— Не спадзявайцеся на прастату, — Тамара ўзнялася, абтрэсла-абцягнула вузкую спадніцу. — Працуйце, ведаеце самі, што рабіць. Мне праз гадзіну ў турму, на разбіральніцтва скаргаў. Будзеце анатаміраваць, запрасіце загадчыцу гінекалагічнага аддзялення нашай бальніцы Раісу Ананьеўну. Бацьку распытайце асабліва.

— Ужо як атрымаецца, — уздыхнуў Тумар. — Слабы зусім. Амаль і не гаворыць. А як там з яго галавой і чаму верыць…

Мы заехалі ў сельвыканкам, я папрасіў сакратара, каб падрыхтавалі і да вечара перадалі звесткі пра ўсіх жыхароў вёскі. Папярэднія размовы з мясцовымі і з бацькам забітай будуць весці аператыўнікі. Мяне чакаў кабінет: папяровая работа, трэба было тэрмінова заканчваць заключэнне па тапельцу, а найперш прыбрацца. Хоць сонца і не было відаць, у паветры адчувальна пацяплела. Жах падумаць, якія водары там.

Але, на здзіўленне, пах у кабінеце быў амаль нармальным: выцягнула ўсё праз фортку. На навядзенне парадку патраціў хвілінаў дваццаць, нават бутэлькі паспеў вынесці, балазе, вялікі кантэйнер для смецця стаяў непадалёку ад будынка пракуратуры. Яшчэ з гадзіну выпраўляў-дадрукоўваў паперы. Невядома, як цяпер закруцяцца справы з забойствам…

Папярэдне дамовіўшыся з галоўурачом Віктарам Паўлавічам пра сустрэчу, бліжэй да абеду паехаў у раённую бальніцу.

Мне ўжо даводзілася сутыкацца з Віктарам Паўлавічам і па справе, і ў неафіцыйных абставінах. Імпанавала яго манера трымацца — інтэлігентна, сціпла, і адначасова з годнасцю. Хударлявы, заўсёды чыста выгалены і акуратна, каротка падстрыжаны, з вялікай залысінай. Нягледзячы на сваю адміністрацыйную занятасць, займаецца хірургічнай практыкай. Дарэчы, мясцовае насельніцтва яго паважае: кажуць — як галоўурач разрэжа, дык зажыве хутка. Паважаюць яго і ў бальніцы, прынамсі сярэдні і малодшы медперсанал. Адна з рыс галоўурача — заўсёды вітаецца з усімі ў аддзяленнях: аднойчы спытаўшы прозвішча і імя, адразу запамінае, і ў наступны раз звяртаецца па імю, а тое вельмі падабаецца і маладым медсёстрам, і распаўнелым санітаркам.

Асаблівую павагу сярод моладзі і пэўнай часткі разумнейшых немаладых супрацоўнікаў Віктар Паўлавіч здабыў у мінулым годзе. Тады стаяла неймаверная гарачыня, медсёстры ў бальніцы мусілі ратавацца, надзяваючы свае халаты на голае цела. А тыя халаты — з сінтэтыкі белай, то не касцюмы ўрачоў са шчыльнай зялёнай тканіны. Дык трусы і станікі жанчын, якія дастаткова сэксуальна падкрэслівалі вабныя формы ў большасці медработнікаў, выклікалі ў асобных пурытан, як мужчынаў, так і жанчын, літаральныя прыступы шаленства. Дайшло да таго, што пасыпаліся скаргі ад найбольш пільных грамадзянаў у райвыканкам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка
Нечаянное счастье для попаданки, или Бабушка снова девушка

Я думала, что уже прожила свою жизнь, но высшие силы решили иначе. И вот я — уже не семидесятилетняя бабушка, а молодая девушка, живущая в другом мире, в котором по небу летают дирижабли и драконы.Как к такому повороту относиться? Еще не решила.Для начала нужно понять, кто я теперь такая, как оказалась в гостинице не самого большого городка и куда направлялась. Наверное, все было бы проще, если бы в этот момент неподалеку не упал самый настоящий пассажирский дракон, а его хозяин с маленьким сыном не оказались ранены и доставлены в ту же гостиницу, в который живу я.Спасая мальчика, я умерла и попала в другой мир в тело молоденькой девушки. А ведь я уже настроилась на тихую старость в кругу детей и внуков. Но теперь придется разбираться с проблемами другого ребенка, чтобы понять, куда пропала его мать и продолжают пропадать все женщины его отца. Может, нужно хватать мальца и бежать без оглядки? Но почему мне кажется, что его отец ни при чем? Или мне просто хочется в это верить?

Катерина Александровна Цвик

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Детективная фантастика / Юмористическая фантастика