Читаем Ночы на Плябанскіх Млынах полностью

— Толькі кроў і агонь адчыняць дзьверы гэтага дому, — супакоіла гаспадыня, і Ян у чарговы раз патануў у яе вялізных вачах колеру шэрага сакавіцкага неба. Так, гаспадыня не памыляецца – вораг сюды ня ўвойдзе, не праліўшы крыві. Зброя пры інсургенце. І шабля, упрыгожаная адзіным, але затое вялізным дыяментам – спадчына прадзеда. І пісталет, праўда, без набояў… Але Ян чамусьці быў пэўны, што ў гэтым доме знойдуцца і порах, і кулі… Аднекуль жа браліся на стале хлеб і віно, і іншыя няхітрыя стравы, смаку якіх таксама ня памятаў. Размовы між госьцем і пані нагадвалі веснавыя ручаіны – то хаваюцца пад сьнегам, то зноў блішчаць на сонцы, то прыпыняюцца, цяжка перакочваючы каменьчыкі. Ян расказаў пра сябе ўсё… І пра першае няўдалае каханьне, і сваю мару паўтарыць славу бацькі – стаць мастаком… Пра лемпарда, апошняга ў гэтых краях, які аднойчы патрапіў на прыцэл Янавага ружжа – але паляўнічы так і не наважыўся націснуць на курок і дазволіў лясному волату ў плямістым жоўтым футры, старому, але ўсё яшчэ пагрознаму – сысьці, каб сустрэць сьмерць, годную апошняга з роду, сьмерць на волі. І пра лясных птушак з сінімі пёрамі, што хаваюцца ў зарасьцях глогу і крычаць галасамі немаўлятаў, пра русалак, што гушкаюцца на сплеценых галінках бярозаў, і варта пакласьці пад дрэвам барану – русалка ўблытаецца ў яе валасамі і будзе табе слугаваць… Калісьці Ян хацеў злавіць такую… Але – навошта злоўленае каханьне? Хіба яго параўнаеш з такім – якое нараджаецца цяпер у ягоных грудзях, высьпявае, як перліна ў сваёй ракавінцы, ад першай пясчынкі, што ўчыніла непераходны боль, і абрастае, павольна і непазьбежна, усё новымі слаямі перламутру, павялічваецца і зьзяе, і ўсё больш вярэдзіць душу і баліць…

Ян і гаспадыня моўчкі блукалі па паўцёмных пакоях. Іх павольныя рухі нагадвалі старажытны прыдворны танец – бяз дотыку рук, з узаемнымі цырымоннымі паклонамі, з прыхаваным агнём – прынамсі, у грудзях Яна ён палаў... Як палаў ліхтар у яго руцэ, калі па крутых цёмных прыступках яны з гаспадыняй спусьціліся ў сутарэньні дома. Аб гэтым папрасіў Ян – бо сутарэньні былі і пад домам ягоных продкаў на Валоцкай, ля менскай Саборнай плошчы. Яны існавалі яшчэ да таго, як Ваньковічы пабудавалі свой дом, і дзе заканчваліся – ніхто дасюль ня зьведаў. Казалі, што зямля пад усім цэнтрам горада - як у мурашніку… Што ж, Ваньковічы карысталіся сваймі сутарэньнямі неаднойчы… Цёмнымі вузкімі лазамі прабіраліся на таемныя спатканьні з іншымі змоўшчыкамі, уцякалі з аблогі, хавалі зброю… Але тут, у гэтым доме, сутарэньні выглядалі іначай. Высокая столь, пасярэдзіне – тоўстая каменная калона… Гаспадыня абшчаперыла яе, прыклалася да каменя ілбом:

— Паслухай…

Ян таксама прыхінуўся да калоны з другога боку. Глухі гук – быццам пад зямлёй нехта біў вялізным молатам па вялізным кавадле, і ад удараў уздрыгвалі нават каменная падлога і калона.

— У кожным горадзе ёсьць такое месца, — ціха прагаварыла гаспадыня. – Сэрца горада… Магчыма, гэта волат Менеск усё яшчэ круціць свае жорны і перамолвае камяні – іначай яны будуць расьці і запоўняць усю зямлю. А можа, гэта б’юць крыніцы – кроў зямлі. Выпусьці яе дарэшты – і зямля памрэ. А можа, гэта барабаны, якія склікаюць падземную варту – ведаеш, пад кожным горадам ёсьць свая падземная варта?

— Я ведаю толькі адно – я кахаю цябе, — прашаптаў Ян і асьцярожна паклаў далонь на руку гаспадыні, прыцінутую да каменю калоны. Якія халодныя пальцы… Тонкія бровы пані выгнуліся, нібыта ў недаверы.

— Гэтае сутарэньне памятае гісторыю аднаго палкага каханьня…

Прыгажуня адышла ад калоны і пачала расповед тым жа ціхім голасам, нібыта хтось мог падслухаць.

— Гісторыя, старая, як гэты сьвет… Тут жыў купец з трыма дочкамі. Дзьве родныя, адна прыёмная. Да паненак узялі гувернанта. Ніхто не падумаў пра тое, што малады чалавек занадта гожы для таго, каб браць яго ў дом, дзе жывуць дзяўчаты. Усе трое марылі аб адным. Каханьне дасталося толькі адной з іх, няроднай. Старэйшыя даведаліся, што сястра змовілася ўцячы з каханым. Яны зьвязалі шчасьлівіцу шаўковымі шалікамі, замкнулі ў гэтым сутарэньні і пабеглі па бацьку. І якраз пачалася паводка. Сьвіслач разьлілася… Сутарэньне затапіла. Вось і ўсё… Калі жаніх, дарэмна прачакаўшы, прыйшоў сюды – убачыў труп, які плавае ў цёмнай вадзе… Норавы тады былі яшчэ больш дзікімі чым цяпер. Ён забіў абедзьвюх сясьцёр – забіў кінжалам мізэрэкордзія, адмысловым кінжалам, якім дабівалі паваленых рыцараў у шчыліну паміж латамі і шлемам. А потым павесіўся. Таксама тут, у сутарэньні. Страшна і банальна, праўда?

Незразумелая ўсьмешка кранула тонкія вусны дзяўчыны. Ян пацягнуўся да яе… І зноў сьвет расплыўся ў яго вачах… Ваньковіч ачуняў толькі ў ложку – як яна, бедная, яго сюды выцягнула з сутарэньня? Можа, у доме ёсьць яшчэ нехта?

Перейти на страницу:

Похожие книги

10 мифов о князе Владимире
10 мифов о князе Владимире

К премьере фильма «ВИКИНГ», посвященного князю Владимиру.НОВАЯ книга от автора бестселлеров «10 тысяч лет русской истории. Запрещенная Русь» и «Велесова Русь. Летопись Льда и Огня».Нет в истории Древней Руси более мифологизированной, противоречивой и спорной фигуры, чем Владимир Святой. Его прославляют как Равноапостольного Крестителя, подарившего нашему народу великое будущее. Его проклинают как кровавого тирана, обращавшего Русь в новую веру огнем и мечом. Его превозносят как мудрого государя, которого благодарный народ величал Красным Солнышком. Его обличают как «насильника» и чуть ли не сексуального маньяка.Что в этих мифах заслуживает доверия, а что — безусловная ложь?Правда ли, что «незаконнорожденный сын рабыни» Владимир «дорвался до власти на мечах викингов»?Почему он выбрал Христианство, хотя в X веке на подъеме был Ислам?Стало ли Крещение Руси добровольным или принудительным? Верить ли слухам об огромном гареме Владимира Святого и обвинениям в «растлении жен и девиц» (чего стоит одна только история Рогнеды, которую он якобы «взял силой» на глазах у родителей, а затем убил их)?За что его так ненавидят и «неоязычники», и либеральная «пятая колонна»?И что утаивает церковный официоз и замалчивает государственная пропаганда?Это историческое расследование опровергает самые расхожие мифы о князе Владимире, переосмысленные в фильме «Викинг».

Наталья Павловна Павлищева

История / Проза / Историческая проза
Добро не оставляйте на потом
Добро не оставляйте на потом

Матильда, матриарх семьи Кабрелли, с юности была резкой и уверенной в себе. Но она никогда не рассказывала родным об истории своей матери. На закате жизни она понимает, что время пришло и история незаурядной женщины, какой была ее мать Доменика, не должна уйти в небытие…Доменика росла в прибрежном Виареджо, маленьком провинциальном городке, с детства она выделялась среди сверстников – свободолюбием, умом и желанием вырваться из традиционной канвы, уготованной для женщины. Выучившись на медсестру, она планирует связать свою жизнь с медициной. Но и ее планы, и жизнь всей Европы разрушены подступающей войной. Судьба Доменики окажется связана с Шотландией, с морским капитаном Джоном Мак-Викарсом, но сердце ее по-прежнему принадлежит Италии и любимому Виареджо.Удивительно насыщенный роман, в основе которого лежит реальная история, рассказывающий не только о жизни итальянской семьи, но и о судьбе британских итальянцев, которые во Вторую мировую войну оказались париями, отвергнутыми новой родиной.Семейная сага, исторический роман, пейзажи тосканского побережья и прекрасные герои – новый роман Адрианы Трижиани, автора «Жены башмачника», гарантирует настоящее погружение в удивительную, очень красивую и не самую обычную историю, охватывающую почти весь двадцатый век.

Адриана Трижиани

Историческая проза / Современная русская и зарубежная проза
Александр Македонский, или Роман о боге
Александр Македонский, или Роман о боге

Мориса Дрюона читающая публика знает прежде всего по саге «Проклятые короли», открывшей мрачные тайны Средневековья, и трилогии «Конец людей», рассказывающей о закулисье европейского общества первых десятилетий XX века, о закате династии финансистов и промышленников.Александр Великий, проживший тридцать три года, некоторыми священниками по обе стороны Средиземного моря считался сыном Зевса-Амона. Египтяне увенчали его короной фараона, а вавилоняне – царской тиарой. Евреи видели в нем одного из владык мира, предвестника мессии. Некоторые народы Индии воплотили его черты в образе Будды. Древние христиане причислили Александра к сонму святых. Ислам отвел ему место в пантеоне своих героев под именем Искандер. Современники Александра постоянно задавались вопросом: «Человек он или бог?» Морис Дрюон в своем романе попытался воссоздать образ ближайшего советника завоевателя, восстановить ход мыслей фаворита и написал мемуары, которые могли бы принадлежать перу великого правителя.

А. Коротеев , Морис Дрюон

Историческая проза / Классическая проза ХX века