Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

- Спадзяюся, адрас не абаронены якой спецслужбай... - бурчэў Ма­цей. - Калі пра Корвуса твайго шукаў - увесь час напорваўся на такую абарону, быццам прадзіраешся праз мільён паўсталых зомбі з адным пагнутым відэльцам у якасці зброі... Нат калі прарвешся - уся інфармацыя зачышчана. А, не, твой фікрайтэр, здаецца, не гуру. Але і не ламер. Чакай...

Твар Саломы стаўся натхнёным, як у хармайстра, калі ягоны саліст нарэшце ўзяў до дыез. На экране высвеціўся кавалачак геаграфічнай карты з маркерам. Яшчэ адно набліжэнне... Яшчэ... Чырвоная кропля вострым канцом уніз падала на саменькі цэнтр Волатавай пушчы непадалёк ад Старавежска.

- Вядома, запраста можа быць пагрэшнасць... - мармытаў Мацей, спрабуючы зрабіць карцінку больш яснай. - Ведаеш, нават у Гугле няма дакладнага здымка гэтага месца, нібыта спадарожнікі над ім не лётаюць. Паказвае лес... Непадалёк піянерскі лагер... Але штосьці мне падказвае, што менавіта тут мусіць знаходзіцца зачынены туберкулёзны дыспансер. Падобна, твой Брудны Ублюдак ці сядзіць тут, ці схітрыўся, каб сігнал праходзіў праз тое месца. Сімвалічна, так сказаць.

Салома павярнуўся і ўтаропіўся ў мае вочы.

- А цяпер скажы, чаму ты не з п-панам Капытко. Ён... цябе п-пакрыўдзіў?

Аж голас затрымцеў ад падазрэння і блізкага гневу...

Я хуценька запэўніла, што не. Проста занадта доўга не бачыліся, цяпер як чужыя... Трэба час на прывыканне... Пагаварылі, разышліся. Успомніўшы “размову” з Віталём на змятых прасцінах, сумелася.

- Сп-падзяюся, мне не трэба ўладжваць справу пра яшчэ адзін патоплены байк?

Ну навошта я ў свой час распавяла Салому пра свой няўдалы раман...

- Тады давай далей без нед-дагаворак. Калі ты шукала свайго ненагляднага Віталя - я разумеў т-твой матыў. А цяпер?

Я пастаралася быць сумленнай найперш з сабой.

- Ты ж прачытаў да канца, так? Да вяртання ў Апошні Прытулак? Не павінна на тым скончыцца. Мне патрэбныя адказы. Дзеля чаго, урэшце, сапсавалася і маё жыццё, і тваё. Я мушу...

- Ты мусіш усвядоміць, што адказы т-табе па любому не сп-падабаюцца, - аблічча Мацея раптам пасуровела, і таўсманы хлопчык-батанік з 4-га “А” знік назаўсёды. - П-помню твае пафасныя развагі, што п-праўда заўсёды ўсплыве, і трэба аднаўляць гістарычную справядлівасць. А няма тае сп-правядлівасці!

Мацей адкінуўся на крэсле і скрыжаваў рукі на грудзях, паўзверх выявы Кафкі, так што выглядалі толькі вырачаныя вочы пражскага мізантропа.

- Думаеш, чаму дасюль не адкрылі таямніцу гібелі Купалы? Чаму даследчыкі лёсаў рэпрэсаваных увесь час сутыкаюцца з незразумелым супрацівам - фонд зачынены, тэчкі зніклі, спісаў не існуе... Таму што ўсё працягваецца. Няхай п-пакаленне катаў адыходзіць - жывыя іх нашчадкі. Дзеці. Унукі... Звычайна людзі яны не п-простыя, пры ўладзе. І вось, дапусцім, ты даведваешся, што твой родны дзед страляў людзей у Курапатах. Чаму такога не можа быць? Быў бы пад п-прысягаю, загадалі - і страляў бы ворагаў народа, як на фронце фашыстаў. І як бы ты аднеслася да таго, што хтосьці хоча інфармацыю пра гэта, з фотаздымкамі і дакументамі, са сп-пісамі тых, каго твой продак забіў асабіста, надрукаваць у газеце, вывесіць у сеціве. А ў цябе тое ж п-прозвішча. І ты заўсёды ганарылася дзедам, расп-павядала ўсім, што ён герой. А ў яго вось якая старонка біяграфіі... Як табе тады жыць? А такіх гіпатэтычных дзядоў - мільёны. І ў іх мільёны нашчадкаў. І мільёны п-прадаўжальнікаў іх справы. Якія хочуць быць упэўненымі, што іх саміх у свой час не прыцягнуць да адказу нашчадкі сённяшніх ахвяраў. Гэтыя людзі п-проста сумленна выконваюць свой доўг. У іх прысяга. Як у твайго мужа.

Па маёй спіне прайшоўся халодны ветрык.

- У мяне самога адзін п-прадзед быў вайскоўцам, а другога ў 1937-м загналі ў Сібір ды закатавалі, - нечакана прызнаўся Саламярэцкі. - У сям’і пра гэта не прынята было гаварыць. Я выпадкова даведаўся ад бабулі. І тое яна сказала, што яе бацьку “п-паслалі працаваць у Сібір, а там бандыты яго забілі”. Я п-пачаў расшукваць. Хакнуў некалькі архіваў. Сфабрыкаваная справа - стаматолаг раённай п-паліклінікі выявіўся японскім шпіёнам. А заадно ангельскім. Таму што п-падчас п-ператрусу ў кватэры знайшлі томік Бёрнса ў арыгінале. А калі сядзеў у турме ў Томску, у іх камеру падсадзілі п-прафесійную “наседку” гарадскога НКУС. Той называўся прадстаўніком польскага генштаба і вербаваў аднакамернікаў у “П-партыю народных герояў”. Даведзеныя да адчаю людзі, якія не маглі больш выносіць сваю бездапаможнасць, лавіліся лёгка. Як і мой п-прадзед. Следчым асабліва спадабалася, што п-прозвішча “Саламярэцкі” лёгка кладзецца на канву “польскай змовы”. П-побач з японскай і ангельскай.

Манітор без увагі гаспадара “заснуў”, і на ім пачалі звівацца, нібы ў агоніі, рознакаляровыя змеі.

- Дзеда расстралялі. Я ведаю, хто з калег напісаў на яго данос. Ведаю імёны следчых. І як звалі стукача - Іван Хведаравіч Бушнеў. Ведаю, хто яго ўнукі. Але што я выпраўлю? Што тут увогуле магчыма выправіць?

Салома задумліва круціў на запясці стыльныя скураныя фенечкі, пад якімі хаваўся белы шнар. Я прашаптала:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза