Читаем Пантофля Мнемазіны полностью

- смешныя значкі ў выглядзе спартыўных кубкаў... Лаялі за рэйтынгавыя сцэны, дакладней, іх адсутнасць. Чым доктар Корвус і Яўгенія Равіновіч займаліся ў машыне, якая везла іх у турму, ды яшчэ ў адным кузаве з нясвежымі трупамі? Толькі пацалункамі, ці справа зайшла далей? Уй, як закіпелі жарсці! Свет фанфікшана, наіўны, дурны, субліматыўны, як заўсёды, дапамог не абрынуцца ў бездань рэальнага адчаю.

Пад раніцу я ведала, што мне трэба рабіць.

Але напачатку належала заснуць тады, калі не хацелася, каб устаць тады, калі не хацелася, каб паспець туды, дзе быць не хацелася, карацей, на працу. Мабільнік адключыла. Ілюзорная абарона ад упэўненасці ілжэ-Віталя, што я нікуды ад яго не падзенуся. Працоўны тэлефон не падымала. Туга была такой невыноснай, што я два разы выходзіла ў залу над станцыяй, клалася тварам уніз і глядзела праз шкляныя ячэйкі падлогі, як праплывае пада мной мітуслівае бессэнсоўнае жыццё... Мы ж усе - толькі часткі сістэмы. Бязвольныя шрубчыкі, якіх аднойчы завінцілі ў належнае месца. Мы не ведаем нават, што за дэталі намі прымацавалі, і тым больш - як выглядае ўся канструкцыя і для чаго яна. Можа, танк, можа, міксер, можа, сістэма ўнітазнага зліву. Мы нічога не ў стане змяніць. Толькі зламацца.

Мент Паша павярнуўся да мяне са змоўніцкай усмешкай.

- Ну што, каліся, Ірыша... Калі замуж?

З чаго ён узяў? Паша незадаволена цыкнуў.

- А я думаў, усё ўдалося... Бегала такая закаханая, нетутэйшая... Эх, дарэмныя клопаты... Добра, скажу. Хлопец жа твой праз нашага палкоўніка папрасіў зрабіць табе сюрпрыз - маўляў, пасварыліся, даўно не сустракаліся, дык хоча, каб ты заўважыла яго на нашым маніторы. Ён разоў дзесяць туды-сюды хадзіў, у камеру зазіраў, а ты ўвагі не звяртала, пакуль я бляшанку з-пад фанты на падлогу не скінуў. Бачыла б ты сябе... Нібыта прывід табе з’явіўся.

Паша хмыкнуў і разадраў чарговы пачак чыпсаў.

- Таму я і здзівіўся, калі ты да другога хлапца пабегла. Ну, які на станцыі тры гадзіны сядзеў.

Сусед па пакоі захрумсцеў хімічнай бульбай.

- Ты не пераймайся. Галоўнае, выбраць правільнага мужыка. Які сам усё за цябе вырашыць.

Ага, вырашыць... Адразу ў закалот, тады - ва ўцёкі, а маладая жонка ў закладніцах.

А жонцы і наілгаць можна. Усё - мана, як пластыкавы магніцік у выглядзе канапкі з чырвонай ікрой. У карпарацыю можна дабрацца праз

Мацея, да Мацея - праз мяне, да мяне - праз былога мужа. Хуценька яго ўваскрэсілі, актывізавалі цётачку з запаветам. Вывучаючы слабасці Саламярэцкага, даведаліся, што доўга біўся над рукапісам Войніча. Вось і падсунулі сшытак, для прачытання якога спатрэбіцца ўжыць “Агату”. А змусіць незалежнага айцішніка да крадзяжу магла толькі я. Што і зрабіла.

Не люблю быць прадказальнай.

А мая мама не любіць сюрпрызаў.

Прынамсі, калі я прыходжу не папярэдзіўшы, злуецца і мітусіцца: не паспела згатаваць есці. Я ж галадаю, я ж сама не магу нічога прыгатаваць...

Вось і цяпер - заміж каб пагаварыць, я чакала, пакуль спякуцца катлеткі і асабліва пышная запяканка з разынкамі, рэцэпт якой мама засвоіла ў адным з дзіцячых садкоў, дзе працавала выхавацелькай.

Тут было царства парцалянавых сабак і пастушак. Бабуля скупляла на сціплую зарплату медсястры статуэткі, якіх пасля вайны багата навезлі з Германіі. Дзяўчынка ў белым фартушку на лавачцы корміць галубоў. Хлопчык у кароткіх штоніках пасвіць гусей. Два ласі ідуць, як... два ласі. Мама са студэнцкіх гадоў пачала папаўняць хатнюю калекцыю ўвогуле жахлівымі белымі савецкімі істуканчыкамі. Прыгажуня ў какошніку, рукі ў бокі, какетліва адставіла магутную нагу ў боце. Калгасніца са снапом і блазенскай чырвонай усмешкай. Белавокі матрос з гэткай жа ўсмешкай прысядае ў скоках. Бэ-э... Я люта ненавідзела тую парцалянавую мяшчанскую безгустоўнасць і пасля смерці бабулі, успадчыніўшы кватэру, не захацела пакідаць сабе нават маленькай вазачкі ў форме сэрцайка. А Кор­вус захапляўся ды тлумачыў, як гэты кіч цяпер цэніцца на антыкварным рынку. Меў рацыю Джэром К. Джэром: археолагі будучага, адкапаўшы блакітнавокага парцалянавага сабачку з камоды кансьержкі, панапісваюць кніг пра Эпоху Стваральнікаў Парцалянавых Сабачак.

Праўда, статуэткі ў матчынай кватэры былі ўсе пакоцаныя. Я і малой іх ненавідзела і цішком разбівала, таму гусіныя шыі і ласіныя рогі былі ў брунатных “каўнерыках” клею.

Нарэшцэ, ужо за гарбатай з аўсяным печывам, я задала пытанне, дзеля якога прыйшла і выцерпела запяканку з разынкамі:

- Мама, ты калі-небудзь чула такое імя - Люцыян Станіслававіч Корвус?

Не быць маёй маме ў адным ведамстве з маім мужам. Не ўмее хаваць узрушанасці. У яе нават лыжачка ўпала на стол, накрыты абрусам у бела-чырвоную клетку.

- Чаму ты пытается?

- Мне сказалі, гэта мой сваяк.

Мама нават устала, каб нервова патупаць туды-сюды па пакоі. Яе выбеленыя валасы, начасаныя ў самавітую прычоску, здавалася, свяціліся ад гневу.

- Сволачы! Колькі гадоў прайшло, а яны ўсё брудныя плёткі пускаюць! Вось, да цябе дабраліся!

Я не магла ўцяміць, што адбываецца.

- Пра каго ты гаворыш? Якія плёткі? Скажы ўрэшце, хто нам доктар Корвус?

Маці спынілася і ваяўніча выгукнула:

- Ніхто!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Жизнь за жильё. Книга вторая
Жизнь за жильё. Книга вторая

Холодное лето 1994 года. Засекреченный сотрудник уголовного розыска внедряется в бокситогорскую преступную группировку. Лейтенант милиции решает захватить с помощью бандитов новые торговые точки в Питере, а затем кинуть братву под жернова правосудия и вместе с друзьями занять освободившееся место под солнцем.Возникает конфликт интересов, в который втягивается тамбовская группировка. Вскоре в городе появляется мощное охранное предприятие, которое станет известным, как «ментовская крыша»…События и имена придуманы автором, некоторые вещи приукрашены, некоторые преувеличены. Бокситогорск — прекрасный тихий городок Ленинградской области.И многое хорошее из воспоминаний детства и юности «лихих 90-х» поможет нам сегодня найти опору в свалившейся вдруг социальной депрессии экономического кризиса эпохи коронавируса…

Роман Тагиров

Современная русская и зарубежная проза
Айза
Айза

Опаленный солнцем негостеприимный остров Лансароте был домом для многих поколений отчаянных моряков из семьи Пердомо, пока на свет не появилась Айза, наделенная даром укрощать животных, призывать рыб, усмирять боль и утешать умерших. Ее таинственная сила стала для жителей острова благословением, а поразительная красота — проклятием.Спасая честь Айзы, ее брат убивает сына самого влиятельного человека на острове. Ослепленный горем отец жаждет крови, и семья Пердомо спасается бегством. Им предстоит пересечь океан и обрести новую родину в Венесуэле, в бескрайних степях-льянос.Однако Айзу по-прежнему преследует злой рок, из-за нее вновь гибнут люди, и семья вновь вынуждена бежать.«Айза» — очередная книга цикла «Океан», непредсказуемого и завораживающего, как сама морская стихия. История семьи Пердомо, рассказанная одним из самых популярных в мире испаноязычных авторов, уже покорила сердца миллионов. Теперь омытый штормами мир Альберто Васкеса-Фигероа открывается и для российского читателя.

Альберто Васкес-Фигероа

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза