Читаем Пасля Жыццё полностью

і дагэтуль не ведаў усяго, але памятаў, што ў бацькі заўжды было некалькі вельмі патрэбных сяброў, якія любілі выпіць, з імі «за кампанію» піў і бацька, гэты скупы скнарлівы чалавек прапіваў часам і свае грошы. Але малады Рыбчонак ведаў, што бацька п’е не так сабе, што ён п’е з людзьмі, якія былі патрэбны яму. Яшчэ дзіцём Рыбчонак даведаўся, што ўсе людзі дзеляцца на патрэбных і нікчэмных. Патрэбных бацька прыводзіў дадому, матка пякла ім яешню, патрэбным ён ірваў у садку кошыкі яблык і сам адносіў у пэўныя адрасы. Непатрэбныя боязна ўваходзілі ў брамку, дзе іх сустракаў звяглівы Валет, бацька, перш чым падысці і абараніць іх ад сабакі, бубніў пры сабе кепскія словы. Непатрэбнымі людзьмі былі шмат якія суседзі, ад якіх яны адгароджваліся высокімі з калючым дротам платамі, некаторыя рабочыя з завода, а таксама матчына цётка Галена

і яе дачка Зоя, што некалькі з ім вучылася ў гарадскім тэхнікуме. Спачатку Зоя жыла ў іх, а затым перайшла ў інтэрнат, і калі часам наведвалася да іх, бацька кожнага разу хмурыў бровы

і маўчаў. Аднойчы яны прыйшлі ўдзвюх з Галенай (тая была

з вёскі), цётка прынесла гасцінцаў − кілбас, сала, сыр, загорнуты ў вільготную анучку, бацька павесялеў трохі, лагодна разві-таўся, а пасля, калі праводзіў сваякоў за брамку, заклапочана шкрэб за вухам і пытаўся ў маці:

− Чаго б гэта Галена раздобрылася? Няйначай, прасіць што будзе? Нездарма гэта − ласункі.

Галена аднак болей не прыйшла да іх, паехала некуды

на працу і Зоя, а Рыбчонак доўга чакаў, калі ж гэта высветліцца, чаго таемна дабівалася цётка. Але чакаць ім давялося марна.

Жылі яны моўчкі, сквапна да ўсяго, што можна было пера-тварыць у грошы: маці кожнага ранку выпраўлялася на рынак, прадавала гародніну, малако, кветкі і з-пад палы − хромавыя нарыхтоўкі і падэшвавы тавар на боты. У іх быў лепшы на вуліцы дом, пакрыты цынкаванай бляхай, спакваля яны паспраўлялі хатнюю абставу, купілі патэфон, швейную ма-шыну. У Рыбчонка заўжды былі цэлыя башмакі, паліто, цёплая шапка, сястра Нэля рыхтавалася замуж і накладвала ўсячынай паточаны шашалем бабін куфар.

З самага маленства Рыбчонак засвоіў бацькоўскія ісці-ны: «не ўкрадзеш − не пражывеш», «з праўды штаноў не па-шыеш», «дурняў работа любіць». Скончыўшы шэсць класаў, ён кінуў школу і пайшоў на той жа гарбарны завод, дзе працаваў і бацька. Бацька тады ўжо зусім узяў яго пад сваю апеку − яны па чарзе кралі з красільні скуры і выкідвалі

іх уначы за плот. Плот быў дашчаты, стары і паламаны,

і ў глухім месцы адзін перакідваў, а другі падбіраў у кра-піве. Але прапажу скур на заводзе прыкмецілі, паставілі

на ахову яшчэ некалькі вахцёраў, красці стала трудней. Баць-ка доўга думаў, як быць, бо без «свежай» капейкі жыць стала цяжэй, а галоўнае, нецікава, і ён удумаў. Ён стаў старацца на працы, некалькі месяцаў падрад даў самую высокую на заводзе выпрацоўку, прыдумаў рацыяналізацыю. Усё гэ-та не засталося непрыкмечаным, яго прэміявалі, залічылі стаханаўцам, аб ім сталі пісаць у газетах, ён заў-жды сядзеў у прэзідыумах розных сходаў. Вахцёры ў прахадной, як

і ўсе на заводзе, пранікліся павагай да яго і рэдка калі для прыліку мацалі яго кішэні, а часцей прапускалі так − ніхто не наважваўся і падумаць, што такі чалавек можа што ўкрасці. А Рыбчонак стаў выносіць мяккія хромавыя скуркі ў халявах, пад світкай, у штанах. Увечары дома, калі зачыняліся стаўні, ён у спальні вымяраў свае дэцыметры і хітра пасмейваўся:

− Выгода, а што думаеш! І стаханавец − выгода. Хе-хе. Партбілет бы яшчэ агораць…

Не, малады Рыбчонак не адстаў ад бацькі. Праз гады тры ўжо ён, а не бацька, стаў прыносіць асноўны даход у іх абзелянёны, увіты кветкамі дом. Ён дамогся большага, чым тое, што ўмеў бацька, − скаапераваўся з хаўруснікамі і скуры хромавыя, шаўровыя і падэшвы вывозілі з завода цераз прахадную, на машынах, у цюках і скрынках, вядома, па фальшывых дакументах. У армію яго не ўзялі, ён ажаніўся, аддзяліўся, жонка не мела клопату аб грошах, ладзіла дома гаспадарку, ён даставаў дэфіцытны шырспажыў (усюды ж былі сябры), грошай хапала, і жыццё здавалася раем.

Гэты рай раптоўна стаў пеклам, калі пачалася вайна і яго прызвалі на службу.

Многія, хто быў побач з ім, апанурыліся, змарнелі, засмут- кавалі, а Рыбчонак сказаў сабе: глядзі і думай, тужся, не можа быць, каб і тут не было прадухі. Старая бацькава ўхватка вель-мі спатрэбілася і ў войску, Рыбчонак пакрысе агледзеўся і стаў кеміць.

Аднойчы, яшчэ будучы ў тыле ў ахоўным чыгуначным батальёне, ён заснуў на пасту. Заснуў па-дурному, таму што ха-цеў спаць: прысеў на канец таўровай бэлькі маста і знямог. Яго разбудзіў начальнік каравула, пасля добрай прапаркі няўдалага вартавога пасадзілі на гаўптвахту. Там ён спярша засмуткаваў, а пасля згледзеў, што сядзець пад арыштам

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы