Читаем Пасля Жыццё полностью

і нічога не рабіць, калі ўсе знясільваюць ад працы, нарадаў, ву-чобы, − проста самае лепшае з усяго магчымага ў гэтых абста-вінах. Тое, што гэта было непрыгожа, ганебна, не бралася ім у разлік, думка і адносіны да яго таварышаў не шмат што зна-чылі для яго, − важна было, каб добра жылося самому. І ён па-сябраваў з гаўптвахтай, не цураўся яе кожны раз, калі меркавалася нешта горшае − выезд, якая работа або капанне акопаў. Трапіць на яе не было дужа цяжка − у камандзіраў хапала злосці, варта было пасварыцца са старшыной ці  ўзводным.

На фронце стала горш, тут не было гаўптвахты, і трэба было шукаць нешта новае, каб застацца жывым. Сноўдаючы

ў траншэях, Рыбчонак многія дні і ночы ламаў над тым сваю галаву, прыглядаўся − людзей у тылавых падраздзяленнях было не менш, чым у ротах на перадавой, але шляхі туды

да часу былі невядомы Рыбчонку. Вырвацца з роты было стра-шэнна цяжка, амаль немагчыма. Спачатку ён спрабаваў,

як толькі мог зрабіць гэта, праз санчасць, ды ўсе тыя спробы скончыліся канчаткова і зусім няўдала. Ды і што маглі зра-біць медыкі, калі здароўя ў маладога байца ніколечкі

не бракавала. Тады ён сунуўся да тылавікоў − інтэндантаў, абознікаў, тэхнікаў − і там здарылася, што яму ўшанцавала.

Неяк на агнявой пазіцыі сямідзесяцішасціміліметровай батарэі ён убачыў, як двое хлопцаў-артмайстроў рыхтавалі гармату для стральбы. Хлопцы былі з тылавой артмайстэрні, як толькі пачаўся артналёт, яны падхапілі свае скрыначкі

і пабеглі хавацца. Рыбчонак падаўся за імі, яны закурылі разам, седзячы ў закінутым бліндажы. І там Рыбчонак даведаў-ся, што наогул артмайстроў не хапае, што нядаўна адзін

з іх наскочыў ля дарогі на міну, а другі захварэў. Рыбчонак імгненна сцяміў, што тут ёсць шанец, назваўся хлопцам артмайстрам і даў зразумець, што быў бы не супраць, каб перайсці да іх у майстэрню. Хлопцы абяцалі далажыць начальніку артузбраення, і праз тыдзень, калі пачаліся баі з танкамі

і выйшлі са строю шмат якія гарматы, а працы па іх рамонце пабольшала, яго перавялі ў артмайстэрню.

Ніхто яму не наладжваў экзаменаў, не рабіў допытаў − яго адразу паставілі разабраць накатнік саракапяткі, і ён раскруціў усе яго гайкі. Пасля ён рабіў звычайныя слясарныя работы, выконваў, што загадвалі, асаблівага кантролю за работай не было, давяралі так, а як усё тое напраўду выходзіла

ў яго, ведалі толькі агневікі ў батарэях. Але агневікі былі далёка, на перадавой, гарматам, апроч як ад ягоных рук, перападала яшчэ ад мін, танкавых балванак і бомбаў, дабівацца якасці і падазраваць не было калі і не было каму. Рыбчонак ужо акрыяў духам, чаму-колечы і падвучыўся ў майстэрні. Жыццё ў дывізійным тыле пасля ротнага ланцуга было спакойным, сытым і вольным.

Але ўсё добрае рэдка і каротка. Прыйшла бяда − наступленне, і ён зноў спатрэбіўся тут, у аслабелым, парадзелым авангардным батальёне. Аднойчы начальства ператрэсла тылы, і артмайстар Рыбчонак не паспеў, як кажуць, міргнуць вокам, як зноў апынуўся ў стралковай роце ў самы для яе цяжкі час…

…Ішоў пякельны, поўны нязносных пакутаў час, Рыбчонак слабеў, немцы болей не з’яўляліся тут, распластанае на лёдзе Рыбчонкава цела дрыжэла ад сутаргаў, болю і сцюжы. Смерць была блізка, яна ўсё настойліва падкамячвала пад сябе ягонае цела, нішчыла жыццё болем, ад пякельных кашмараў мутнела свядомасць. Часам ён забываўся, дзе ляжыць і што сталася з ім. Угары гарэла нейкая вельмі яркая зорка, час ад ча-су яна напамінала пра тое, што ён не пераступіў яшчэ таго апошняга парога, за якім была адвечная пустка. Ён то абу-джаўся, то зноў заміраў, у разгарачанай свядомасці таўкліся прывіды, пасля з’яўляліся выразныя думкі і зноў пачыналася немаведама што. Здавалася Рыбчонку, што ён імчыцца некуды ў цемры, што хтосьці крычыць у ім, спрачаецца, скуголіць і гамоніць-скардзіцца ўрыўкамі ягоных фраз-думак.

Але смерць чамусьці не спяшалася так, як спярша здалося яму. Жыццё ўсё яшчэ змагалася з ёю, і часам Рыбчонак думаў, а можа ён выжыве. О калі б выжыць! Хоць бы пажыць яшчэ трошкі, хаця б некалькі тыдняў! Ён ужо згодны быў застацца ў роце, кожнага дня пакутваць пад лютым нямецкім агнём, мерзнуць, не спаць, галадаць, толькі б пажыць яшчэ

з год, паўгода, месяц. Навошта ўсе тыя яго хітрасці, усе заха-ды за ўсё жыццё, калі такі заўчасны і такі недарэчны канец? Ад роспачы, крыўды і па-ранейшаму пякельнага болю ён застагнаў глуха, цягуча, хрыпата, яго маглі ўчуць немцы, але ця-пер гэта ўжо не мела значэння.

І раптам, здалося яму, сапраўды яго ўчуў нехта, нехта зводдаль ціха знаёма паклікаў:

− Гэй! Хто тут?

Рыбчонку здалося, што яго аж ускінула ад радасці − то бы-лі свае, родныя, дарагія рускія людзі − яны выратуюць, дапамогуць, яны не аддадуць яго смерці. Раптоўна падзесецярылася ў ім прага да жыцця і надзея, ён зварухнуўся і прастагнаў гучней, чым усе разы, з прыцятым унутраным крыкам:

− О-о-о-ох!

Яго ўчулі, нехта затупаў па лёдзе сюды − усё бліжай і блі-жай, Рыбчонак яшчэ застагнаў і знямог − ад радасці, палёгкі

і напружанай балючай надзеі…

11.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы