Читаем Пасля Жыццё полностью

Так ён перабег вузенькую палоску гарода, пераскочыў яшчэ адзін узмежак, наперадзе на фоне зорнага неба з’явіўся хмызнячок, пэўна, які садок ці вішэннік. Здалося яму, там нехта варухнуўся, адпаўзаючы. «Добра, − падумаў Рыбчонак, − хай ідзе першы, я за ім». Самае непрыемнае ў атацы было ісці наперадзе ўсіх, нават на крок, на паўкрока першым, і чым далей ззаду ад іншых, тым было лепей. Рыбчонак заўжды вельмі дбаў, каб неўпрыцям не апярэдзіць каго, бо першаму − першая куля, першы − гэта пэўны смяротнік.

Паляжаўшы крыху, ён падумаў, што трэба яшчэ трошкі пра-бегчы, каб лепей бачыць таго, у вішэнніку, і кіраваць за ім. Ка-лі той падасца наперад, тады пабяжыць і ён, калі той будзе ляжаць, не ўстане і Рыбчонак. Той, наперадзе, будзе яго заслонай.

Але раптам сталася штось нечаканае. Варта было яму ледзь варухнуцца, устаючы, як з цемры вішэнніку бліснула, нешта коратка ірванула паветра над яго галавой і адначасна тузанула шынель на спіне. На лапатцы адразу запякло, нейкая мокрая цеплыня заказытала цела пад вопраткай. Рыбчонак спачатку жахнуўся, а пасля ўліп у зямлю, прыціснуўся, стаіўся і, здаецца, ажно заплюшчыў вочы. Ён яшчэ не зразумеў, як трэба, што сталася, але ў прадчуванні нечага велізарна важнейшага на нейкі час, здаецца, перастаў дыхаць.

«Паранены!» − як выбух, пыхнула ў галаве першая думка,

і Рыбчонак з нечалавечым імпэтам крутнуўся на доле. Пакі-нуўшы, дзе ляжаў, вінтоўку, ён паўзком сунуўся ў цемру. «Па-ранены! Паранены!» − вялізная шчаслівая ўзнёсласць апанавала ўсю яго істоту. Цяпер канец пеклу, смяротнай пагрозе, страху і пакутам − цяпер ён вольны, няхай нават скалечаны, няхай баліць − усё гэта драбяза перад вялізнай раптоўнай надзеяй − выжыць! На спіне, недзе пад вопраткай распаў-заліся струмені крыві, пякло, ірвала лапатку, але ў сярэдзіне вялікага болю не было, рукі і ногі дзейнічалі, і Рыбчонак ірваўся цераз глыжы, далей ад гэтага жахлівага рубяжа, туды, наперад − назад, у выратоўчую цемру.

Праз колькі хвілін, скульнуўшыся на галаву з узмежка,

ён пачуў ззаду стрэлы і азірнуўся − не, гэта не ў яго, гэта той з вішэнніка біў некуды ўбок. У цемры паблізу затупацела нешта, пасля хтось заенчыў, пэўна, падстрэлены. Адсюль, з-за ўзмежка, Рыбчонку можна было б зняць таго немца-аўта-матчыка, але ён аж спалохаўся гэтае думкі − яшчэ самога заб’е! Ён рады быў вялізнай раптоўнай радасцю, што выжыў, што займеў нарэшце пэўнае права на паратунак, што цяпер ён паўнапраўны хадок у тыл, дзе было жыццё, шпіталь, чыстая бялізна, спакой і клопаты аб ім многіх людзей. Да д’ябла гэтае пекла, кроў і смерць, ён адваяваў сваё. Хоць на адну ноч, хоць на гадзіну, толькі б далей адсюль і жыць, жыць…

Той, што заенчыў у цемры, неўзабаве і сціх, і Рыбчонак, прадзіраючы на жываце лейтэнантаў паўшубак, па-пластун-ску шыбаваў далей. Урэшце ён дапоўз да ўзмежка з плотам, адкуль яны ўставалі ў атаку, пераваліўся цераз яго і тут толькі трошкі адпачыў. Тут ён падумаў, што трэба было б узяць вінтоўку, бо ў тыле могуць спытаць, дзе яго зброя, але пасля рашыў − чорт з ёй! Урэшце, можна знайсці вінтоўку ў балаця-віне і далей, скрозь поўна забітых, яшчэ не было чаго − вяр-тацца ў тую ліхасць! На лапатцы ўжо вельмі пякло і балела, але ўнутранасці, напэўна, уцалелі, і Рыбчонак адчуваў сябе, як заўжды, − спрытным і дужым. Праўда, цякла кроў, ужо прыліпала да цела сарочка, толькі і гэта не дужа непакоіла чалавека. Не бяда, што кроў − можа ж, не выцячэ ўся. Толькі б хутчэй у тыл, у санчасць, медсанбат, там зробяць пералі-ванне, аперыруюць, усё будзе найлепшым чынам, трэба толькі вынесці адсюль ногі.

Там, ззаду, адкуль ён выпаўз, сям-там тарахцелі і пырскалі агнём чэргі, але ў балацявіне куды як пацішала, і Рыбчонак, прыгнуўшыся, рухава пусціўся да гэтай апошняй небяспечнай мясціны. «Паранены! Паранены! − свідравала яго адчуванне шчаслівая думка. − Паранены ў баях за радзіму, у часе атакі!» Цяпер ён адчуваў, як вырас сам ва ўласных вачах, і зра-зумеў, што кошт ягонага жыцця патроіўся. Толькі б далей ад-сюль, толькі б далей!..

Ён перабег падзёўбаны кулямі ўскраек балота і апынуўся

ў хмызняку. Тут яго ўжо ніхто не спыніць, не верне, і яму ня-ма чаго хавацца ад каго, ён паранены і законна ідзе ў тыл,

у шпіталь. Толькі хутчэй, хутчэй! І ён бег між хмыззя па аплю-ханым гразёю лёдзе, не дужа ўглядаючыся ў дарогу і адно ас-церагаючыся толькі, каб не трапіць у якую калдобіну.

І ўжо так блізка быў паратунак і з ім усё, аб чым марылася, што несла найвялікшае зараз шчасце − жыццё. Ён ужо мінуў балацявіну, выбег з кустоўя, далей пралегла ў цемры чорная ралля касагора, па якой яны тройчы пратупалі туды і назад. Пасля коўзкага лёду на ўскрайку балота гучна зашархацеў пад ботамі снег, і скрозь гэты шорхат Рыбчонак раптам учуў людзей. Ён не паспеў яшчэ ні згледзець іх, ні нават сцяміць, ішлі яны ці сядзелі, як з цемры прыцішана і жахліва гыркнулі варожыя і такія недарэчныя цяпер воклічы:

− Хальт!.. Хальт!..

Перейти на страницу:

Похожие книги

Уроки счастья
Уроки счастья

В тридцать семь от жизни не ждешь никаких сюрпризов, привыкаешь относиться ко всему с долей здорового цинизма и обзаводишься кучей холостяцких привычек. Работа в школе не предполагает широкого круга знакомств, а подружки все давно вышли замуж, и на первом месте у них муж и дети. Вот и я уже смирилась с тем, что на личной жизни можно поставить крест, ведь мужчинам интереснее молодые и стройные, а не умные и осторожные женщины. Но его величество случай плевать хотел на мои убеждения и все повернул по-своему, и внезапно в моей размеренной и устоявшейся жизни появились два программиста, имеющие свои взгляды на то, как надо ухаживать за женщиной. И что на первом месте у них будет совсем не работа и собственный эгоизм.

Кира Стрельникова , Некто Лукас

Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы