Читаем Перакат полностью

Гаспадар дагодліва сагнуўся ля дзвярэй. Баяўся ён Усяслава, надта баяўся. Тросся сёння і за дачку і за пляменніцу. Але, хвала багам, усё, здаецца, абышлося. А вяселле… Ну што ж, Чарэня не самы горшы жаніх. Спадзяваўся хітры Няжыла на баярскага ці, на крайні выпадак, на купецкага сына, але і княжацкі сакольнічы — не апошняя спіца ў калясніцы…

Грыдні мігам падхапіліся з-за стала.

— А ты куды? — спыпіў Усяслаў Расанку, якая, накінуўшы на сябе цёмны суконны плашч, таксама заспяшалася да дзвярэй.

— Спазнілася я з-за вас сёння, бачыш, вунь Чагір пахаладнела, раса выпала!

— Варажбой пойдзеш займацца? А ведаеш, што за гэта можа быць?

— Епіскап на плошчы праклён прачытае? — Яна ледзьве ўсміхнулася. — Што мне тыя праклёны, калі са мною зоркі гавораць?

— Самі зоркі? — насмешліва сказаў Усяслаў.— Ці не многа бярэш на сябе, дачка Крыве-Крывейты? Можа, табе мужа добрага пашукаць, каб забылася ты на глупствы, каб добрых дзяцей раджала? Колькі гадоў табе?

— Калі вялікі голад быў, сонца спаліла рунь — ці памятаеш расказы, якія знаменні былі?

— Калі неба расчынілася і воін на чырвоным кані ва ўсе бакі быў відзён?

— Дапраўды так. Вось у той год нарадзілася я.

— Тады, значыць, табе… Шаснаццаць — і не маеш мужа?!

Бліснулі белыя, як часначынкі, зубы. Твар Расанкі з упалымі шчокамі пакруглеў, шэрыя вочы заіскрыліся:

— Сокал мне не суджаны, а певень нашто? Вось такі! — яна кіўнула на Чарэню. Той уздрыгнуў, але нічога не сказаў. Затое азвалася Маліна. Выступіла, нібы закрываючы яго сваім целам.

— Певень-певень, але яго і наўе [10] баіцца!

— Твая праўда! — ласкава зірнула на яе Расанка. — Даруй, што жаніха пакрыўдзіла. Затое слухай вось што: што сёння возьмеш — да скону тваё будзе. Глядзі толькі ў расе ногі не вымачы, бачыш, ветах які яркі!

Ад гэтых слоў нават бясстрашная Маліна адступіла назад, а гаспадыня спалохана схапіла яе за руку, нібыта баялася, што сапраўды пойдзе дачка пад ветах, памочыць ногі ў расе і шчасце сваё тым загубіць. Але тая вырвалася, падышла да Чарэні, ласкава ўсміхпулася яму:

— Не бойся Расанкі. Яна добрая. Два гады жыву ў адной хаце, а зла яшчэ ад яе не бачыла.

— I не ўбачыш. Пайду я хутка ад вас, не стану перашкаджаць. — Расана шчыльней загарнулася ў плашч. — Дзякуй, княжа, за тое, што не стаў мяне судзіць-вязаць, як усюды цяпер валхвоў судзяць. Казала яму, — кіўнула яна на Няжылу, — каб не баяўся цябе, не будзеш ты на яго гневацца, што сірату прывеціў. Не паверыў, відаць, дзядзька: да апошняй хвіліны тросся…

— За цябе ж тросся, — прамармытаў Няжыла, задам адступаючы да дзвярэй, каб даць дарогу князю і яго грыдням.

Цёмна было ўжо на дварэ, і толькі буйныя зоркі высыпалі пад Дзвіною. Грыдні запалілі лучыны, але Усяслаў загадаў ім патушыць агонь. Коні мерна хрумсталі аўсом, цярпліва чакалі гаспадароў. Драмалі вуліцы, толькі ў рэдкіх хатах там-сям мільгалі слабыя водбліскі святла ды ў княжацкіх харомах свяціліся вокны грыдніцы і святліц — там чакалі гаспадара. Драўляныя цэрквы цямнелі тонкімі абрысамі шатаў, узвышаючыся над горадам, вокны епіскапскага палаца былі расчынены, адзінока гарэла свяча — відаць, епіскап рыхтаваўся да заўтрашняй казані.

Прама над галавой Усяслава няярка гарэла Кол-зорка — да яе прымацаваны зоркі, што перамяшчаюцца па небе, толькі яна адна ніколі не сыходзіць са свайго месца. Шалясцела ўнізе рака, мякка штурхаючыся ў берагі. «Добры руен [11] стаіць сёлета! — думаў Усяслаў, мерна гайдаючыся ў сядле. — Добры ўраджай — значыць, купцоў многа наедзе ў Полацак. I мёду сёлета шмат, колькі ж гэта бяркоўцаў можна прадаць у Візантыю? Купцы — гэта вагавае [12], урокі [13], гэта тавары і, галоўнае, — напаўненне казне. А багатая казна — значыць, ужо хутка можна будзе прыступіць да справы, аб якой марыў яшчэ Брачыслаў — будаваць каменную Сафію тут, у Полацаку. Нездарма ж ён званы зняў з Ноўгарадскай Сафіі, нездарма паходы наладжваў — мацаваў княства».

Але праз усе гэтыя думкі міжволі не-не ды і прабіваўся вобраз Расанкі — худыя плечы пад паланянай кашуляй, просты жалезны абручык на галаве, раздзеленай праборам. А болей за ўсё бачыліся яе вочы — шэрыя, з густымі кароткімі вейкамі. Такі погляд бывае толькі ў тых, хто сапраўды ўмее глядзець на зоркі, гаварыць з дрэвамі, з зямлёй. Ёсць такія людзі, Усяслаў ведаў гэта: яны знаходзяць пад зямлёй ваду, загаворваюць кроў-руду, лечаць хваробы. I сам ён у свае дваццаць з нечым многае знаў і ўмеў з тайных ведаў — вучыла некалі маці, а таксама нянька Ратміра, а болей — як усплывала нешта з яго самога, прымушала рабіць так ці гэтак — поглядам прыгнуць каня да зямлі, адкрыць гора ці радасць у чалавечай душы, як бы ні хаваў таго чалавек, і суцешыць словам. А яшчэ ўмеў ён адчуваць жывую душу ў раслінах, і ведалі людзі ў Полацаку, што ёсць на Усяслававым дварэ дзве бярозы, да якіх ён часта падыходзіць, гаворыць з імі. Раслі тыя бярозы дужымі, далёка перагналі сваіх равесніц, і бачылі грыдні ці, можа, здавалася ім, што, як толькі падыходзіць да іх князь, гнуцца бярозы долу і шэпчуць яму нешта ў адказ…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы