Читаем Перакат полностью

— Як жа не можа? — па-ранейшаму ціха загаварыла Расанка. — А цар Іскандэр Двурогі? Сама прызнавалася маці яго Алімпія, і зпаменні ёй былі перад нараджэннем. Тое ж і тваёй маці было. Будзеш і ты праслаўлены, і імя тваё перажыве летапісы… Бацька мне гэта казаў, і ты вёдаеш яго — Крыве-Крывейта! — ціха гаварыла яна, але глыбокае перакананне было ў голасе, і гэткай жа перакапапасцю дыхала ўся яе кволая постаць. А апошнія словы ўдарылі яго, як молатам. Упершыню сумеўся Усяслаў. Зусім нядаўна бачыў ён сон — сон пра тое, што было калісьці, і ў сне ўспаміналася ўсё так ярка, выразна, нібыта зноў быў ён маленькім хлапчанём, якога вядзе за руку высокая, статная жанчына з залатым абручом вакол пукатага лба, з залатымі наручамі і ў сукенцы, затканай сярэбранымі нітамі. Ён ведае, што гэта — маці. Вакол магутныя дубы, і рэчка віецца побач — яна далей зліваецца з другою ракой, вялікай і імклівай. Толькі тая, вялікая, — цёмная, магутная, а гэтая светлая і празрыстая да самага дна, і светлыя водбліскі ад сонца, што іграе ў рацэ, кладуцца на вялізны каменны храм Перуна. Ён ведае гэты храм, ён помніць яго — і чырвоныя глыбы, навекі ўрослыя ў сцяну, і зубрыныя рогі над уваходам. Рогі быкоў, зуброў, аленяў вісяць і над ахвярнікам, на першай прыступцы перад якім гарыць агонь. Агонь, як растлумачыў ім суровы, з пасечаным тварам галоўны жрэц, гарыць і на вяршыні ахвярніка, толькі там ён ніколі не згасае, а тут, унізе, гарыць на той прыступцы, якая пазначана знакам, у які ўваходзіць на сённяшні дзень Ярыла. Ён помніць і гэтыя знакі на прыступках — на адной намаляваны танканогі алень, на другой — рак, і дзева, і чалавек, які ліе ваду з агромністага гляка… I ў круглай вежы з чырвонай цэглы зноў сядзіць той самы жрэц, што назірае за Ярылам: — з самага ранку да позняе начы, калі садзіцца Ярыла ў сваю нябесную ладдзю. А пасля галоўны жрэц бярэ Усяслава за руку — о, якая халодная, якая магутная рука ў вешчбіта! — I вядзе ўніз па каменных прыступках. Недзе з цемры вынырае яшчэ адзін жрэц, ён падае Усяславу смаляны корч, і яны ўсе трое, трымаючы запаленыя карчы, спускаюцца ў падзямелле! Помніцца, як страшна было яму, але ён ідзе паслухмяна і там, у падзямеллі, бачыць вялізную змяю, што абвілася вакол каменнага слупа. Гэта — свяшчэнны Змей. Ён шыпіць, высоўваючы доўгі тонкі язык, і Усяслаў, як тады, уздрыгвае, але нават не спрабуе вырваць сваю руку з магутнай халоднай далоні жраца… Крыве-Крывейта клікалі яго…

О, як даўно гэта было! Няма цяпер храма Перуна, няма старога жраца. Толькі ў апоншія гады свайго жыцця асмеліўся Брачыслаў зруйнаваць храм, і то пасля выгаднага саюзу з Кіевам, калі надта ўзмацнела яго ўлада і сіла. Усё жыццё марыў ён зрабіць гэта, каб навекі згінула выдумка пра тое, што жонка яго, прыгажуня Звеніслава, нарадзіла сына ад змея, ад валхвавання, а яшчэ — каб уладаром зямлі Полацкай быў толькі ён — адзіны. Кажуць, стагнала зямля, калі руйнавалі храм — спачатку развялі пад чырвонымі вежамі вогнішча, а пасля лілі на распаленыя глыбы ледзяную, крынічную ваду. Крыве-Крывейту не забілі — недзе бясследна згінуў ён. I вось, аказваецца, не прапала яго семя, узрасло гэтай шчуплай дзеўчынай з глыбокім грудным голасам, і дзе ўзрасло — у хаце памытчыка Няжылы!

— Чаму я не ведаў дасюль гэтага? — сурова запытаўся ён у гаспадара, які, калоцячыся ад страху, стаяў у дзвярах — у чыстай белай кашулі, з тварам, на якім былі бачныя толькі выцвілыя, цяпер чорныя ад жаху вочы.

— Адзіная пляменніца мая, — мармытаў Няжыла, — адзіная! А ты б забіў яе, княжа, як загадалі забіць Крыве-Крывейту. А гэта грэх, грэх вялікі! Не простая яна дзяўчына. Жыццё і смерць прадказвае, жывое ратуе. Нядаўна вылечыла ад смерці майстра Радзіма, а шклавару Абсею прадракла тры тыдні мучэнняў вялікіх, перш чым памрэ ён. I што ж — усё спраўдзілася! Крыкам крычаў ён, не паспявала жонка паіць макавым адварам, каб трохі лягчэй было!

— То, можа, і мне скажаш, ці доўга жыць буду? — пільна ўглядаючыся ў Расанку, спытаў Усяслаў.

Яна кіўнула Няжыле, на хаду перадала яму заснуўшага ястраба. Той схапіў конус-пялёнку дрыжачымі рукамі, захадзіў па хаце. Грыдні, з якіх даўно саскочыў хмель, амаль не дыхаючы, глядзелі на ўсё, што адбывалася ў хаце.

Дзяўчына падышла да Усяслава, узяла яго за руку, быццам слухаючы, як магутна ідзе па жылах кроў-руда, як стукае сэрца. Доўга ўглядалася ў вочы. Ведаў Усяслаў, што погляд яго прымушае людзей баязлівых затрымцець, як у ліхаманцы, а смелых — уздрыгнуць, апусціць вочы, але тут адчуў ён у чорных, крыху пашыраных зрэнках Расанкі сілу, што была непадуладная яму.

— Праўдусказаў бацька: жыць табе і жыць! — крыху сумна сказала яна.

— А табе? — ужо весела запытаўся Усяслаў.

— Мне? — яна задумалася. — Мне нядоўга адпушчана. Твайго жыцця на шэсць маіх хопіць…

Сустрэліся іх погляды зноў — і першым апусціў вочы Усяслаў. Ніколі гэтага не бывала раней. Ці таму, што праўду адчуў у яе словах, ці таму, што стаміўся на паляванні. Відаць, сапраўды стаміўся…

— Паехалі! — загадаў ён грыдням. — А ты рыхтуйся да вяселля!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы