Читаем Перакат полностью

Стаіць ён у музеі і глядзіць навокал таямнічым, усёпранікальным позіркам. Многае помніць ён, і асабліва тую, якая дала яму жыццё. Маўчыць Дажбог, але гаворыць сама ягоная прысутнасць. Гаворыць пра тых, хто хадзіў раней па зямлі, па якой ходзім мы, пра тых, чыя кроў цяпер пульсуе ў нашых жылах — успамінам і напамінкам…

<p>Расанка</p>

…На сёмым веку Траянавым кіпуў Усяслаў жэрабя аб дзяўчыне, яму мілай…

Слова аб палку Ігаравым

Шарак, падняты ганчакамі, панёсся па полі, высока ўскідваючы ногі, перамахваючы купіны. Ястраб-цецеравятнік кінуўся на яго зверху, але заяц імкліва перавярнуўся, шкрабануў лапамі, так што птушка, ратуючыся ад вострых кіпцюроў, узвілася, нібы падкінутая магутнай хваляй. Маленькі шэры камячок з новай сілай кінуўся да лесу. Але, калі чэліг зноў павіснуў пад ім, шарак не паспеў перавярнуцца. Імгненне — і пачуўся заечы крык, цягучы і тонкі, як у перапалоханага дзіцяці.

— Усё, — з палёгкай уздыхнуў сакольнік. Ён перавёў пагляд на князя Усяслава: напружанне амаль сутаргава сцяла яго малады твар, высокі лоб быў сабраны ў зморшчыны, вочы, не адрываючыся, глядзелі ўдалечыню. Пасля ён махнуў сакольніку, але той і сам заспяшаўся: чэліг натужна махаў крыламі, а заяц, ужо напалову знясілены, яшчэ тузаўся. Сакольнік з цяжасцю вызваліў яго з вострых кіпцюроў раз'ятранай птушкі, кінуў у лазовую клетку. Ястраб, адарваны ад здабычы, незадаволена кружыўся над імі, але, паваблены Усяславам, неахвотна паляцеў да князевай рукі і сеў на аксамітавую, шытую сухім золатам пальчатку.

Ціхі, лагодны восеньскі дзень плыў над прасторамі. Полаччыны. Няяркае ўжо сонца мякка залаціла выжараную за лета пожню, кроны каржакаватых бяроз, што дзе-нідзе стаялі ў полі. Цёплы вятрыска амаль неадчувальна кранаўся ўспацелых ад дзікай гонкі твараў.

Паляўнічых было няшмат: князь Усяслаў, сакольнік Чарэня з памочнікам ды чатыры грыдні, кожны з якіх меў прывязаны да сядла вялікі берасцяны кораб з дзіркамі, дзе сядзеў сокал альбо ястраб. Паляванне было малое — князь не вельмі любіў пыхлівыя выезды, дзе было шмат людзей, ганчакоў, коней, і ўсё гэта крычала, гаўкала, іржала, так што паляўнічыя птушкі пасля палявання трымцелі і адмаўляліся ад ежы. Аднойчы нават здарылася бяда: адзін з ястрабаў, прывязаны ў спешцы заблізка да лепшага дзікамыта [2] зжэр таго, так што раніцай ад птушкі, за якую было аддадзена намытчыку [3] столькі кун, што за іх можна было купіць хату ды некалькі кароў, засталіся толькі косці ды пер'е. За гэта сакольніка Чарэню білі лазінамі, але на пасадзе сваёй пакінулі — з усіх сакольнікаў ён найбольш падабаўся кпязю, бо характару быў буйнога і нястрыманага, але з птушкамі працаваў адменна.

— Гаспадзін, павярнём назад? — прапанаваў Чарэня, справіўшыся нарэшце з ястрабам, які біўся ў яго на плячы, чэпка трымаючыся кіпцюрамі за суконны каптан сакольнага. Верхні аплік каптана быў абарваны, з-пад сіняга сукна выглядала льняная кашуля, багата вышытая чырвонымі нітамі. Буйныя светла-рыжыя кучары выбіваліся з-пад саламянага брыля, падаючы чырвонаму ад сонца твару з яснымі сінімі вочкамі і амаль белымі бровамі выгляд зухаваты і непераможны.

— Рана яшчэ. Пяць зайцаў — не здабыча, — незадаволена адказаў князь.

Высокі, з магутнымі плячамі, ён ладна сядзеў у сядле, і шэрыя яго вочы былі ясныя, свстлыя, а галоўнае — спакойныя, і, гледзячы на яго, нельга было думаць, што імя яго прамчыць, як дзівосная камета, праз стагоддзі, адгукаючыся ў летапісах, паданнях, у бессмяротным «Слове аб палку Ігаравым» — то захапленнем, то смяротным жахам, то нянавісцю, ад якой, здаецца, палымнеюць знешне бясстрасныя словы, што пісалі летапісцы ў ціхіх келлях. Пакуль за плячыма Усяслава быў толькі паход на торкаў і той — пад камандай ненавісных яму Яраславічаў, і вялікія намеры яшчэ спелі ў ім, як спеюць зярняты ў буйным коласе, што згінаецца пад летнім ветрам і градам.

— Назад скакаць — доўга. Далёка мы… — ціха адказаў Чарэня, баючыся разгневаць Усяслава.

— Прывык паш Чарэня штовечар да нейкага князя і яго саколкі бегаць, вось і цягне яго ў Полацак, — не вытрымаў нехта з грыдняў.

— Да якога князя? Якой саколкі? — недаўменна падняў бровы Усяслаў.

Чарэня спунсовеў, мову ў яго як адняло.

— А дзяўчына якая! — . асмялеўшы, зноў загаварыў той жа грыдзень. — Што волат! Ей бы толькі на чале войска крочыць.

— Што, і праўда саколку якуго нагледзеў? — цікаўна загаварыў Усяслаў, стрымліваючы разгарачанага пагоняй каня. Яго шэрыя вочы пранізліва ўпіліся ў Чарэню, і сакольнік, які збіраўся ўсё адмаўляць, печакана для сябе сцвярджальна кіўнуў галавою:

— Нагледзеў, княжа.

— У каго?

— У твайго памытчыка, гаспадзін.

— У памытчыка? У Няжылы? — прыпамінаў князь. — У яго ж дзеўчанё яшчэ!

— Дзеўчанё! — засмяяўся Чарэая. — Не-а, яна ўжо дарослая дзяўчына, адно кепска — бацька не хоча аддаваць яе за мяне, кажа, што занадта дураслівы я.

— Дураслівы? Нічога! — як узгарэўся Усяслаў.— Затое лепшы сакольнік у княстве! Хай толькі паспрабуе адмовіць на гэты раз!

— Гэй вы! — крыкнуў ён грыдням. — Даганяйце!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Авантюра
Авантюра

Она легко шагала по коридорам управления, на ходу читая последние новости и едва ли реагируя на приветствия. Длинные прямые черные волосы доходили до края коротких кожаных шортиков, до них же не доходили филигранно порванные чулки в пошлую черную сетку, как не касался последних короткий, едва прикрывающий грудь вульгарный латексный алый топ. Но подобный наряд ничуть не смущал самого капитана Сейли Эринс, как не мешала ее свободной походке и пятнадцати сантиметровая шпилька на дизайнерских босоножках. Впрочем, нет, как раз босоножки помешали и значительно, именно поэтому Сейли была вынуждена читать о «Самом громком аресте столетия!», «Неудержимой службе разведки!» и «Наглом плевке в лицо преступной общественности».  «Шеф уроет», - мрачно подумала она, входя в лифт, и не глядя, нажимая кнопку верхнего этажа.

Дональд Уэстлейк , Елена Звездная , Чезаре Павезе

Крутой детектив / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Самиздат, сетевая литература / Любовно-фантастические романы / Романы
Случайная связь
Случайная связь

Аннотация к книге "Случайная связь" – Ты проткнула презервативы иголкой? Ань, ты в своём уме?– Ну а что? Яр не торопится с предложением. Я решила взять всё в свои руки, – как ни в чём ни бывало сообщает сестра. – И вообще-то, Сонь, спрашивать нужно, когда трогаешь чужие вещи. Откуда мне было знать, что после размолвки с Владом ты приведёшь в мою квартиру мужика и вы используете запас бракованной защиты?– Ну просто замечательно, – произношу убитым голосом.– Погоди, ты хочешь сказать, что этот ребёнок не от Влада? – Аня переводит огромные глаза на мой живот.– Я подумала, что врач ошибся со сроком, но, похоже, никакой ошибки нет. Я жду ребёнка от человека, который унизил меня, оставив деньги за близость.️ История про Эрика – "Скандальная связь".️ История про Динара – "Её тайна" и "Девочка из прошлого".

Мира Лин Келли , Слава Доронина , Татьяна 100 Рожева

Короткие любовные романы / Современные любовные романы / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Зарубежные любовные романы / Романы