Читаем Перакат полностью

I, як шалёны, памчаўся назад, бязлітасна сцябаючы каня плёткай. Грыдні, падхапіўшы свае карабы, ірвануліся за князем. Ведалі — калі нешта ўзгарыцца яму, зробіць як захоча, няхай давядзецца загнаць каня, сябе ці людзей — усё роўна яму. Пацямнеюць вочы, шалёны бляск загарыцца ў іх — і бывай спакойнае жыццё, — днямі будзе прападаць на паляванні, або нястомна аб'язджаць гарады ў княстве, або сам паедзе на збор дапіны, каб прасачыць, ці не ашукваюць яго цівуны…

…Душачы ашалелых ад жаху курэй і разганяючы сабак, маленькі атрад з гіканнем пранёсся па вуліцах Полацака. Таропка адскоквалі ўбок купцы, што нядаўна зачынілі свае лаўкі і паважна вярталіся дадому. Здалёк здымалі шапкі і кланяліся вятшыя людзі і чадзь.

Памытчык Няжыла мясціўся пепадалёк ад Дзвіны, пад абрывам, парослым падбелам, блёкатам, кустамі бруслёну. Сонца села ў цёмна-сінюю хмару — нябесную ладдзю, — і з ракі патыхала халаднаватай вільгаццю, а ўнізе, яшчэ ледзь-ледзь прыкметны, закурыўся белаваты туман. Таму дзверы хаты былі зачыненыя — няроўны час, прынясе нядобрага чалавека!

Грыдні ўзбеглі на ганак, з усяе сілы загрукалі ў дзверы, абабітыя жалеззем.

— А каб вас Пярун, — захрыпеў з сенцаў мужчынскі голас.

— Каго там нячыстая сіла нясе? — высока падтрымаў мужчыну жаночы крык.

— Адчыняй! Князь Усяслаў! — крычалі грыдні. Тады паспешліва загрымелі засаўкі, і гаспадар, у адных портах і доўгай кашулі, вылецеў на ганак, нізка кланяючыся, запрашаў у хату, шыпеў на сваіх, каб далі святда. Ярка ўспыхнулі ў жалезных заціскачках святочныя лучыны, што запальваліся толькі падчас Купалля і Ярылы, гаспадыня з дачкою замітусіліся ля стала, накрываючы на стол белы абрус.

Багата і чыста жыў памытчык — стол і лавы дубовыя, моцныя, печ пабеленая, а падлога не земляная — жоўтыя дошкі так і блішчаць, як нацёртыя воскам.

У бажніцы нядрэмна зіркае на гасцей Пяруні Род і ражаніцы стаяць вакол яго. Вокны не бычыным пузыром зацягненыя, а слюдзяныя, і ў покуці — гэта таксама заўважыў Усяслаў — ляжалі скруткі бяросты і свярдзёлак, каб выводзіць на бяросце літары граматкі ці запісы. Малайцы палачане, — узрадаваўся ён, — яшчэ нядаўна дзяцей у школку не загнаць было, таму што палохаліся тутэйшыя людзі чарнарызнікаў — манахаў, што вучылі дзяцей грамаце. А цяпер у школцы і сына рамесніка ўбачыш, не толькі баярскіх дзяцей! Вялікім, магутным княствам робіцца Полацкая зямля, добрае семя кінуў у зямлю бацька яго, Брачыслаў!

— Сядайце, госці дарагія, за стол, — соладка заспявала гаспадыня, нізенька-нізенька, да самай зямлі, кланяючыся князю. Ён і не заўважыў, калі на абрусе пастаўлены былі драўляныя місы з халоднай дзічынай, загустай [4], мочанымі брусніцамі, сырам, адкуль выцягнулі жанчыны бочачкі, дзе пеніўся духмяны квас.

— Ну за стол дык за стол, — Усяслаў першы палез пад бажніцу, з асалодай удыхаючы пах дзічыны. За ім — грыдні. Чарэня сеў з краю, але еў мала, усё азіраўся на гаспадыню і дачку.

— Ну, пакажыце нам сваю красуню, — наеўшыся, князь павярнуўся да гаспадара. — А то ходзіць тут, ходзіць…

Дзяўчат у хаце было дзве: высокая, мажная, белатварая, з вялікімі, крыху выпуклымі вачамі, і другая — маленькая, чорнавалосая, з апушчаным поглядам, якая не спыняючыся хадзіла ўзад-уперад па хаце, перад сабой трымаючы скураную пальчатку, на якой, шчыльна захутаная ў конус-пялёнку, сядзела птушка. З конуса адно тырчала птушыная галава, маленькія вочкі былі напаўзакрытыя, толькі час ад часу выблісквалі яны злосным, непрымірымым святлом.

— Дачка мая — гэтая, Малінай зваць яе, — паказаў Няжыла на высокую, якая падавала на стол (тая закрылася рукавом, пачуўшы, што гаворка ідзе аб ёй). — А гэта — пляменніца.

— З пляменніцай пачакай, а вось гэтую пакажы. Ці баішся нас, чырвоная дзявіца?

Бліскучае, як у сарокі, вока, што выглядвала з-за рукава, сажмурылася. Дзяўчына апусціла рукі.

Паласаты андарак шчыльна ахопліваў магутпую яе фігуру, белая каса спусцілася на плячо.

— Нашто ж мне баяцца цябе, княжа? Ты ж не воўк і не мядзведзь. Дый ад тых не заўсёды бегчы трэба.

Маці ад печы зашыпела на дзяўчыну, але Усяслаў падняў руку, і яна замоўкла.

— Адкуль ты ведаеш, які бывае воўк ці мядзведзь?

— Чаго ж мне не ведаць? Вунь, бачыш? — яна паказала рукой на лаву — там ляжала мядзведжая шкура — вялізная, калматая. Здавалася, мядзведзь, расставіўшы лапы, спіць.

— Што, сама ўпалявала?!

— Нягож!

Чарэня глядзеў на дзяўчыну з любасцю, і яна, зіркнуўшы на яго, ледзь прыкметна ўсміхнулася.

— Ды ну! — не паверыў Усяслаў.— Няўжо такая дужая?

— А ты паспрабуй! — з годнасцю адказала дзяўчына.

Няжыла ў страху заплюшчыў вочы: Маліна смела падышла да маладога князя. А той шчыльна ўзяў яе за локці, паспрабаваў прыўзняць. Але напружынілася дзяўчына — і як гара каменная: не скрануць яе з месца!

— Та-ак, дапраўды, — з павагай сказаў Усяслаў, адпускаючы яе. Бацька за спіной князя грозна нахмурыў бровы — дачка, сагнаўшы з твару міжвольную ўсмешку, кінулася прыбіраць са стала, толькі каса матлялася па спіне.

— А не баішся, — звярнуўся Усяслаў да Чарэні, які, адкрыўшы рот, назіраў за ўсім, — не баішся, што жонка пад абцас зацісне і запішчаць не дасць?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы