Читаем Перакат полностью

Што гэта так доўга няма таксі? Колькі там ужо прайшло? Тры хвіліны? Не можа быць! Хутчэй бы давесці ўсё да поўнай яснасці. Усё-ткі ёсць жа нейкая небяспека! Удавой я не хачу заставацца. Ні ў якім разе! Б-р-р! Сяброўкі прыводзяць да цябе лысаватых мужыкоў, якія грэбліва п'юць чай і разважаюць пра вершы Ясеніна, абмацваючы цэпкімі вачыма ўсе падрабязнасці тваёй фігуры і прыкідваючы варыянты сумы тваёй і ягонай жыллёвай плошчы. Тыя ж сяброўкі сякуць вачыма кожны твой рух, а таксама і кожны рух сваіх уласных гаспадароў — калі ты па наіўнасці або глупству адгукнешся на іхнія запрашэнні і пойдзеш святкаваць, скажам, Новы год у кампанію жанатых людзей…Не! Ні ўдавой, ні разведзенай быць я не хачу — досыць нагледзелася. Жанчыны дабіваюцца самастойнасці ўсімі сваімі сіламі. Пасля гэтыя барацьбіткі абліваюць слязьмі тваё плячо і гадзінамі вісяць на тваім тэлефоне, молячы памірыць іх са сваімі новымі Атэла, якіх яны ўрэшце кідаюць, каб шукаць чарговую чулую душу. Усе гады свайго шчаслівага сямейнага жыцця я старалася агарадзіць сябе каменнай сцяной: парады вам — калі ласка! Рэцэпты страў, касметыкі, усялякага шытва — калі ласка! Але не хачу я лезці ў вашы душы і не хачу, каб вы лезлі ў маю. Напачатку, праўда, я рабіла такое глупства: мірыла некага, ездзіла, даказвала. Адну чуллівую дамачку з кінастудыі пакідала ў сябе начаваць, суцяшала яе. Халацік свой давала ёй, сарочку начную, супчыкі варыла для яе спецыяльныя — курыныя. Ажно пакуль Светачка не пачала шукаць суцяшэння яшчэ і ў Сярожы. Не, скандалу я не чыніла: не стану ж я даваць хвіліны шчасця цёцям Гашам з лавачкі! Я акуратненька сабрала яе шмоткі — Сярожы дома, дзякуй богу, не было — і далікатна выставіла чамадан за дзверы. Светачка глядзела на мае кіпцюры і маўчала. Вейкі яе так і трапяталіся, наманікюраныя пальчыкі дрыжалі, а твар збялеў, ад чаго ён выглядаў надзіва натхнёным. Божа мой, чаму ёй так падабаўся Сяргей?

Я завагалася на імгненне: а раптам тут каханне? Я, можа, так зачарсцвела, што не разумею парыванні кволага сэрца? Пасля я ўспомніла пра Евачку, Яўсцісю і зноў заледзянела, зноў ператварылася ў матрону: Евачку без бацькі не пакінеш. З таго часу сябровак я не заводжу.

Увогуле, жанчын я не люблю. Можа, з таго часу як, стараннямі мамы трапіўшы ў інстытут кінематаграфіі, сутыкнулася з сірэнамі, якія лютавалі не горш, як тыгры. Канешне, я і сама ведала, што апынулася не там, дзе павінна была б апынуцца, — але бяздарнасцей хапала і сярод іх. Мая ўсемагутная мама націскала дзе трэба, і я перапаўзала з курса на курс, а мае інтэлектуальныя, звышразумныя аднакурснікі толькі паціскалі плячыма і хіхікалі, калі я блытала Эйзенштэйна з Эйнштэйнам. Праўда, на апошніх курсах хіхікаць яны сталі меней: па-першае, я займалася як апантаная, а па-другое, кофтачкі і джынсы атрымалі магутную падтрымку.

Гэта быў Ён.

О! Пачынаецца!! Праклятая тэма! Калі толькі прыедзе гэтае дурацкае таксі? Вечна ў нас такія штучкі: ты просіш прыслаць таксі праз дваццаць хвілін, а яно прыязджае праз дзве гадзіны! А ты сядзі, мерзні на холадзе і ўспамінай усё, што ўзбрыдзе ў галаву! Ажно ногі замлелі. Яшчэ снег пачынаецца нібыта. Не, падалося. Мама — тая б падняла на ногі ўвесь таксапарк. Яна дазванілася б ужо да дырэктара. Хаця часу прайшло не так і багата: дзесяць хвілін усяго… Праўда, для мяне мама не варухнула б і пальцам. Не таму, што не любіць мяне, — а адзіна дзеля прынцыпу. Праўда, з ВГІКам яна не ўтрымалася на вышынях сваёй прынцыповасці. Дзецішча як-ніяк. Праўда, і прынцыповасць яе была аднабаковая: ёй хацелася аднаго — каб я была шчаслівая. А дыплом — гэта важкая прыправа для шчасця, цяпер я ў гэтым пераконваюся ўсё болей і болей. Былі, аднак, часы, калі мне не хацелася ні дыплома, ні шчасця, пра якое марыла для мяне мама. Дарэчы, яна многага. так і не ўведала пра той год, калі яе любімая, пяшчотная Стэлачка хадзіла галодная, абшарпаная, таму што ўсе шмоткі, якія мама прысылала з-за мяжы, дзе яны з бацькам пражылі той самы шчаслівы… і горкі для мяне год, і ўсе грошы, якія яны прадбачліва паклалі для мяне на ашчадную кніжку — усе яны пайшлі на дровы для таго агню, які ахоплівае нас, бадай што, адзіны раз у жыцці, калі мы яшчэ падатлівыя для агню, незакарэлыя ні нашы душы, ні нашы крохкія целы…

Ах, Юрка, Юрка Амельчанка, белазубы кучаравы блазень! Адзіная фотакартка, якая засталася ад цябе, — гэта настолькі не тое, што жыве ўва мне, што я ніколі не дастаю яе з-пад пажоўклай паперы на дне старога скуранога чамадана, з якім мы аб'ездзілі ў той год усю Сярэднюю Азію, і Салавецкія астравы, і Прыбалтыку… Я не хачу ўспамінаць пра цябе, Юрка, таму што пачынаюцца наноў бясконцыя трызненні тым годам, тым цяплом, якое, яднаючы дваіх, запамінаецца як шчодрае, гарачае і светлае сонца жыцця… трызненні тым духам, які перапаўняў нас, духам вышыні і поклічу — некуды ў невядомае, у неабсяжнае…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы