Читаем Перакат полностью

Я ведала, што, калі я пачну яшчэ і прапускаць заняткі, мне не дапамогуць ніякія заступнікі, хаця па ўсіх «нятворчых» прадметах у мяне былі пяцёркі. Праўда, апошнія мае артыкулы пахвальвалі на семінарах, але курс, відаць, падазраваў, што тут не абышлося без гэтага агульнага любімчыка, без будучага свяціла кіно, які ў гэты момант, схіліўшыся нада мною, як квактуха над куранём, як ні ў чым не бывала разгладжваў мой лоб сваёй кашчавай рукой з чорнымі пазногцямі, стараючыся, каб сіні зашмальцаваны рукаў яго джынсавай курткі не засланяў вочы. На ўказальным пальцы яго была смешная янтарная жуковіна, такі псеўдазалаты пярсцёнак, які быў цесны нават для ягонага кашчэевага пальца, і зараз ён стараўся не закрануць мяне кальцом. Ад рукі моцна пахла табакай і крышку — канцылярскім клеем (мы прыйшлі з паштамта), і мне страшэнна хацелася дакрануцца да яе вуснамі, але я саромелася і, па-другое, не жадала паказаць Юрку, наколькі ён дарагі для мяне. (Навошта баялася? Ці не з-за такой недарэчнай боязі мы атрымліваем на гэтай зямлі не ўсё цяпло і дабрыню, якія нам наканаваны, ці не з-за яе пазбаўляем адно аднаго лепшага, што адпушчана ў жыцці чалавеку?) Прынамсі, я пазбавіла, таму што ён ніколі не баяўся паказацца смешным, не ўмеў разлічыць усё наперад, каб не прагадаць пасля. З самай першай нашай сустрэчы і да свайго апошняга імгнення ён быў самім сабой, такім, якім яму хацелася быць; рабіў тое, што казала яму сэрца… ці не таму жыццё адпусціла яму так мала часу, што такія каралеўскія падарункі нікому не даюцца дарма — а ў Юркі яшчэ быў і талент, вялікі, пагрозлівы талент неймавернага ўздзеяння на чалавечую душу, які даецца толькі мастацтву? Таму, відаць, любому мастаку, акцёру, пісьменніку зайздросцяць куды болей, чым палітыку або філосафу: палітыка і філасофія маюць уплыў на абмежаваную колькасць розумаў, магчымасці ж мастацтва неабмежаваныя. Дзе б я ні слухала Юрку — у рабочых, на студэнцкім вечары ці на вечарынцы — я адчувала — наноў, як разам з прысутнымі мяне ўздымае агромністая хваля, і пачынае не хапаць паветра, і глыбіні чалавечага духу адкрываюцца перада мною так шырока і неабдымна, як адчыняліся яны перад самімі творцамі… Юрка любіў Шэкспіра і Пушкіна, Дантэ і Гётэ — я дзівілася падчас, адкуль у яго, учарашняга сельскага культработніка, такое — не, не скажу «захапленне», таму што то было не захапленне, нават не любоў — зноў — банальныя, бяссільныя словы! — не, то было пакутлівае зліццё, падобнае неразрыўнай сувязі геніяльнай музыкі і арганіста са сваім інструментам. Юрка і быў такім інструментам, такім арганістам, арганам, я б сказала, калі б не баялася ўпасці ў красамоўства, сусветнай гармоніі прыроды. Я не надта разбіраюся ў мастацтве, хаця, як-ніяк, пяць гадоў была неяк саўдзельная з ім, і таму думаю, што талент — гэта нібы нейкае акенца, праз якое прырода дыктуе нам свае таямніцы і адкрыцці. Прырода… або нейкая іншая, магутная, пакуль што не вядомая нам, сіла. Ну, няўжо не яна вадзіла рукой семнаццацігадовай Надзі Рушавай, калі дзяўчынка рабіла ілюстрацыі да «Майстра і Маргарыты» Булгакава, ілюстрацыі, ад якіх мароз прабягае па скуры і патрэскваюць валасы? Або, калі ўсё вырашае толькі праца, адкуль у другой Надзі, балерыны Паўлавай, у шаснаццаць гэтая неверагодная пластыка цела? Не, не! Смейцеся з мяне, але гэта яна, прырода, дражніць нас, смяротных людзей, бессмяротнай дасканаласцю сваіх тварэнняў…

…Божа мой, пра што я гавару, пра што думаю, калі мой муж ляжыць у непрытомнасці, і невядома, што з ім такое, і невядома, ці прыйдзе гэтая калымага, ці бегчы на вуліцу і кідацца пад першую ж машыну, бо не надта яны цяпер спыняюцца, гэтыя прыватныя машыны, хаця б ты памірала тут жа, на вуліцы. Асабліва цяпер, познім вечарам. Добры вечар, суседзі! Не, нічога, вам падалося. Проста чакаю.

Сняжынкі плавяцца, падаючы на шчокі. Снегапад, які ён белы і святочны ў іскрыстым святле ліхтароў! Прырода святкуе нейкае сваё свята, і справы няма ёй да нашых радасцей і нягод. Ёсць жа шчаслівыя людзі, якія знаходзяць сябе ў еднасці з ёю! Я — дзіця горада, і мне, магчыма, ніколі не адчуць сябе сам-насам з навакольным, я губляюся, калі не адчуваю вакол выратавальнай цеснаты, а калі я аднойчы апынулася ў полі адна, то ледзь не памерла ад страху. Можа, таму помсціць нам прырода: нашы мускулы сталі нягоднымі, мы развучыліся нармальна раджаць і, каб не дактары… Што да мяне, то я часамі зайздрошчу вольнай, імклівай жаночай паходцы, не сцесненай высачэзнымі абцасамі — так рэдка бачыш яе цяпер! Мая Яўсціся бярэ з мяне прыклад: яна ўжо цікавіцца маркамі духоў і дзеяннем «Ландатону» і перанімае сакрэты жаночай абаяльнасці… Іменна такія «сакрэты» і робяць мяне такой удалай парай (на думку нашых сяброў) гэткаму чалавеку, як Сяргей…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы