Читаем Перакат полностью

I хаця Юрка, як заўсёды, у канцы даказваў адваротнае таму, з чаго пачынаў, ён дабіваўся свайго: спадніца рабілася даўжэйшай, выразы кофтачак меншымі, і ён з палёгкай уздыхаў, што сустрэчных больш не асляпляюць мае дэкальтэ.

Неяк (ізноў была ноч, і тонкі, пяшчотны маладзік зазірнуў у акно, а сіняватыя праменьчыкі зорак, як бы прабіваючы шкло, блішчалі на зломах, а мы моўчкі ляжалі на канапе каторую гадзіну без сну) ён загаварыў, а я баялася паварухнуцца, таму што ўжо ведала цану хвіліне, калі другая душа гаворыць з табой так, нібы нераліваецца ў тваю, гаворыць, раскрываючыся сама перад сабой, — гэта хвіліна адкрыцця ісціны, якую іншыя, можа, адкрылі ўжо сто разоў, але ты назнаеш яе для сябе ўпершыню, дык вось Юрка сказаў мне:

— Думаеш, я Саванарола або раўнівы ўладальнік скарбу, які не хоча, каб нехта бачыў ягоныя таямніцы? Можа быць, я не змагу табе растлумачыць усё поўнасцю, але зразумей, тваё дэкальтэ — гэта твая добраахвотная капітуляцыя. Перад чым? Перад тым, што табе самой не ўласціва. Ты з наіўнай бессаромнасцю, сама над тым не думаючы, падкрэсліваеш усё самае выгаднае ў сваёй фігуры: абцягваеш клубы, выстаўляеш калені. Не перабівай, дрэннае тут тое, што ты хочаш прывабліваць, але сапраўдная, духоўная, прывабнасць жанчыны табе пакуль што не даступна, хаця яна ёсць у табе — не ў прыгожую ж ляльку я закахаўся! Твая ўяўная свабода ад умоўнасці — гэта не свабода раскаванага, прыгожага і, гаворачы мовай царкоўніка, бязгрэшнага цела (якое дазваляе любавацца сваёй дасканаласцю, як часткай прыгожага), а рабства. У табе няма велічы элінак, якія прыходзілі на стадыёны непрыкрытымі, у цябе няма нават прастаты спартсменак трыццатых гадоў, якія горда ішлі па вуліцах у спартыўным маршы. Не перабівай, я ведаю, не ты ў гэтым павінна! Цяпер для вас, жанчын, можна сказаць, залаты век. Хадзі ў чым хочаш і як хочаш. Але гэтую свабоду вы выкарыстоўваеце дзеля таго, каб стаць яшчэ горшымі рабынямі, чым некалі адаліскі. Паглядзі на вуліцу вечарам: там. палкі, батальёны манекенаў. «Сэсоны» на кожнай галаве! Аднолькавыя раскосыя вочы! А ты — адзіная! Зразумей нарэшце: ты — адзі-на-я! I прывабнасць твая ў тым, што іншай такой няма на зямлі: калі ў яе падобныя рысы твару, то няма тваёй усмешкі, калі ж і ўсмешка ў яе падобная да тваёй, то яна не будзе так разгублена азірацца на семінары, як азіраешся ты, не падрыхтаваўшыся да заняткаў…

— Ты ўжо жартуеш, так? Ты — жахлівы індывідуаліст, Юрка…

— Правільна, я індывідуаліст. Прычым сапраўды жахлівы. Я ненавіджу батальён экскурсантаў, які паслухмяна паварочвае галаву ад Веласкеса да Гойі і назад. Я ненавіджу на вакзале пустыя акенцы кас для калектыўных заявак і атупелыя шэрагі адзінак каля кас звычайных. Я не выношу прывітанняў, калі дзеці мілымі галасамі шчабечуць абяцанні добра вучыцца і быць прыстойнымі, абяцанні, напісаныя для іх дарослымі. Я не хачу, каб ты, ты была вытворчасцю «масавай культуры» — крышку Пушкіна, крышку Гогаля, ах, Маркес, ах, Пікасо, фі, Дзюма! I не хачу, каб ты выраджалася ў эстэтку, якая нічога не разумее ў Джойсе, але міла шапоча пра яго на вечарынцы, выстаўляючы мэрылінманроўскі бюст! Мілая, прашу цябе, малю цябе, разумееш, малю: слухайся свайго сэрца, не забівай сама ў сабе чалавека! Ведаеш — найвялікшая каштоўнасць — гэта мы самі! Калі чалавек вырасціць у сабе сапраўднага дасканалага чалавека, калі ён нарэшце зразумее, што ўся праўда жыцця — у ім самім, ён створыць на зямлі сапраўдную чалавечую еднасць. Ты думала калі-небудзь, не так, не мімаходзь, а па-сапраўднаму, якая недарэчнасць у кожнай мяжы, якая аддзяляе, аддаляе людзей адно ад аднаго! Я люблю, калі чалавек працягвае другому руку, паказваючы, што ў ёй няма зброі,— мы забыліся на гэты жэст, мы ж можам працягваць руку і ворагу, прынамсі, працягваць руку не давяраючы. Знак даверу — не давяраючы!

…Стэла, ты не задумалася, што ты — паланянка? Што ты жывеш не так, як патрэбна табе? Як ты можаш жыць?

Думаеш, мой капрыз, мая жорсткасць — паўтараць табе, што прафесія, якую ты выбрала, шыкоўная толькі для тваёй мамы і ўсіх тых, хто прымае чалавека па знешняй вартасці, што гэтая прафесія — не твая? Ты не любіш кіно, роздум над яго магчымасцямі напаўняе тваю галоўку адчаем прымусу — ты хочаш несці такі крыж усё жыццё? Ты можаш выхоўваць свой густ і выхаваць яго, але любоў да сваёй справы — гэтай справы — у цябе адсутнічае. Любоў розуму? Я не веру ў каханне толькі да «высокіх маральных якасцей», каханне або ёсць, або яго няма, і ніхто табе не растлумачыць, адкуль яно ўзялося і куды знікла.

…Упершыню Юрка гаварыў так доўга, а я… я слухала, але пад капец, непрыкметна для сябе, паддаючыся пяшчоце, пачала ціхенька цалаваць яго — спачатку ў скронь, пасля вусны мае натрапілі на калючую шчаку, і ён, нібы спатыкнуўшыся на паўслове, змоўк. У пакоі было светла ад маладзіка, неба ледзь пачало ружавець — пачыналася ранне, і калі я, нахіліушыся, зірнула ў Юркаў твар — ён быў журботна-насмешлівы, ліловыя цені ночы густа ляжалі ў яго пад вачыма, і я, выгнуўшыся, саслізнула з канапы і пацягнула Юрку за руку:

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы