Читаем Перакат полностью

Жанчына схапіла шкатулку, а я смяялася далей і далей, нейкімі чэргамі смеху, усё даўжэйшымі і даўжэйшымі, ажно пакуль барвовае сонца на гарызонце не расплылося на ўсё неба і не кінулася на мяне. Я адбівалася ад сонца, а яно трымала мяне за рукі, пераварочвала, трэсла…

З «Хуткай» мяне выпусцілі раніцай, добра нашпігаваўшы нейкімі ўколамі, ад якіх я стала тупой і вялай, і ўціснулі ў сумку бюлетэнь на цэлы тыдзень. Я ішла па знаёмых вуліцах. Была такая ж ранняя вясна, гэтак жа калаціліся ад холаду голыя галіны каштанаў, зляжалае карычневае лісце ўмерзла ў ранішнія лужыны ў скверыках, і толькі сонца было новым у ружовых, блакітных і шэрых хмарках — яно было бляклым, нейкім нібыта пачарнелым і стомленым, і мне падалося, што яму, сонцу, надакучыла вось так — тысячагоддзе за тысячагоддзем — моўчкі назіраць за пакутамі людзей, за іх надзеямі і шаленствам, за іх дарэмнымі спробамі падпарадкаваць сабе час і абставіны. Каму і навошта было патрэбна, каб загінуў Юрка, а жыць засталася я? Калі ж гэта выпадкова, калі няма лёсу і яму не было наканавана загінуць так рана — то для чаго ўсе нашы парыванні, усё магутнае кіпенне жыцця?!

Юрка разбіўся, улазячы з пажарнай лесвіцы ў акно інтэрнатаўскага пакоя, ключ ад якога згубіла ягоная аднакурсніца, бяздарная травесці Ірэна Славуціч, якую я і цяпер час ад часу бачу на тэлебачанні, калі яна ва ўскалмачаным парыку і хлапчукоўскіх штанах іграе рамантычных юнгаў. Ёй і тады падалося рамантычным, што ў яе закураны, запылены рай амаль што з неба спусціцца анёл — з ясенінскімі кольцамі валасоў, з белазубай усмешкай чорціка, у квяцістай сацінавай кашулі, напрасаванай спецыяльна для паходу ў «Сучаснік», куды мы сабраліся на нейкія кантрабандныя кантрамаркі. Аднаго не ўлічыла гэтая рамантычная асоба — заледзянелага бляшанага падаконніка, за які не ўтрымалася чэпкая Юркава рука з жоўтай жуковінай на пракураным указальным пальцы.

Гэты пярсцёнак страшэнна раздражняў мяне спачатку. Юрка адсмейваўся, калі я патрабавала зняць яго, бо цвёрдае кольца мела прывычку ўпівацца мне ў костачку, калі Юрка размашыста крочыў, а я подбегам спяшалася за ім, трымаючыся за руку. Але аднойчы ноччу, калі шалёна выла за акном, і непагадзь абрушвала на сцяну прыступы дажджу і ветру, і мы туліліся ў цёмнай кватэры адно да аднаго, як кацяняты, ён расказаў пра тое, як іх, ленінградскіх дзяцей, вывезлі ў блакаду праз Ладажскае возера і бомба трапіла ў грузавік. Ён сядзеў каля выхавацельніцы, трымаючыся за яе рукі, і жанчына паспела прыкрыць сваім целам яго. і дзяўчынку ўперадзе. Калі Юрку выцягнулі з-пад выхавацельніцы, ён ніяк не хацеў выпусціць мёртвую руку, гэта зрабілі сілком, і ў цэпкіх Юркавых пальцах застаўся смешны псеўдазалаты пярсцёнак. Тады мне было дзіўна, што Юрка расказаў мне пра тое толькі ў хвіліну вялікай душэўнай блізкарці — ён, такі адкрыты і шчодры на сяброў! Пасля я зразумела: сапраўднае пачуццё не выносіць ні сведкаў, ні суддзяў; зразумела, калі бліжэйшыя ягоныя сябры пачалі дзівіцца, чаму гэта ціхманы, добры хлопец пачынае шалець, калі нешта скажуць пра мяне. Ён не выносіў, каб пра мяне гаварылі, ён не жадаў ні хвалы, ні хулы чужых. Сам суддзя і падсудны, ён выносіў прыгавор або прасіў літасці — і ўсё ж у нашым маленькім каралеўстве быў уладаром ён, а я пакорліва ішла і была шчаслівай, што магу трымацца за яго, што паступова ён робіцца апорай майго існавання, што ён — той камень, без якога не можа трымацца хата.

Жанчыны пасмяяліся б з мяне — божа мой, такія разважанні ў век суцэльнай, незваротнай эмансіпацыі! Ахоўніцы строгай маралі жахнуліся б, падслухаўшы такую размову (можа, яны і жахаліся ў свой час, толькі я не ведала пра гэта, таму што нічога і нікога не існавала для мяне ў тыя часы, апроч Юркі);

Я: — Ты толькі паглядзі, якая прычоска ў гэтай дамы — брудны венік вакол твару, дый толькі! Ёй бы лодзь-ледзь падкруціць пасму налева.

Ён: — Слухай, я сур'ёзна табе кажу: не хавай у зямлю сваё прызванне! Ну, хочаш, паступай на курсы, на вячэрнія. Я якраз знайшоў гурток, буду таксама заняты па вечарах…

Я: — Я табе сказала — мама мне не дазволіць! Ды і сама не хачу, каб твая жонка была цырульніцай…

Ён: — А хто табе сказаў, што я вазьму цябе за жонку?

Я: — А чаму б табе і не жаніцца са мною?

Ён: — Ты сексуальна не падыходзіш мне. Я хачу, каб жанчына дрыжала ад страсці, калі я падыходжу да яе, каб яна разрывала мяне кіпцюрамі. А ты — мяшчанка, ты вечна хінешся ў кашулі і прасціны, табе не хапае натуральнасці здаровага, не сапсаванага цывілізацыяй чалавека.

Я: — Распуснік!

Ён: — Гэта ты распусніца, таму што сама добра ведаеш: напаўзакрытае цела прываблівае куды больш, чым адкрытае. Фрына не саромелася Праксіцеля! Яна ведала: няма ў цела нічога нячыстага.

Я: — Я табе не гетэра, не Фрына і, дзякуй богу, не твая жонка! Голай усё роўна не буду хадзіць перад табой, не спадзявайся!

Ён: — Нібыта ты ўжо зараз не ходзіш голая? Паглядзі на свае міні, на кофтачкі, з якіх ты проста вывальваешся! Мяне ты саромеешся болей, чым усяго свету? Дык хто распуспік, кажы! Паглядзі, якімі вачыма зыркаюць на цябе вунь тыя хлопцы!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы