Читаем Перакат полностью

Масток, што аддзяляў гарадзішча ад горада, служыў своеасаблівай мяжой, і гэта асабліва адчувалася, калі Наталя ступіла з драўляных маставін на брук. Паветра тут было іншым: пахла разагрэтай лебядой і смажанай цыбуляй, ад калонкі ўніз па бруку шыпеў гнуткі цурок вады. Каза панюхала ваду, крыху лізнула яе і пайшла далей, асцярожна цокаючы капыткамі па каменнях, між якімі настырна прабівалася трава.

Вуліца крута пайшла ўніз, агінаючы гару, і Антак узяў Наталю за руку:

— Тут можна зламаць абцас. Трымайцеся за мяне. Я ўжо не маленькі, у трэці клас перайшоў.

Далонь ягоная была жорсткаю і гарачай, і Наталі было няёмка ісці, трымаючыся за хлапечую руку, а ён, нібы і не адчуваючы яе збянтэжанасці, трымаўся разважліва і ветліва, як дарослы. Таму яе нялоўкасць праходзіла, а цёплае, шчымлівае пачуццё неўпрыкметку расло, і ёй хацелася пагладзіць Антака па галаве — пагладзіць асцярожна, каб ён адчуў яе шчырасць і не схаваўся ізноў у сваёй адзіноце.

Яны спусціліся ў самы канец вулачкі, да рова, з якога цягнула вільготнай прахалодай непрасохлай і ў такую гарачыню зямлі. Над самым ровам мясціўся каменны дом з патрэсканай жоўтай тынкоўкай і вастраверхім чарапічным дахам, што быў залатаны чорным толем, які рэзка кантраставаў з цёмна-чырвонымі чарапіцамі, там-сям абвугленымі, пашчэрбленымі, па якіх з боку рова поўз шыза-зялёны мох. Каза радасна патрухкала да ганка, дзе стаяла пачарнелае вядро з вадой, і, падняўшы галаву, сачыла за Антакам, які, не спяшаючыся, адліў вады ў вялікую драўляную місу, пасля зняў з прабоя замок і, кіўнуўшы галавой у калідор, паклікаў Наталю ў пакой.

У пакоі было чыста і змрочна. Замкавая гара, над якой вісела блакітна-жоўтая смуга, здавалася праз акенца яркай нетутэйшай карцінай, што павесілі гаспадары на белую, як у бальніцы, сценку. Белай была і старадаўняя кафляная печ з ружовымі ўзорамі, і засціланне на вузкім жалезным ложку; масніцы, таксама вышараваныя дабяла, жалобна зарыпелі пад нагамі Наталі, калі яна ступіла ў пакой і, прывыкаючы да цемры, спынілася пасярэдзіне; пасля яна знайшла вачыма крэсла, прайшла да яго па паласатай дарожцы і з палёгкай прысела. Блізка каля яе, пад сталом, накрытым адзіным у пакоі прадметам раскошы — пурпуровым аксамітавым абрусам, — вісела распяцце з чорнага дрэва, крыху правей на тумбачцы ляжала тоўстая кніга ў драўляным пераплёце, упрыгожаным цьмяным сярэбраным узорам.

— Гэта бабуліна, — растлумачыў Антак, уваходзячы ў пакой з цяжкім гліняным кубкам, над якім калыхалася белая пена. — Піце на здароўе. Малако смачнае, толькі ізноў сёння крышку горкае, але ж гэта нічога, праўда?

— А ты? — спыталася Наталя, прымаючы кубак з ягоных вільготных, відаць, толькі што памытых рук.

— Я зараз. Вы піце, у мяне ёсць свой кубак, — супакоіў яе хлопчык і выйшаў з пакоя.

Вялая і гарачая цішыня, што стаілася за домам, данесла аднекуль здалёк, з нейкай вулачкі, нецярплівае рыканне матацыкла, які то застываў на месцы, то спяшаўся наперад — раздражнёна, настойліва. Можа, гэта вярнуўся Максім і цяпер шукаў яе, ганяючы матацыкл па сцёртаму бруку, палохаючы прахожых. Хваляванне падступіла да горла, яна не магла зрабіць ніводнага глытка, як ні старалася. Антак вярнуўся з кубкам і вышытым рушніком, адзін канец якога ён паклаў на калені Наталі, а другі — на свае.

— Няўжо гэта ты трымаеш хату ў такім парадку? — спытала яна хлопчыка, хаця ведала адказ. — Паверыць цяжка, што хлопец такі акуратны можа быць. Адзін жа!

— Я не адзін, — засмяяўся Антак. — Мы ж з Казькай. I спім тут, на падлозе. Мама таго не ведае, яна думае, што я ў цёці Ніны начую. А мне шкада Казьку адну пакідаць. А раніцай усё прыбіраю. Яна, ведаеце, усё разумее, пасля яе ніякага бруду не застаецца. Толькі што гаварыць не можа.

— А хто ж твая мама?

— Яна на фабрыцы працуе.

Худы твар яго прарэзала ўсмешка, шэрыя вочы заззялі — адчувалася, што маці ён любіць, таму што з ахвотай пачаў расказваць, якія ўзоры вышывае ягоная маці, як паважаюць яе на рабоце. Праўда, у апошні час яго неахвотна пускаюць на фабрыку, кажуць, ён чужы, а ён зусім не чужы… — ён уздыхнуў.

— Скажы, Антак, чаму ў вас… — Наталя запнулася, ад чаго конаўка яе, пастаўленая на каленцы, выплеспула цёплую пену прама на край сукенкі.— Так пуста, ці што? — закончыла яна цвярдзей. — Цяжкавата вам з маці ўдваіх, так?

— Гэта ўсё бабуля, — сумна адказаў Антак.

Наталя запытальна глядзела на яго, а ён задумаўся, толькі час ад часу адпіваў малако з кубка, і вочы яго ізноў былі бясколернымі, сумнымі.

— Бабуля мая… яна нейкая дзіўная была, і не злосная, а проста… нікога пе любіла. Толькі ў касцёл хадзіла. Цёця Ніна казала, што яна мамку ў труну заганяе, таму што, пакуль я не нарадзіўся, маме весялей жылося… А з-за мяне…

Ён замоўк, паглядзеў на яе рукі.

— Што ж вы малако не п'яце? Яго ў нас шмат, не бойцеся… Можа, горкае? Гэта з-за Віцькі…

— Не, Антак. Проста мпе трэба ісці. Мяне шукаюць, і я сёння еду. Я ж не з гэтага горада.,

— Едзеце? — вочы хлопчыка ўспыхнулі.— А куды?

— Далёка. На другі канец Беларусі. Там мяне ўжо чакаюць. Столькі спраў, каб ты ведаў! Р

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы