Читаем Перакат полностью

Падпольная клічка яе была, як я ўжо казала, «Ластаўка». Ёсць у нас павер'е, што птушка гэтая, селячыся ля хаты, прыносіць у яе шчасце. Таму так радуецца кожны, калі на хаце віе сваё гняздо птушка — такая лёгкая, імклівая.

Мая Людміла, мая ластаўка, напэўна, таксама нездарма нарадзілася ў нашай хаце. Мы з бацькам увогуле людзі звычайныя. Кароткае яе жаццё было маланкай, заранкай, што ўскалыхнула наша існаванне, напоўніла яго іншым, вышэйшым, сэнсам. Таму я і жыву так, каб апраўдаць гэтае ззянне, што ўварвалася ў нашу хату, дзеля таго, каб не адыходзіў ад нас той, другі, вышэйшы сэнс. Мы проста ўжо не можам жыць іначай.

Размова

Ваша праўда — чакаць нядобра, асабліва вось так, у аэрапорце. Ні адлучыцца ў горад, ні паспаць, ні паесці як трэба. Дый я і саромеюся есці пры людзях. Усё здаецца — кавалак не так ухапіла ці жую так, што ўсе чуюць… Гэта ж я ў санаторыі так і прыходзіла — апошняй, калі суседзі ўжо адышліся, наеліся. Спачатку па-давальшчыца сердавала, пасля прывыкла. I я прывыкла: па тэрэнкуру хадзіла, у ванне пялёхалася, і нават рубель навучылася медсястры торкаць, бо казалі, што яны таго нарзану мала нальюць, калі без рубля… Ну і што што маладая? Сэрца — яно цяпер рана балець пачынае: ці то народ такі пайшоў, ці надта яму дастаецца: столькі хіміі ды стрэсаў тых…

Адкуль стрэсы? Ды жыццё, ведаеце, трасе, стрэсвае так, што часам і не ведаеш, адкуль набяжыць. Вы думаеце, я тут толькі лячылася? Лячылася, так. А яшчэ да мужыка ездзіла. Да свайго, канешне. Ну, цяпер ужо не да свайго, чужога. Але ж які ён чужы, калі з ім першым пацалавалася, дачку ад яго нарадзіла — і падобная Алачка мая на яго, як пірожнае на торт, з якога кавалак выражуць.

Параўнанні смешныя? Дык я на хлебазаводзе працую, хлебапёкам. Заводзік невялічкі, колькі таго хлеба на наш гарадок трэба, ну але работы ўсё роўна хапае. Тэхналогія тэхналогіяй, але калі не ўгледзіш, то такія булкі папаўзуць, хоць сама ў тую печ кладзіся, каб назаўтра людзі не папракалі. Гэта там, у вялікім горадзе, што б ты ні натварыў, як бы ні падленаваўся, усё роўна ніхто пальцам не тыцпе, ды і хлеб свой не пазнаеш на прылаўку: іх вунь колькі, магазінаў! А ў нас усе цябе ведаюць і, калі што якое, прама ў вочы рэжуць: «Што ж у цябе, Лара, сумлення няма, што якраз на тваёй змене шнурок дзіцяці на зуб папаўся замест разынак?» Ну і глядзіш, каб сапраўды другі раз такога не было, але ж усё не ўгледзіш, яно таксама праўда…

Дык я вот і кажу — ад мужа зараз еду. Не хацела, не хацела, ды перад самай дарогай дадому думаю сабе: можа, ніколі болей такую пуцёўку не дадуць, а сама я ў гэткую дарогу не выберуся, ды і чаго выбірацца спецыяльна? А так, проста, па дарозе — тут якіх пяцьдзесят кіламетраў убок — заехаць можна. Прыехаў, глянуў і — бывайце здаровы, жывіце багата… Ды яшчэ і ці паеду калі ў санаторый? Надта мне надакучыла тут — людзі хворыя, але нейкая як ліхаманка іх трасе — ухапіць, вырваць хаця трохі, кавалачак хаця, шчасця. А шчасця таго — з мужыком на танцы схадзіць альбо ў рэстаран — з чужым, якому і ты непатрэбная праз тыдзень, ды і ён табе наўрад ці… Мая суседка штоноч праз акно ў пакой вярталася. Кажа: мужык п'яніца, дык хаця тут адгуляю, жанчынай сябе адчую! Яно, можа, і праўда — жанкам цяпер болей за мужчын дастаецца, усё на ёй, але ж маці мая чатырох вырасціла, ды ў вёсцы, дзе жылы рвала на гаспадарцы, і не скардзілася на жыццё, як кабета тая, у якой гэты самы п'яніца мужык ды сын адзіны!

А можа, паветра тут такое ці часу вольнага шмат, што мары аб шчасці так і туманяць галаву? Вось і мне захацелася Мішу ўбачыць, хаця шэсць гадоў без яго жыву і ўспамінаць не жадала. Шэсць? Не, болей. Яшчэ два гады быў ён на пасяленні, але туды ездзіла, калі можна было, усе грошы на дарогу ды на пасылкі траціла. За што на пасяленне трапіў? За дурасць сваю. Напіўся ды п'яны на трактары ездзіць па стэпе ўздумаў. А стэп — ён шырокі, ды і там людзі трапляюцца. Не да смерці, але ж знявечыў чалавека; і загрымеў — на два гады…

Маё сэрца прадчувала бяду яшчэ тады, калі ён упершыню на тую халтуру, на сезонную працу, брыгаду скалачваў. Перад самым ад'ездам сядзім мы з ім, абняўшыся — а мы добра жылі, у павазе ды любові,— я і кажу: «Не ездзі ты, Мішанька! Што тыя грошы! Усё роўна ўсіх не заробіш. Хіба табе тут дрэнна? Вунь у нас азёры якія, ажно з Ленінграда ды Масквы едуць, што цябе цягне ў белы свет? Алачка маленькая зусім». Ды так заплакала, заплакала… ён ажно ўсхапіўся, прыказаў: «Каб слёз тваіх не бачыў! Душу яны мне выварочваюць! Сама ж ведаеш, усё дамоўлена, на заўтра білеты ўзятыя… Сорамна перад хлопцамі!»

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы