Читаем Перакат полностью

— У вас што, дзве такія?

— Ды не, — вырвалася ў мяне, а сэрца так і схаладнела. Гэта ж Люсіна хусцінка, яе аддала яна, калі я прынесла ёй у лес новае, чыстае адзенне, а старое забрала дахаты! I як ён угледзеў!

— Здаецца ж, ваша дачка паехала ў гэтай хустачцы.

— Вам здалося, пан доктар.

Мы глядзелі адно аднаму ў вочы. Гэта былі страшныя для мяне хвіліны!

— Можа, і я памыляюся, — прамовіў ён ціха. — Можа быць… Вось скончыцца вайна — прыеду сюды яшчэ. У адпачынак. Прымеце мяне?

— Прыязджайце, пан доктар.

— Пан доктар, пан доктар… Хутка ж вы навучыліся так гаварыць! Я, праўда, таксама навучыўся. Але мяне вы павінны прыняць, паважаная пані, таму што я заўсёды здагадваўся пра тое, што і вы таксама звязаны з гэтымі… як іх… ляснымі бандытамі. Але ж нікому і нідзе я гэтага не сказаў. Мы ж людзі…

Ён не чакаў майго адказу. Ды і што я магла сказаць? Узяў, пагладзіў хусцінку — лёгка, кончыкамі пальцаў.

— Перадайце прывітанне вашай дачцэ. Калі б не яна… Я пра многае пастараўся б забыцца. А так… Вы не ўяўляеце, як важна не забывацца. Хаця і надта ж хочацца гэтага, таму што, забываючы, лягчэй жывеш. Вы разумееце, што я кажу? Можа, і не. Ну, гэта і няважна. Галоўнае, каб Люся засталася жыць. Такія, як яна, павінны жыць! I ўрэшце, скончыцца ж некалі вайна…

Я разумела, чаму ён пакутуе. І, можа, калі б пасля вайны прыехаў да нас, прыняла б яго, таму што ён хаця стараўся быць сумленным чалавекам; праўда, там, дзе ён быў, сумленным быць было немагчыма. Ды толькі ён не прыехаў, можа, і яму не суджана было захаваць жыццё, за якое так тросся! Усё-ткі адчуваўся ў тым чалавеку нейкі надрыў, нейкая стомленасць. Можа, яна яго і падкасіла ўрэшце, хаця выжыць яму хацелася. Люсі таксама хацелася, толькі не выжыць, а — жыць…

Адзіная дзяўчына ў атрадзе, яна піколі не гаварыла, як гэта нялёгка. Ужо крыху пазней нехта з хлопцаў успомніў пра поўху, ад якой распухла шчака, а другі нехаця расказаў, як давялося яму хапаць за рукі ганарліўца, які ў гневе і крыўдзе хапіўся за пісталет. Камандзір атрада, калі даведаўся, закрычаў адно: «Гнаць яго з атрада!» Але пасля неяк усё сціхла, таму што, кажуць, хадзіла за яго прасіць сама Люся. З таго часу ўсе і зразумелі, што Люсю трэба ўспрымаць толькі як сястру ці баявога таварыша — не іначай. Але ж маладосць ёсць маладосць. Часта я бачыла, якія былі вочы ў іх, гэтых хлапчукоў, якія сталелі так хутка і неверагодна. Але толькі пасля вайны, раздумваючы над усім, зразумела ў поўнай меры, чаму нікому не гаварыла Люся і нікому не паказвала свайго пачуцця да таго русявага ўкраінца, чаму ніхто амаль не ведаў пра іх сяброўства, і толькі смерць усё высветліла і расказала. Прыгожая была мая дачка, такая прыгожая, як быццам лёс назнарок адарыў яе ўсім, чым толькі магчыма — каб замяніць тое адзінае, у чым ёй было адмоўлена — у доўгім жыцці…

У апошні той дзень, перад боем, я не бачыла Люсю. Бачыў толькі бацька. Расказваў потым, як ішла яна ў світальным тумане ў чырвонай хусцінцы, як спявала, пераклаўшы ў фурманку кулямёт і дастаўшы адтуль сваю гітару, з якой амаль не разлучалася. Бацька будаваў мост, па якім пайшла яна ў той бой, у яго ўзяла грабеньчык, каб прычасацца: «Хачу быць прыгожай, тата. Заўсёды прыгожай, нават у смерці».

Адчувала яна, што не вернецца з-за ракі, з таго поля? Можа, і адчувала, бо надзела новую сарочку, па-новаму запляла косы. А спявала, як гаварылі пасля, так, што дрыжыкі прабіралі самых бывалых, ужо звыклых да ўсяго хлапцоў і мужчын. А пасля, як падыходзілі да поля, іх дагнаў камандзір і, саскочыўшы з каня, пайшоў побач з Люсяй.

— Чуеце, як вясной пахне? — сказаў ён, углядаючыся ў світанне, якое ніяк не пераходзіла ў дзень, як быццам сама прырода запавольвала непазбежныя гадзіны, якія ім яшчэ заставаліся. I Люся маўчала, а пасля, як схамянуўшыся, дадала:

— I перамогай.

…Многія словы і ўчынкі дачкі вярнуліся да мяне пасля яе гібелі, я даведалася пра іх, узважвала, раздумвала, як быццам вяртаючыся да тых дзён, калі мы жылі побач. I мне здаецца часам, што яна — адна з тых, хто прыходзіць на зямлю для таго, каб не даваць нам забывацца на тое, што чалавек — цудоўны. То не проста словы. Я выпакутавала іх, прыйшла да іх скрозь доўгія гады, сустракаючыся з многімі людзьмі, якія мне расказвалі пра яе. Многае я не ведала, хаця вырасціла яе, нарадзіла і сама пахавала, зведаўшы тое, чаго не дай бог зведаць нікому — перажыць сваё дзіця.

Прайшло столькі гадоў, ая і цяпер, прачыпаючыся перад світаннем, успамінаю пранізлівы, нейкі нялюдскі холад замерзлага яе цела, адчуваю ў пальцах тонкія палоскі рэбраў і нечакана жывы, слізгучы шоўк яе валасоў, якія распляліся і, здаецца, жылі — столькі прыгожай, гнуткай сілы і непакорства было ў іх, бялявых і топкіх! Яе знайшлі на другі дзень, прывезлі ў вёску, і дзень той абрынуўся на мяне, як ледзяная, непасільная гара, якая чамусьці так і не змагла справіцца са мною, з маім напаўмёртвым целам і амаль згаслай душой! Для чаго я засталася жыць? Не ведаю, але, значыць, засталася на гэтай зямлі недарэмна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия
Вор
Вор

Леонид Леонов — один из выдающихся русских писателей, действительный член Академии паук СССР, Герой Социалистического Труда, лауреат Ленинской премии. Романы «Соть», «Скутаревский», «Русский лес», «Дорога на океан» вошли в золотой фонд русской литературы. Роман «Вор» написан в 1927 году, в новой редакции Л. Леонона роман появился в 1959 году. В психологическом романе «Вор», воссоздана атмосфера нэпа, облик московской окраины 20-х годов, показан быт мещанства, уголовников, циркачей. Повествуя о судьбе бывшего красного командира Дмитрия Векшина, писатель ставит многие важные проблемы пореволюционной русской жизни.

Виктор Александрович Потиевский , Леонид Максимович Леонов , Меган Уэйлин Тернер , Михаил Васильев , Роннат , Яна Егорова

Фантастика / Проза / Классическая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия / Романы