Читаем Песьні-жальбы полностью

Як ліхія думкі-мысьлі,Над зямлёю хмары зьвісьлі.Ой вы, хмары, што вы сталі?Што вы неба нам заслалі?Скрылі сонца, чарадоюТаўчацеся над зямлёю?Чаму ўлетку над паляміНе ліліся вы сьлязамі?Чаму збожжа не мачылі,Калі ветры так сушыліI гарэлі нашы нівы, —Тады, хмары, дзе былі вы?Мы на неба пазіралі,Вокам, хмары, вас шукалі,Сохла праца наша ў полі, —Як мы, хмары, вы бяз волі!


Нягода


Мы чакалі нецярпліваЛета, цёплых, ясных дзён,Каб ня гнулась наша ніва,Не глушыў яе драсён.Хмурна ж наша, хмурна лета,Сьцелюць хмары валакно,Сонцам поле не сагрэта,Дробны дождж сячэ ў акно.Затоплена сенажатка —Верх травы адно відаць,Збожжа ў полі гіне, братка,Няма сілы працаваць.Вось Ільля ўжо недалёка,Жаць пара, пара касіць.Дарма ў неба глядзіць вока —Хмар густых ім не прабіць.Перакідаем, брат, летаI сяк-так перажывём.Час наш будзе — вер у гэта —Зь верхам працу мы зьбяром.


Братом згнаннікам


Гэй вы, смутныя,Гэй вы, бедныя,Мае мілыяСябры-згнаньнікі!Ці вы сіратыУ сям’і людской,Што глядзяць на васВокам ворагаў?Ці разбоем выДаставалі хлеб,Што караюць васГорш за злодзеяў?Або ў вас нямаСілы, розуму,Што прытулкі вамПазачынены?Ці то сэрца ў васЦьвярдзей каменя,Што ад вас братыАдракаюцца?Не! Душа у вас,Сэрца — добрыя,Думкі чыстыя,Мысьлі ясныя!Толькі вам нямаДолі-радасьці.Сіла цёмнаяВас прыціснула.Гэй, выгнаньнікі,Сябры любыя,Да канца, браты,Будзьма цьвёрдымі!


Сябрам


Ой, сябры мае вы, мілы,Дзе цяпер вы, дарагія?Ці схавалі свае сілы?Ці ёсьць думкі маладыя?Тыя думкі, тыя мысьлі,Што душу нам хвалявалі,З-за каторых хмары зьвісьлі,За што зь нівы нас сарвалі?Нас з народнай ціхай нівыРазагналі па ўсім сьвеце…Ці здаровы вы, ці жывы?Дзе вы, мілыя? Гукнеце!Ці зьбяромся зноў калі мыЎ нашым бедным родным краі,Як бы птушкі пасьля зімы?Дзе вы, хлопцы? Я гукаю!Не, няпраўда! Быць ня можа,Каб ня грэла цёпла сонца.Наша праўда нам паможа —Блісьне нам сьвятло ў ваконца!


Не бядуй


Не бядуй, што сонца нізка,Што прыходзіць нудны дзень,Не бядуй, што восень блізкаI на дол кладзецца цень.Не бядуй, што сьнег халодныСкрые землю ад вачэй:Не загіне край твой родныУ тэй цемені начэй!Будзе час, і сьнег растане,Прыйдзе зноў да нас вясна,Ветла зь неба сонца гляне,Ачуняе старана.Не бядуй, што цяжка сталаЖыць у вечнай цемнаце,Што нас доля вечна гнала,Што жывём у беднаце.Не бядуй, што зьвісьлі хмары,Што нам сонца не відаць,Не бядуй, што ўноч пажарыСталі неба заліваць, —Дымам пойдзе ўсё ліхое,Ўсё, што душыць нас і гне.Вер, брат, — жыцьце залатоеБудзе ў нашай старане.


*** Толькі стогне зямля…


Перейти на страницу:

Похожие книги

Расправить крылья
Расправить крылья

Я – принцесса огромного королевства, и у меня немало обязанностей. Зато как у метаморфа – куча возможностей! Мои планы на жизнь весьма далеки от того, чего хочет король, но я всегда могу рассчитывать на помощь любимой старшей сестры. Академия магических секретов давно ждет меня! Даже если отец против, и придется штурмовать приемную комиссию под чужой личиной. Главное – не раскрыть свой секрет и не вляпаться в очередные неприятности. Но ведь не все из этого выполнимо, правда? Особенно когда вернулся тот, кого я и не ожидала увидеть, а мне напророчили спасти страну ценой собственной свободы.

Анжелика Романова , Елена Левашова , Людмила Ивановна Кайсарова , Марина Ружанская , Юлия Эллисон

Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Поэзия / Самиздат, сетевая литература / Романы